Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (47) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Набор паштовак. Кола святаў Набор паштовак. Кола святаў

Кампанія "Будзьма беларусамі!" запусціла "Кола святаў" — новы пазітыўны набор паштовак пра беларускія традыцыйныя святы на англійскай і беларускай мовах.

4.99 р.
Найдзёнаў Мікіта. Развітанцы Найдзёнаў Мікіта. Развітанцы

Кніга, што патрапіла ў шорт-ліст прэміі "Дэбют" ў 2016 годзе!
Першых пяць асобнікаў - з подпісамі аўтара!!!

Дэбютную кнігу Мікіты Найдзёнава складаюць вершы, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.

8.99 р.
Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўка Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўка

Казка пра хлопца Васілька, прынцэсу Дабралетку, іх незвычайныя прыгоды і сапраўднае чараўніцтва.

2.99 р.
Настольная гульня "Вежа" Настольная гульня "Вежа"

Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта "Джэнга", у Расеі – "Башня", у Бразіліі – "Землятрус", у Даніі – "Цагляны дом", а ў Беларусі гульня атрымала назву – “Вежа”.

24.99 р.
Натхняльнік 17х17. Art not found 404 (нататнік) Натхняльнік 17х17. Art not found 404 (нататнік)

Тоўсты 3-х мілімэтровы кардон багатае фактуры.
"Пацёрты" друк. Самая вялікая і надзейная спружына.
90 аркушаў шчыльнае паперы. Памеры: 170х170 мм.

18.59 р.
Некляев Владимир. Окно Некляев Владимир. Окно / Някляеў Уладзімір. Вакно

Владимир Некляев — большой поэт, который в самом начале пути, выбирая между языком отца, русским, и языком матери — выбрал материнский язык, белорусский. "Национальность, — напишет он в автобиографии, — это не столько кровь, сколько культура, в которой ты рожден и которой воспитан".

14.99 р.
Некрашэвіч Сцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік Некрашэвіч Сцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік

Гэта перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога з’явілася ў 1928 годзе.

Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» Івана Насовіча, «Смоленского областного словаря» Уладзіміра Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Язэпа Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Паўла Шпілеўскага і С. Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы.

15.99 р.
Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова Неразумнае лісяня. Аня, Максімка і Сіпсік. Дзятлава абнова

Максімка ня ведаў, што падараваць сваёй сястрычцы Анечцы на народзіны. Бабуля парадзіла яму самому сшыць ляльку з рознакаляровых абрэзкаў тканіны і ваты. Сьпярша лялька, зробленая ўласнымі рукамі, так не спадабалася Максімку, што ён назваў яе "Сіпсік нейкі!". Але лялька ня толькі вельмі спадабалася Анечцы, але і ажыла. А імя так і засталося – Сіпсік...

6.49 р.
Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнэс Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнэс

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.

4.99 р.
Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (DVD з акустычным канцэртам) Несцярэнка Юры. Напярэдадні свята (DVD з акустычным канцэртам)

Акустычны канцэрт. У фармаце DVD. 15 трэкаў + бонус (відэаінтэрвію). © & (р) Юры Несцярэнка, 2010.

3.29 р.
Новы замак. Літаратурны альманах Новы замак. Літаратурны альманах

Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

7.49 р.
Нябачны бок Нябачны бок

Біяграфічная спартовая драма. Гісторыя Лі Эн Туі і яе сям'і, што ўзяліся дапамагаць беспрытульнаму чорнаму хлапцу. Здавалася б немагчымае спалучэнне – заможная белая сям’я і амаль непісьменны негр-сірата. Гэтая сустрэча цалкам змяніла іх жыццё… Кранальная сямейная гісторыя, доказ таго, што любоў і пяшчота могуць зрабіць неверагодныя цуды.

4.99 р.
Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar Нявечны каляндар / Ephemeral Calendar

Надзвычай стылёвы каляндар, зроблены "выцінанкай". Ідэя – усё паўтараецца, усё адбываецца паралельна і адначасна ў мінулым і ў будучым. Паўтараюцца таксама ілюстрацыі выразак на адным і на другім баку календара, якія зачыняюцца па прынцыпе аканіц.

9.49 р.
Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

24.99 р.
Някляеў Уладзімір. Выбранае Някляеў Уладзімір. Выбранае

Аўдыёкніга ў фармаце Audio CD. Чытае аўтар. Агульны час гучання 2:30:14. (р) BelTonMedia, 2008. — (Серыя: Голас паэта).

6.49 р.
Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку

Кніга Уладзіміра Някляева "Знакі прыпынку" — гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы нас у свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.

14.99 р.
Някляеў Уладзімір. Кон Някляеў Уладзімір. Кон

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»!Вершы двух стагоддзяў.

11.99 р.
Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ − вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе.

6.99 р.
Някляеў Уладзімір. Паланэз Някляеў Уладзімір. Паланэз

Паэма «Паланэз» Уладзіміра Някляева — узор беларускай лірычнай паэмы XX стагоддзя. Яна сучасная і гістарычная, рэальная і чароўная, незвычайная напружаннем дзеі і энэргіяй радка.

19.99 р.
Някляеў Уладзімір. Паэмы Някляеў Уладзімір. Паэмы

У зборнік увайшлі ўсе найлепшыя паэмы знакамітага беларускага пісьменніка.

12.99 р.
Някляеў Уладзімір. Цэнтр Еўропы Някляеў Уладзімір. Цэнтр Еўропы

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

16.99 р.