Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (47) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Сабака Чапа. Дзіцячыя песьні Генадзя Шэмета Сабака Чапа. Дзіцячыя песьні Генадзя Шэмета

21 трэк / Агульны час 1:03:18. © & (p) BelTonMedia, 2007.

6.49 р.
Савоська Павел. Апошні сезон

Аповесці, апавяданні. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 398 с.

6.90 р.
Сагановіч Ларыса. Тэатр Сержука Вітушкі

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага "Тэатра на далонях" не толькі забаўляюць, але і навучаюць - развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, "Піраміды", -гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.

10.99 р.
Сазонаў Віктар. Сандалі мітрапалітыка або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі Сазонаў Віктар. Сандалі мітрапалітыка або маленькія гісторыі з вялікай палітыкі

У новым выданні аўтар спрабуе апісаць, згадаць і адрэфлексаваць "незвычайную эпоху, у якой жылі звычайныя людзі. Эпоху, дзе за плячамі засталося мноства няздзейсненых мараў і безліч нявырашаных пытанняў. Можа, таму так шмат пакутлівага плачу ў сучаснай беларускай прозе".

6.99 р.
Самыя старыя будынкі Беларусі. Самые старые строения Беларуси. Ancient Belarusia Самыя старыя будынкі Беларусі. Самые старые строения Беларуси. Ancient Belarusian buildings. Набор паштовак

10 каляровых паштовак-фотаздымкаў самых старых будынкаў Беларусі!
Набор змяшчаецца з паштовых картах з розных куткоў нашай непаўторнай Радзімы: Полацку, Гародні, Віцебску, Камянцу, Наваградку, Лідзе, Крэва, Уселюба і Ішкалдзі.

3.99 р.
Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX–XX стст. Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX – XX стст.

Кніга прысвечаная асноўным падзеям і тэндэнцыям развіцця беларускага музычнага мастацтва XIX – XX стст. Некаторыя тэмы ўпершыню ўздымаюцца ў беларускай музычнай літаратуры, многія крыніцы ўпершыню ўведзеныя ў навуковы ўжытак. Гэтая кніга – другая частка даследавання З. Сасноўскага, першая – "Гісторыя беларускай музычнай культуры: Ад старажытнасці да канца ХVІІІ ст." – пабачыла свет у 2010 г.

4.98 р.
Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў Сасноўскі Зміцер. Гісторыя беларускіх музычных уплываў

Кніга прысвечаная ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце. Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне, уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў, пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.

3.99 р.
Сачанка Барыс. Выбранае Сачанка Барыс. Выбранае

Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936 – 1995) склалі аповесці "Апошнія і першыя", "Родны кут", выбранае з рамана ў навелах "Чужое неба", а таксама апавяданні розных гадоў.

3.48 р.
Саша и Сирожа. СкаТы! Саша и Сирожа. СкаТы!

14 трэкаў + відэакліпы "Калыханка" (працягласьць 02:15) і "Филя" (працягласьць 02:47) / Агульны час аўдыё 37:53. Працягласьць відэа 05:02. © & (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп". Саша і Сірожа.

4.99 р.
Святыя зямлі беларускай. Жыццеапісанні Святыя зямлі беларускай. Жыццеапісанні

Выданне склалі жыццеапісанні святых, якія ў розныя часы праславіліся падзвіжніцкім служэннем Царкве і Бацькаўшчыне і былі ўключаны ў Сабор Беларускіх святых. Падаюцца звесткі пра жыццё, служэнне і подзвіг святых, прыводзяцца сведчанні іх гістарычнага і сучаснага ўшанавання. У кожнага артыкула размешчаны трапар — галоўнае песнапенне ў гонар святога на царкоўнаславянскай і беларускай мовах.

7.99 р.
Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак Сівец Таццяна. Самы лепшы падарунак

Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца.

4.99 р.
Сін Ілля. Тэатральныя дэманы Сін Ілля. Тэатральныя дэманы

Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсвядомасці аўтара, знаёмства з яе флорай і фаўнай. Кніга населеная безліччу эфемерных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасць...

4.99 р.
Сіўко Франц. Выспы Сіўко Франц. Выспы

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі Аповесць "Тыдзень вялікай коткі", суплёт Эсэ, сярод якіх вылучаецца "Сволач паводле Брэма" і апавяданні "З Індыі з любоўю", "Духі Нізіннае Еўропы" і "Тры растанні".

2.01 р.
Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.

3.99 р.
Сіўчыкаў Уладзімір. Кошык Велікодны Сіўчыкаў Уладзімір. Кошык Велікодны

Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.

3.99 р.
Скарбонка з дубу Скарбонка з дубу

Эксклюзіўна, толькі на prastora.by! Зроблена з душою — для таго, каб захоўваць самае каштоўнае!

Ручная работа. Аўтар - Таццяна Ходзькіна.

179.90 р.
Скарбонка з чырвонага дрэва Скарбонка з чырвонага дрэва

Эксклюзіўна, толькі на prastora.by! Зроблена з душою — для таго, каб захоўваць самае каштоўнае!

Ручная работа. Аўтар - Таццяна Ходзькіна.

169.90 р.
Скарбонка. Каханне Скарбонка. Каханне

Эксклюзіўна, толькі на prastora.by! Зроблена з душою — для таго, каб захоўваць самае каштоўнае!

Ручная работа. Аўтар - Таццяна Ходзькіна.

179.90 р.
Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў XIX стагоддзя

Зборнік змяшчае вершы да дванаццаді вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары - Антон Радзівіл, Людвіг ван Бэтховэн, Франд Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганэс Брамс і Густаў Малер.

3.99 р.
Слінка Віктар. Арахна Слінка Віктар. Арахна

Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.

4.99 р.
Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 1: А—Д Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 1: А—Д

Укл. А. М. Анісім, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Г. К. Усціновіч; Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2003. — 624 с. Цв. вокл.

9.99 р.
Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 2: Д—Н Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 2: Д—Н

Укл. І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Т. П. Скрыпко, Г. К. Усціновіч; Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2007. — 624 с. Цв. вокл.

9.99 р.
Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая.

5.99 р.
Станіслаў Жукоўскі. Альбом Станіслаў Жукоўскі. Альбом

Станіслаў Юльянавіч Жукоўскі – сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну – звыш 600 твораў, што знаходзяцца ў вядучых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях.

5.99 р.
Станкевіч Ян. Крыўя-Беларусь у мінуласьці Станкевіч Ян. Крыўя-Беларусь у мінуласьці

У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976), напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу.

14.99 р.
Стральцоў Міхась. Смаленне вепрука Стральцоў Міхась. Смаленне вепрука

Міхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Ён праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. Узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага і іншых. У кнігу яго выбраных твораў увайшлі эсэ "Загадка Багдановіча" і апавяданні "Смаленне вепрука", "Сена на асфальце", "Свет Іванавіч, былы донжуан".

6.99 р.
Сшытак 48 аркушаў. "Будзь пераможцам!" Сшытак 48 аркушаў. "Будзь пераможцам!"

Вокладка: кардон з ламiнацыяй, унутранны блок: клетка, чырвоныя палi.

2.24 р.
Сшытак на 12 лістоў. Клетка, арнамент Сшытак на 12 лістоў. Клетка. Арнамент. Белая вокладка

Вокладка: шчыльная мелаваная папера. Унутраны блок: якасная афсетная папера 65 г/м

0.64 р.
Сшытак на 12 лістоў. Клетка. Арнамент. Чырвоная вокладка Сшытак на 12 лістоў. Клетка. Арнамент. Чырвоная вокладка

Вокладка: шчыльная мелаваная папера. Унутраны блок: якасная афсетная папера 65 г/м

0.64 р.
Сшытак на 12 лістоў. Лінейка. Арнамент Сшытак на 12 лістоў. Лінейка. Арнамент. Белая вокладка

Вокладка: шчыльная мелаваная папера. Унутраны блок: якасная афсетная папера 65 г/м

0.64 р.
Сшытак на 12 лістоў. Лінейка. Арнамент. Чырвоная вокладка Сшытак на 12 лістоў. Лінейка. Арнамент. Чырвоная вокладка

Вокладка: шчыльная мелаваная папера. Унутраны блок: якасная афсетная папера 65 г/м

0.64 р.
Сыс Сяржук. Стрэмка Сыс Сяржук. Стрэмка

Паэзія Сяржука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара.

4.99 р.
Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD) Сьнежны завулак 10, альбо Аднойчы ў Барахляндыі (DVD)

Казка. Сцэнар – Лявон Вольскі пры ўдзеле Ганны Вольскай, рэжысэр – Мацей Сабураў. / Працягласьць відэа 02:08:37. (р) СООО "Вигмагрупп".

5.99 р.
Сямашка Віктар. ReRa Сямашка Віктар. ReRa

У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў "ReRa". Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра - гэта беларускае дыялектнае слоўца", якое абазначае неахайнага чалавека.

3.99 р.
Сямашка Віктар. Габітацыя Сямашка Віктар. Габітацыя

У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьнем сакральнага зьместу кожнай дэталі.

5.99 р.