Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (47) | Н (20) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (34) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (16) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Хадановіч Андрэй. Разам з пылам Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

7.99 р.
Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі сівой даўніны Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі сівой даўніны

Таямнічае заўсёды існавала i icнye побач з намі. У загадкавых істот верылі нашы продкі, не сумняваліся i у тым, што некаторыя людзі валодаюць незвычайнымі здольнасцямі. Пра гэта — казка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Калі ў вас жыве дух авантурызму, то гэтыя творы абавязкова прыйдуцца вам даспадобы.

2.99 р.
Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі Сіняй падушкі Хадасевіч-Лісавая Кацярына. Казкі Сіняй падушкі

Казкі Сіняй падушкі цікавыя і займальныя. Аматарам прыгод яны абавязкова прыйдуцца даспадобы. Запрашаем чытачоў разам з галоўнымі героямі перанесціся ў Краіну Сноў, дзе можа адбывацца самае неверагоднае...

14.99 р.
Харытанюк Наталка. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката Харытанюк Наталка. Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката

Самае неверагоднае ў гэтым выданні тое, што маладая аўтарка дэбютавала ў такім складаным жанры, як філасофская проза. "Трынаццаць гісторый..." – кніга пра "здзіўленне, якое не вымагае ніякіх пошукаў і тлумачэнняў"... Пра тое, чаму "перамога не адрозніваецца ад паразы"... Пра загадкі, знікненні і тайны, якія адбываюцца адно ў размовах двух любячых людзей. Адзінай праблемай гэтых філасофскіх дыялогаў застаецца герметычнасць прасторы, на якой жывуць і спрачаюцца інтэлектуальна заклапочаныя персанажы кнігі... Але калі вы любіце прозу цяжкую для разумення, але лёгкую і нават зграбную па форме, то гэтая кніга для вас. (Ганна Кісьліцына)

1.99 р.
Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб'яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства».

6.99 р.
Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца

Дзіцём і маладзёнам перажыў Сэбасьцьян Хафнэр першую сусьветную вайну, галопавую інфляцыю 1923 году, радыкалізацыю палітычных, партыяў і паўставаньне нацыянал-сацыялізму. У 1938 ён эміграваў у Англію, бо пачуваў сябе "на дуэлі" з Трэцім Райхам, хоць і ня быў перасьледаваны з палітычных альбо расавых матываў. Зь яго спадчыны ўзятыя гэтыя ўспаміны пра першыя тры дзесяцігодзьдзі жыцьця, успаміны, якія ён перанёс на паперу ўжо ў 1939 годзе.

6.99 р.
Хруцкі Іван. Альбом Хруцкі Іван. Альбом

Іван Фаміч Хруцкі – прызнаны майстар нацюрморта, партрэтыст, аўтар пейзажаў, інтэр’ераў, алтарных карцін, абразоў. Гэта адзін з заўважных прадстаўнікоў стылю бідэрмеер у еўрапейскім жывапісе. Яму ўдалося узняць жанр нацюрморта, які лічыўся да гэтага часу ніжэйшым жанрам, на ўзровень асобай увагі.

4.69 р.