Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Прайс-ліст наяўных на сайце тавараў


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | 1 (2) | A (1) | F (2) | G (1) | H (2) | I (2) | L (2) | N (2) | R (1) | S (2) | T (1) | V (2) | W (11) | А (50) | Б (52) | В (16) | Г (35) | Д (57) | Е (4) | Ж (16) | З (24) | І (3) | Й (1) | К (101) | Л (21) | М (47) | Н (21) | О (1) | П (91) | Р (17) | С (35) | Т (16) | У (5) | Ф (6) | Х (7) | Ц (51) | Ч (6) | Ш (17) | Э (2) | Я (4)
Назва і кароткае апісаньне Кошт Купіць
Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў ССС Шабельцаў Сяргей. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930 – 1960-я гг.)

У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.

4.99 р.
Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае

Зборнік склалі самыя яркія літаратурныя пародыі Міколы Шабовіча на вершы сучасных паэтаў, а таксама эпіграмы і прысвячэнні.

4.99 р.
Шаланда, Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага.

18.99 р.
Шалік "I Love Belarus" Шалік "I Love Belarus"

Матэрыял: акрыл 100%.
Колер: белы.
Памеры: 16х140 см.

28.99 р.
Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя") Шалкевіч Віктар. Блюз Вясна (+ кампакт-дыск з альбомам "Правінцыя")

"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча, гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мэлёдыяў, словаў і вобразаў.

3.99 р.
Шамякін Іван. Шлюбная ноч Шамякін Іван. Шлюбная ноч

Надзвычайная папулярнасць прозы Івана Шамякіна тлумачыцца той усёпранікальнасцю, з якой ён прасочваў побыт і душу чалавека, умеў з аднолькавым поспехам зазірнуць у майстэрню архітэктара, аперацыйную хірурга, кабінет партыйнага функцыянера, хату механізатара. Паўсюль пісьменнік знаходзіў жыццё і чалавека з яго простымі жаданнямі - дабрабыту і шчасця. У аповесці "Шлюбная ноч" рука майстра спалучыла дзве несупастаўляльныя, здавалася б, тэмы - вайна і каханне.

6.99 р.
Шапка з чырвоным пампонам Шапка з чырвоным пумпонам

Цёплая і ўтульная шапка з модным беларускім узорам.

38.99 р.
Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак

Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.

7.66 р.
Шаўлякова Ірына. Рэстаўрацыя шчырасьці Шаўлякова Ірына. Рэстаўрацыя шчырасьці

Літаратурна-крытычны канструктар. — Менск: І. П. Логвінаў, 2005. — 144 с.

Звычайную, "народную" асалоду ад чытання нам дае нязмушанае, бесклапотнае гартанне старонак. Іншая рэч — крытык, які шукае не толькі ілюстрацыі і таму, здараецца, знаходзіць не заўважаныя аўтарам скарбы ці міны (Юрась Барысевіч).

0.72 р.
Шишигина-Потоцкая Клавдия. Несвиж и Радзивиллы Шишигина-Потоцкая Клавдия. Несвиж и Радзивиллы

Рассматривается происхождение легендарного рода Радзивиллов, судьба его известных представителей, которая была тесно связана с историей города Несвижа, ставшего главной резиденцией Радзивиллов, центром культуры Великого Княжества Литовского, Русского, Жемойтского, вторым городом в государстве после Вильни.

6.79 р.
Шкраба Ірына. Лексікалогія Шкраба Ірына. Лексікалогія

Кніга прысвечаная адной з недастаткова распрацаваных галін мовазнаўства, якая патрабуе тэарэтычнага асэнсавання і дыдактычнага паглыблення ў працэсе выкладання, - беларускай лексікалогіі.

4.99 р.
Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата

У сваёй творчасці Э.-Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, яскравым прыкладам чаму стаў раман «Евангелле паводле Пілата» (2000). Гісторыя Ешуа, які ідзе ў неймаверны заклад з самім сабой, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.

5.49 р.
Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік

У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар распавядае пра свой лёс - лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы - ды спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.

8.99 р.
Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы

У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.

4.99 р.
Шчур Макс. Амальгама Шчур Макс. Амальгама

Бяздомны паэт, для якога домам сталася сама паэтычная мова. І гэта не перабольшаньне: паэзія Шчура здараецца заўсёды там, усярэдзіне слова. Як амаль дакумэнтальная фіксацыя падзеяў ягонае сьвядомасьці. Ясна, туды трапляе і сама рэальнасьць – але фрагмэнтарна і фрагмэнтавана, толькі як нагода, каб там, у сьвядомасьці, штосьці адбылося.

1.00 р.
Шчур Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы Шчур Макс. Ліст, знойдзены на папялішчы

Гэтая кніга – вынік пэўнай стомленасьці ад літаратуры, ад змаганьня зь ёю ці "за" яе, свайго кшталту капітуляцыяй: як мінімум, пацьверджаньнем вядомага тэзісу, што "ўсё вартае ўжо было створана" – нездарма значную ейную частку складаюць літаратурныя пародыі, выраз пашаны й зайздрасьці да маіх улюбёных аўтараў мінулага стагодзьдзя, імёны якіх залішне вядомыя, каб іх называць. (Макс Шчур)

4.99 р.
Шэін Аляксей. Сем камянёў Шэін Аляксей. Сем камянёў

Беларускі выклік Толкіену і Льюісу — цудоўнае фэнтэзі на роднай мове ад бацькі траіх сыноў!

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін — той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

22.99 р.