Чытаньне вершаў, прысьвечаных кожнай літары альфабэту, на дыску чаргуецца са сьпевамі. На выпадак, калі ў вас няма магчымасьці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй часткова зьмешчаныя тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Паэмы, вершы, проза, песні. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Беларуская літаратура (Базавы, паглыблены і павышаны ўзроўні). Гукавое электроннае выданне ў фармаце wma. 73 трэкі + прайгравальнік / Агульны час гучаньня 11:24:38.