Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Настольныя гульні

1514. Эпічная настольная гульня
35.99 р.

1514. Эпічная настольная гульня

Станьце на чале сілаў Вялікага Княства Літоўскага або маскоўскай арміі. Кідайце кубік, перасоўвайце свае войскі, удзельнічайце ў баях і выконвайце загады з картак. Ад вашае тактыкі і ўдачы залежыць, ці здабудуць палкі пяхоты, конніцы і артылерыі жаданую перамогу!

Макет з паперы. Вятрак
5.99 р.

Макет з паперы. Вятрак

Адчуй сябе сапраўдным дойлідам – збяры выдатны помнік беларускай архітэктуры сваімі рукамі!

Новыя наборы "Беларускіх макетаў з паперы" для дзяцей даюць такую магчымасць – збудаваць вятрак ва ўласнай хаце!

Макет з паперы "Вятрак" у в. Азярцо.

Мова. Настольная гульня
24.99 р.

Мова. Настольная гульня

Настольная гульня "Мова" – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.

Настольная гульня "Вежа"
24.99 р.

Настольная гульня "Вежа"

Па ўсім свеце гульня вядомая пад рознымі назвамі: у Еўропе і Амерыцы – гэта "Джэнга", у Расеі – "Башня", у Бразіліі – "Землятрус", у Даніі – "Цагляны дом", а ў Беларусі гульня атрымала назву – “Вежа”.

Настольная гульня "Паўстанцы"
24.99 р.

Настольная гульня "Паўстанцы"

“Паўстанцы” – гэта беларуская настольная гульня, якая дапаможа вам паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-а года і прапануе заняць месца знакамітай гістарычнай асобай (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш.), альбо дасць магчымасць у якасці беларуса ўплываць на сыход паўстання.

Гульня “Паўстанцы” першапачаткова пабудавана на зносінах паміж людзьмі, выказванні і абмеркаванні сваёй пазіцыі. Хлусіць, падманваць, бязлітасна забіваць суперніка і майстэрскі блытаць прысутных – права кожнага ўдзельніка.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS