Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | « (1) | 2 (1) | A (1) | B (1) | F (4) | I (2) | P (3) | А (61) | Б (131) | В (46) | Г (83) | Д (35) | Е (2) | Ж (10) | З (21) | И (1) | І (10) | Й (1) | К (128) | Л (57) | М (79) | Н (33) | О (2) | П (43) | Р (37) | С (74) | Т (24) | У (10) | Ф (8) | Х (13) | Ц (7) | Ч (19) | Ш (33) | Ы (1) | Э (6) | Ю (1) | Я (15)
1.04 р.

Глобус Адам. Play.by

Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 168 с.

Глобус Адам. Казкі
4.49 р.

Глобус Адам. Казкі

У беларусаў заўсёды добра атрымліваліся тры рэчы: песні, казкі і праклёны. Казкі любяць усе! Пэўна таму Адам Глёбус і напісаў кнігу "Казкі", у якой фальклорныя і біблейскія матывы склаліся ў нечаканы шматколерны малюнак.

Глобус Адам. Новае неба
4.99 р.

Глобус Адам. Новае неба

У зборнік "Новае неба" сабраныя лепшыя вершы беларускага паэта Адама Глобуса.

Глобус Адам. Партрэты
6.99 р.

Глобус Адам. Партрэты

У новай кнізе Адама Глобуса сабрана калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў, і таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. Таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі.

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі
2.68 р.

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.

Голденков Михаил. Хоккей. История чемпионатов мира: От Антверпена до Минска
14.99 р.

Голденков Михаил. Хоккей. История чемпионатов мира: От Антверпена до Минска

Всем любителям хоккея! Уникальное издание об истории чемпионатов мира, написанное легендарным Майклом Голденковым! Кто точно и когда изобрел хоккей с шайбой, уже не скажет никто. Канадцы долго изучали сей важный для них вопрос и пришли к выводу, что первым хоккейным поединком можно считать матч 3 марта 1875 года, когда скрестили клюшки студенты университета Мак-Джилл, гоняя деревянный диск по льду. И понеслось!

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 р.

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.

Горад Святога Губерта. Выпуск VII
3.99 р.

Горад Святога Губерта. Выпуск VII

Чарговы выпуск альманаха, прысвечаны 150-годдзю вызвольнага паўстання 1863 г. Большасць матэрыялаў звязаныя менавіта з гэтай падзеяй у гісторыі горада. Апроч таго традыцыйна разглядаюцца малавядомыя старонкі гісторыі Гродна і гістарычнай палітыцы. Разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Горбач Алесь. Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
0.27 р.

Горбач Алесь. Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

Кніга прысвечаная жыццю і творчасці выдатнага опернага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900—1981). Ягоны лірычны тэнар гучаў у тэатрах Харбіна і Мілана, Познані і Прагі. Крытыкі ставілі яго поруч з славутымі мэтрамі сусветнага опернага мастацтва. Здабыў ён славу і як выканаўца народных песняў, праз якія раскрываў асаблівасці беларускай нацыянальнай душы.

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя
2.03 р.

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцінаў мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных формаў. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеняў параўнання прыслоўя.

Групавы партрэт з Бабай Броняй
0.80 р.

Групавы партрэт з Бабай Броняй

Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 186 с.

Грын Аляксандр. Пунсовыя ветразі
13.99 р.

Грын Аляксандр. Пунсовыя ветразі

Аповесць-феерыя "Пунсовыя ветразі" расейскага пісьменніка Аляксандра Грына (сапр. Грыневіч, 1880-1932) - пра непахісную веру ў цуд і усёпераможную, узвышаную мару.

Гуд Зміцер. Поўдзень-3
7.99 р.

Гуд Зміцер. Поўдзень-3

Раман “Поўдзень-3” — гэта эпапея пра подласць і ўзаемадапамогу, пра жорсткасць і міласэрнасць, пра баязлівасць і адвагу, пра жыццё і смерць. Дзеянне рамана адбываецца ў адным са спальных мікрараёнаў горада.

Кніга"Поўдзень-3" з'яўляецца дэбютам аўтара. Зміцер Гуд — гэтае імя варта запомніць.

Гумянюк Юры. Краіна нязьдзейсьненых мараў
14.99 р.

Гумянюк Юры. Краіна нязьдзейсьненых мараў

Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах "Калосьсе", "Czasopis" (Беласток), "Правінцыя" (Беласток), літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газэты "Культура"). Сабраныя разам гэтыя тэксты ствараюць кранальны партрэт арыгінальнага гарадзенскага творцы.

Гурскі Антон. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян
0.74 р.

Гурскі Антон. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян

У кнізе ўпершыню ў параўнальным аспекце даследуецца любоўная і сямейная лірыка беларускага, украінскага і рускага народаў. Прасочваюцца вельмі сходныя і нават ідэнтычныя тыпалагічныя, семантычныя і семіятычныя характарыстыкі паэтычных твораў. Асабліва выразна выступае блізкасць вуснамоўных песенных культур беларусаў і ўкраінцаў, як па сюжэтах, так і па мастацка-вобразных паэтычных прыёмах і сродках.

Гэта мы – гэта наша гісторыя / This is us – this is our history
1.00 р.

Гэта мы – гэта наша гісторыя / This is us – this is our history

Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі – герой Аршанскай перамогі ды многія іншыя паўстаюць на малюнках юных мастакоў.

Гарун Алесь. І я з народам...
0.72 р.

Гарун Алесь. І я з народам...

У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей "Датрымаў характар".

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 27
0.87 р.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 27

Поровенъ – прегрешити / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 512 с. Цв. вокл.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 28
2.73 р.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 28

Прегроза – пристранство / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 478 с. Цв. вокл.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 29
2.60 р.

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 29

Пристрастный– ракъ / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А. М. Булыкі – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 484 с. Цв. вокл.

Грачанікаў Анатоль. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара
2.21 р.

Грачанікаў Анатоль. Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

У кнігу ўвайшлі дзве вершаваныя казкі: "Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара" і "Жывая вада". Аўтар у сваіх творах застаецца верным казачнай традыцыі: дабро заўсёды перамагае зло.

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы
0.79 р.

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы

Аўтар спрабуе паказаць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад панавальнай ідэалогіі, акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення, пазнаёміць з асноўнымі метадамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі Савецкага Саюзу.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра
0.85 р.

Гусоўскі Мікола. Песня пра зубра

Мікола Гусоўскі – адзін з буйнейшых паэтаў эпохі Адраджэння. Яго паэма "Песня пра зубра" – цудоўны сплаў лірыкі і эпасу – з’яўляецца выдатным помнікам літаратурнай спадчыны і духоўнай велічы ўсходнеславянскіх народаў.