Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 


ПАКАЗВАЦЬ АДНЫМ СЬПІСАМ | ПАКАЗВАЦЬ ПА ПЕРШЫХ ЛІТАРАХ:

(1) | " (18) | « (1) | 2 (1) | A (1) | B (1) | F (4) | I (2) | P (3) | А (61) | Б (131) | В (46) | Г (83) | Д (35) | Е (2) | Ж (10) | З (21) | И (1) | І (10) | Й (1) | К (128) | Л (57) | М (79) | Н (33) | О (2) | П (43) | Р (37) | С (74) | Т (24) | У (10) | Ф (8) | Х (13) | Ц (7) | Ч (19) | Ш (33) | Ы (1) | Э (6) | Ю (1) | Я (15)
Рублеўская Людміла. Авантуры Студыёзуса Вырвіча
10.49 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры Студыёзуса Вырвіча

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...

Рублеўская Людміла. Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны
4.49 р.

Рублеўская Людміла. Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны

Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула
6.29 р.

Рублеўская Людміла. Сутарэнні Ромула

Два новыя раманы Людмілы Рублеўскай: «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» і «Сутарэнні Ромула» атрымалі шырокі розгалас. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці.

Рублеўская Людміла. Сэрца мармуровага анёла
6.49 р.

Рублеўская Людміла. Сэрца мармуровага анёла

Героям даводзіцца разгадваць таямніцы беларускай гісторыі, рабіць складаны выбар паміж здрадай і подзвігам, самаахвярнасцю і спакойным жыццём, шукаць скарбы, біцца на двубоях і змагацца за сваё каханне.

Рублеўскі Сяргей. Абмытыя валуны
0.48 р.

Рублеўскі Сяргей. Абмытыя валуны

Мінск: Логвінаў, 2005. — 226 с.

Аўтар працягвае ўплятаць каснікі жыцця ў плынь свайго літаратурнага ўяўлення, якая пазначана берагамі папярэдніх кніжак “Апостраф” і “Азярод”.

Рудовіч Станіслаў. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе
1.04 р.

Рудовіч Станіслаў. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе

У манаграфіі комплексна аналізуюцца аб'ектыўныя і суб'ектыўныя фактары, якія падчас Расійскай рэвалюцыі 1917 года актуалізавалі пытанне пра будучы дзяржаўна-палітычны і нацыянальна-культурны статус Беларусі, выносілі гэтае пытанне у фокус грамадскай барацьбы і ў ходзе складанага узаемадзеяння задавалі кірунак, перадвызначалі канкрэтныя формы яго развязання.

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года
13.99 р.

Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года

Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года з поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Нягледзячы на тое, што галоўным аб’ектам увагі рэвізораў было, безумоўна, Полацкае ваяводства, мы знаходзім у рэвізіі даволі шмат звестак па гісторыі іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Ёсць тут і матэрыялы, якія датычацца суседніх дзяржаў.