Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Драматургія

Ліхадзедаў Уладзімір. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX – пачатку XX ст
5.99 р.

Ліхадзедаў Уладзімір. Юльюш Славацкі на паштоўках канца XIX – пачатку XX стагоддзя

На рэпрадукцыях старых паштовак адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях Юльюша Славацкага (1809 – 1849). Асаблівая ўвага аддадзена сувязі яго з Беларуссю. Кніга змяшчае таксама пераклад на беларускую мову аднаго з ранніх твораў – трагедыі "Міндоўг, кароль літоўскі".

Мрожак Славамір. Дом на мяжы
4.99 р.

Мрожак Славамір. Дом на мяжы

Выбраныя творы / Укл. У. Сіўчыкаў; Прадм. В. Ракіцкага. — Мінск: Радыёла-Плюс; Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2008. — 216 с.

Новы замак. Літаратурны альманах
7.49 р.

Новы замак. Літаратурны альманах

Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Палац. Літаратурны альманах
7.99 р.

Палац. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

10.99 р.

Сагановіч Ларыса. Тэатр Сержука Вітушкі

Кніга складаецца з дзвюх частак. Першая задумвалася аўтарам як сцэнар мультфільма з разлікам на самых маленькіх гледачоў. Сюжэты гэтага "Тэатра на далонях" не толькі забаўляюць, але і навучаюць - развіваюць кемлівасць, фантазію і спрыт у пальцах. Другая частка, "Піраміды", -гэта п’есы Сержука Вітушкі паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.

Сучасная беларуская п’еса
4.99 р.

Сучасная беларуская п’еса

У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх пісьменнікаў П. Васючэнкі, А. Дзялендзіка, А. Дударава, Г. Марчука, Л. Рублеўскай, У. Сауліча, А. Федарэнкі.

3.99 р.

Топал Яхім, Топал Ёзэф, Топал Філіп. Анёл

Аповесці, п’еса / Укл., прадм. і біягр. звесткі С. Сматрычэнкі; Пер. з чэшск. В. Бяльковіч, С. Сматрычэнкі. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 216 с. — (Чэшская калекцыя). Цвёрдая вокладка.

3.99 р.

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана. Дарога і Шлях

SMS-п'есКА. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 82 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Беларус. 2014. Альманах
5.99 р.

Беларус. 2014. Альманах

Альманах "Беларус" – літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа. Выдаецца рэдакцыяй газэты "Беларус". Зьмяшчаць свае творы ў альманаху могуць толькі тыя аўтары, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі. Галоўным рэдактарам і ўкладальнікам зьяўляецца Марат Клакоцкі.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2
1.75 р.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2

У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".

5.01 р.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце

Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5—6 лютага 2008 г.) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 295 с.

Гарачка Усевалад. Багі і героі
3.99 р.

Гарачка Усевалад. Багі і героі

Вершы, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 76 с. – (Другi фронт мастацтваў).

Праз творы сваёй новай кнігі "Багі і Героі" Усевалад Гарачка расказвае ў гратэскава-іранічнай форме пра таго "Залатога Цяльца", якога столькі гадоў запар стваралі нашыя пісьменнікі, мастакі ды іншыя "творчыя асобы".

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы
2.80 р.

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893 – 1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт
4.99 р.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт

У кнігу ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

Творы вызначаюцца высокай духоўнасцю, псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і дакладнасцю мовы.

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе
8.99 р.

Кавалёў Сяргей. Пачвара ў рэліктавым лесе

„Пачвара ў рэліктавым лесе“ — чарговая кніга Кавалёва-крытыка пра сучасную літаратуру. У зборнік увайшлі новыя тэксты, выбраныя часопісныя публікацыі мінулых гадоў, а таксама артыкулы пра тэатр.

Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён
16.99 р.

Кудласевіч Анатоль. Трынаццаць дзён

Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек — асноўныя тэмы зборніка.

Купала Янка. Паўлінка
2.99 р.

Купала Янка. Паўлінка

Камедыя завершана ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". У цэнтры падзей - разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай.

Лапцёнак (Лавар) Ірына. Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індыві
6.49 р.

Лапцёнак (Лавар) Ірына. Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індывідуальнасці

У кнізе ўпершыню разглядаецца шматгранная творчая дзейнасць аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага мастацкага перакладу XX ст. Язэпа Семяжона. На аснове музейных і архіўных матэрыялаў і аўтакаментарыяў праводзіцца аналіз яго творчай індывідуальнасці шляхам вывучэння значнай колькасці твораў, многія з якіх сталі прыкметнай з’явай не толькі ў айчыннай, але і ў славянскай перакладной літаратуры.

Макаёнак Андрэй. Зацюканы апостал
3.48 р.

Макаёнак Андрэй. Зацюканы апостал

П’есы: для ст. шк. узросту; прадм. А. Сабалеўскага. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 303 с. – (Школьная бібліятэка)

У кнігу ўвайшлі п’есы "Выбачайце, калі ласка", "Зацюканы апостал", "Трыбунал", "Кашмар" ("Святая прастата"), "Пагарэльцы".

Народны тэатр
0.65 р.

Народны тэатр

НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Уклад. І камент. М. А. Каладзінскага; Уступ. Арт. А. С. Фядосіка; Рэд. Выд. А. С. Фядосік, А. В. Сабалеўскі. – 2-е выданне, выпраўленае і дапрацаванае. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 554 с. – (Беларуская народная творчасць). Цв. вокл.

Пра Кастуся. Комікс
4.99 р.

Пра Кастуся. Комікс

Гістарычны комікс, створаны па матывах п'есы Уладзіміра Караткевіча "Кастусь Каліноўскі: Смерць і неўміручасць" да гадавіны паўстання 1863-1864 гг.

Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе...
0.89 р.

Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе...

Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.

4.99 р.

Ываноў Віктар. Асарці

Паэзія, проза, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 156 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Гарун Алесь. І я з народам...
0.72 р.

Гарун Алесь. І я з народам...

У кнігу беларускага пісьменніка Алеся Гаруна (сапр.: Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі, 1887—1920) увайшлі найлепшыя вершы розных гадоў і п’еса для дзяцей "Датрымаў характар".

Камю Альбэр. Выбраныя творы
1.33 р.

Камю Альбэр. Выбраныя творы

У кнігу аднаго з самых яркіх пісьменнікаў сярэдзіны XX стагоддзя, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Альбэра Камю (1914 – 1960) увайшлі раман "Чужаніца", аповесць "Падзенне", апавяданні, п’есы, эсэ.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў
1.37 р.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS