Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Эсэістыка

Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
4.99 р.

Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, Уладзімір Караткевіч стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі – растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому – Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны
7.99 р.

Мальдзіс Адам. Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны

У кнізе разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі.

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст
0.80 р.

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза паказваюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.

Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1
4.99 р.

Марціновіч Алесь. Хто мы, адкуль мы... Кніга 1

Гістарычныя эсэ, нарысы. У 3 кнігах. Кніга 1. – Мінск: Беларусь, 2008. – 431 с. Цв. вокл.

Мацяш Ніна. У прыгаршчах ветру
4.49 р.

Мацяш Ніна. У прыгаршчах ветру

Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі "Зямля Ульра" (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

"Родная Еўропа" Чэслава Мілаша (1911 – 2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, – яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з "нашых" ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
4.39 р.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

"Скуты розум" – філязофска-палітычнае эсэ, літаратурная парабала Чэслава Мілаша, што пабачыла сьвет пры ўдзеле парыскай "Культуры" ў 1953 г., падчас эміграцыі пісьменьніка ў Францыю.

Невядомая Беларусь
1.24 р.

Невядомая Беларусь

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы.

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
23.99 р.

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969 – 2009 гадоў.

Пазьняк Зянон. Добрая фатаграфія
15.90 р.

Пазьняк Зянон. Добрая фатаграфія

Кніга складаецца з 56 эсэ на 239 старонках пра фатаграфіі з краінаў Еўропы і Амерыкі ад сярэдзіны 19 ст. да нашых дзён. Гэтай кнігай Зянон Пазьняк прэзентуе сябе як мастацтвазнаўца, дасведчаны фатограф і праваднік у свет прыгожага.

Пакахай мяне, калі ласка...
2.99 р.

Пакахай мяне, калі ласка...

Новую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...

По Эдгар. Маска чырвонае смерці
5.98 р.

По Эдгар. Маска чырвонае смерці

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку Перакладаў друкуецца ўпершыню.

Расстраляная літаратура
1.90 р.

Расстраляная літаратура

Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраныя найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады.

Тарас Віталь. Звыклае зло
0.80 р.

Тарас Віталь. Звыклае зло

Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.

"Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі.

Федарэнка Андрэй. Сечка
4.99 р.

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: "Структурна "Сечка" Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен "сечкі" Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах
4.49 р.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках
4.27 р.

Шпілеўскі Павел. Беларусь у абрадах і казках

Творы Паўла Шпілеўскага належаць да залатой скарбонкі беларускай этнаграфіі, фальклору і краязнаўства, таму яны будуць цікавыя не толькі навукоўцам, а і ўсім тым, хто неабыякавы да гісторыі роднага краю і вуснай народнай творчасці беларусаў.

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы
0.79 р.

Грыцкевіч Валянцін. Гісторыя і міфы

Аўтар спрабуе паказаць пэўную залежнасць зменаў у гістарычнай навуцы і адукацыі ад панавальнай ідэалогіі, акрэсліць спосабы навуковага гістарычнага мыслення, пазнаёміць з асноўнымі метадамі ацэнкі гістарычных фактаў на канкрэтных прыкладах, галоўным чынам з гісторыі Савецкага Саюзу.

Дубавец Сяргей. Як?
1.60 р.

Дубавец Сяргей. Як?

Мадэлі сучаснай этыкі ад "А" да "Я" аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра "вечнае", пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце – пра дабро і зло?..

Клінаў Артур. Горад СОНца
3.22 р.

Клінаў Артур. Горад СОНца

Фотаальбом Горад СОНца ёсьць вынікам пяцігадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клінава над праектам, прысьвечаным Менску. У яго ўвайшлі каля ста фатаздымкаў і эсэ Горад СОНца, напісанае аўтарам для гэтага праекту.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS