Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01, +375-29-652-00-72 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Гумар

Кажура Віктар. Паэтычныя забавы
3.99 р.

Кажура Віктар. Паэтычныя забавы

"Навучыцца пісаць вершы нельга. Іх трэба адчуваць. Іх трэба думаць", — гэтае вядомае выказванне належыць таленавітаму беларускаму паэту Алесю Пісьмянкову. Трэба ўмець знайсці Слова. Самае патрэбнае. Самае важнае. Самае важкае.

"Паэтычныя забавы" і разлічаны на тое, каб дапамагчы дзіцяці адшукаць гэтае Слова. А потым "падружыць" яго з іншымі ў вершаваным радку. I атрымаць закончаны вобраз.

Разам з гэтым — узбагаціць слоўнік маленькага творцы, развіць яго фантазію і здольнасць бачыць, адчуваць... і разумець тое, пра што гаворыцца ў вершы.

Карлюкевіч Алесь. Зорны шлях белых гарлачыкаў
6.99 р.

Карлюкевіч Алесь. Зорны шлях белых гарлачыкаў

Героі казак Алеся Карлюкевіча вельмі любяць падарожнічаць — па Беларусі і ўвогуле па свеце. Але часам здараецца, што ў сваіх вандроўках яны трапляюць у розныя неверагодныя гісторыі. Каб выблытацца з іх, патрэбны... так, патрэбны веды. I не толькі геаграфіі, але і гісторыі, фальклору ды нават дакладных навук!

Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту
4.99 р.

Касцюкевіч Павал. Зборная РБ па негалоўных відах спорту

Кніга-пераможца літаратурнае прэміі імя Ежы Гедройца.
У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.

Конан Дойл Артур. Прыгоды Шэрлака Холмса
9.99 р.

Конан Дойл Артур. Прыгоды Шэрлака Холмса

Шэрлаку Холмсу, гэтаму міфічнаму персанажу новага часу, які дагэтуль не дае спакою пісьменнікам, рэжысёрам і сцэнарыстам, не трэба нічога тлумачыць. Ён адразу бачыць, колькі ў вас дзяцей, што ў вас скралі і ці можна вас назваць шчаслівым. Не ва ўсіх гісторыях з гэтай кнігі расследуюцца заблытаныя злачынствы, але Шэрлак Холмс ведае: часам нават за простай справай стаіць сапраўдная таямніца, і разабрацца з ёй будзе не прасцей, чым з самым загадкавым забойствам…

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
4.79 р.

Крынічка. Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускіх і замежных пісьменнікаў размешчаны ў хрэстаматыі па тэматычных раздзелах. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам ВНУ, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў.

Кульбак Майсей. Зельманцы
6.99 р.

Кульбак Майсей. Зельманцы

Майсей Кульбак - сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман "Зельманцы" - гэта Атлантыда тагачаснага яўрэйскага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага мінскага двара.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова
14.99 р.

Лабадзенка Глеб. Дзіцячая заМова

“Спецнамінацыя” ў прэміі “Дэбют-2013” імя М. Багдановіча. Другое месца на фестывалі ADNAK у намінацыі ДЫЗАЙН & ART DIRECTION (паднамінацыя Шматстаронкавыя выданні)!

Па-даросламу дзіцячы маляўнічы дапаможнік па беларускай мове, дзе моўныя тонкасці тлумачацца на забаўных інтэрактыўных малюнках, а таксама ў дадатку змешчаны слоўнічак цікавых і складаных словаў. У выглядзе шыкоўнага бонусу ў кнізе ёсць ад рукі напісаная паслямова Рыгора Барадуліна, а таксама прадугледжанае месца для вашых уласных замалёвак і занатовак.

Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны. Сын вады
6.99 р.

Маўр Янка. Палескiя рабiнзоны. Сын вады

Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру.

Самая папулярная аповесць Маўра "Палескія рабінзоны" напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. Героі нашага класіка Мірон і Віктар зачытваюцца кнігамі аб прыгодах і падарожжах, захапляюцца батанікай і заалогіяй, мараць пра далёкія вандроўкі і экзатычныя краіны.

Мацвеенка Уладзімір. Займальны родны алфавіт
4.99 р.

Мацвеенка Уладзімір. Займальны родны алфавіт

Творы Уладзіміра Мацвеенкі заўсёды вылучаюцца арыгінальнасцю форм падачы матэрыялу. Не стала выключэннем і кніга "Займальны родны алфавіт". Праз вершы, загадкі і скорагаворкі юныя чытачы змогуць здзейсніць захапляючае падарожжа ў цудоўную краіну Алфавіт ад А да Я, дзе на кожнай "літарнай" станцыі іх чакае шмат незвычайных адкрыццяў.

Міншчына літаратурная
23.99 р.

Міншчына літаратурная

У зборнік увайшлі змястоўная проза, паэзія, публіцыстыка — творы членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Аўтары розных узростаў і прафесій ухваляюць маці-Радзіму, яскрава пішуць пра адметныя мясціны сталічнай вобласці, пра добрых і мудрых землякоў. Свае радкі яны прысвячаюць спадчыне, ратнаму подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гераічным і працоўным традыцыям, таму, што хвалюе, што трэба зрабіць, каб і далей квітнела родная Беларусь.

Мушынская Таццяна. Хто у лесе самы смелы?
12.99 р.

Мушынская Таццяна. Хто ў лесе самы смелы?

Вершы, змешчаныя ў зборніку "Хто ў лесе самы смелы?" вядомай паэтэсы і празаіка Таццяны Мушынскай, адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.

Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы
1.60 р.

Ніемі Мікаэль. Папулярная музыка зь Вітулы

Кніга маладога, але надзвычай папулярнага пісьменьніка Мікаэля Ніемі, якога называюць швэдзкім Сэлінджэрам, апавядае пра сьвет яго дзяцінства – вёску Паяле на поўначы Швэцыі, дзе людзі жывуць разьмерана і не сьпяшаючыся, згодна з пракаветнымі традыцыямі і завядзёнкамі, і куды паступова пранікае цывілізацыя, што мяняе і ўклад жыцьця, і стасункі між людзьмі. Поўная сьмешных і неверагодных сытуацыяў, кніга напісаная жывою, сакавітаю моваю. Героі Ніемі не пераборлівыя ў выказваньнях, але ж гэта ня сцэны з жыцьця ангельскіх лордаў...

Нільсан Ульф. Найлепшы спявак у свеце
6.49 р.

Нільсан Ульф. Найлепшы спявак у свеце

Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы многіх іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.

Падарунак на Каляды. Зборнік святочнага апавядання
4.99 р.

Падарунак на Каляды. Зборнік святочнага апавядання

У кнігу ўвайшлі калядныя творы аўтараў з розных краін — Вялікабрытаніі, Полышчы, Германіі, Швецыі, Даніі, ЗША, Партугаліі, Анголы, Бразіліі. Тут ёсць і класічныя ўзоры жанру, такія як "Калядны харал" Чарлза Дыкенса ці "Дары мудрацоў" О. Генры, і сучасныя апавяданні, дзеянне якіх адбываецца ў калядны і навагодні час. Сярод, герояў гэтага зборніка — Дзед Мароз, хлопчык Ісус і Панна Марыя, духі Мінулых, Сёлетніх і Будучых Калядаў.

Пазнякоў Міхась. У родным краі
0.89 р.

Пазнякоў Міхась. У родным краі

Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню.

Парчук Надзея. Венерын чаравічак
5.59 р.

Парчук Надзея. Венерын чаравічак

У гэтым паэтычным зборніку сабраны прыгожыя вершы, незвычайныя казкі, цікавыя загадкі, лічылкі берасцейскай паэткі Надзеі Парчук.

Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)
7.00 р.

Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)

Раман легендарнага й сусьветна вядомага польска-беларускага пісьменьніка Сяргея Пясецкага ў жорсткай сатырычнай форме апісвае рэальныя падзеі, што адбываліся на Віленшчыне й Лідчыне ад моманту "узьяднаньня" Усходняе й Заходняе Беларусі і да "вызваленьня" Вільні савецкімі войскамі ў 1944 годзе.

Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча
6.99 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы.

Рублеўская Людміла. Авантуры Студыёзуса Вырвіча
10.49 р.

Рублеўская Людміла. Авантуры Студыёзуса Вырвіча

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...

Сiняя свiта. Kазкi, легенды, паданнi
6.99 р.

Сiняя свiта. Kазкi, легенды, паданнi

У беларускай фальклорнай скарбонцы ёсць і такія неацэнныя дыяменты, як казкі, легенды, паданні. Прычым збор іх - ці не самы багаты і яскравы сярод усіх еўрапейскіх народаў. Чытаць і перачытваць беларускія казкі, раз-пораз вяртацца да іх - гэта вялікая, дзівосная асалода. У зборнiку "Сiняя свiта" змешчаны народныя казкі, легенды і паданні, апрацаваныя і пераказаныя беларускімі пісьменнікамі.

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран
4.39 р.

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран

У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...

Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва лрачытаць загадкі і разгадаць іх.

Сівец Таццяна. Куды прапала малпа Маня
3.99 р.

Сівец Таццяна. Куды прапала малпа Маня

Брык і Шуся - найлепшыя сябры, якія сустрэліся некалі ў гарадскім парку. Ён - вялікі, бачыў ужо ўсё на свеце і стаміўся ад адзіноты. I яна - маленькая, але вельмі смелая - з самай галоўнай марай пра Лета. Але на дварэ восень, і сябрам часам бывае сумна... Пакуль да іх не прыходзіць незвычайны госць, які прапануе правесці сапраўднае расследаванне. Сумаваць цяпер не давядзецца!..

Сітуха Уладзімір. Пра арэхі, сома і бабра
3.99 р.

Сітуха Уладзімір. Пра арэхі, сома і бабра

Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі з яловых шышак, а таксама пра мудрага сома, што выратаваў жыццё гарэзам-ментузам.

Сліва Міхась. Віртуальнае каханне
4.49 р.

Сліва Міхась. Віртуальнае каханне

Сумаваць, чытаючы гэтую кнігу, не давядзецца. Ад першай і да апошняй старонкі вас будуць суправаджаць добры гумарыстычны настрой ды самыя розныя вясёлыя нечаканасці. У сваіх творчых пошуках аўтар зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп.

Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі
0.79 р.

Хадановіч Андрэй. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі

У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца.

Чытанка для маленькіх
19.99 р.

Чытанка для маленькіх

Цудоўна ілюстраванае выданне легендарнай кнігі!

У “Чытанцы” сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах
4.49 р.

Шалкевіч Віктар. Requiem па непатрэбных рэчах

"Рэквіем..." – гэта дваццаць эсэ Віктара Шалкевіча. Як адзначае сам аўтар, "Гэтая сціплая кніга – адначасова і падзяка, і вечная памяць тым рэчам, малым і вялікім, сярод якіх мы гадаваліся, якія калісьці былі патрэбныя і ўсіх нас зрабілі такімі, якімі мы ёсьць цяпер, а ня іншымі".

Шах Соф'я. Мару стаць я мастаком
5.99 р.

Шах Соф'я. Мару стаць я мастаком

Гэта першы (мабыць, не толькі ў беларускай літаратуры) вянок вянкоў санетаў, адрасаваны дзецям. Ды і тэматычна ён таксама незвычайны. Соф’я Шах выдатна перадае паэтычную сутнасць хлопчыка. які далучаецца да таямнічага свету выяўленчага мастацтва, марачы стаць мастаком. I робіць ён гэта менавіта на беларускіх рэаліях, знаёмячыся з карцінамі Г. Вашчанкі, Л. Шчамялёва, В. Шаранговіча і іншых вядомых мастакоў Беларусі.

Я — чалавек
8.99 р.

Я — чалавек

Спазнанне свету і сябе ў гэтым свеце — найцікавейшая задача для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчатак. Цудоўныя вершы беларускіх паэтаў і яскравыя ілюстрацыі мастачкі Маргарыты Цімохавай, сабраныя ў гэтай кнізе, дапамогуць і дзецям, і дарослым спасцігаць гэты свет з радасцю.

Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык
0.38 р.

Багдановіч Максім. Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык

Паэма "Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык" – яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мастацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, напісаным паводле фальклорных матываў.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS