Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Літаратура для дзяцей

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха
3.22 р.

Караткевіч Уладзімір. Дзікае паляванне караля Стаха

У гісторыка-дэтэктыўнай аповесці расказваецца аб трагедыі, якая разыгралася ў адным з глухіх куткоў старой Беларусі, аб загаварах цемрашалаў, прагных да золата і ўлады, аб смелых людзях, якія сталі на іх шляху, аб вераломстве і высакароднасці, аб страшным лёсе асуджанага на гібель шляхетнага роду Яноўскіх. Роду, які быў выратаваны дзякуючы гонару, мужнасці і каханню.

Кашалёк жорава. Беларускія народныя казкі
1.09 р.

Кашалёк жорава. Беларускія народныя казкі

Беларуская казка спалучае ў сабе веліч сапраўднага таленту з прыгажосцю этычных уяўленняў народа пра жыццё, пра чалавека, пра дабро і зло. Велізарная цікавасць да яе не выпадковая, яна абумоўлена высокімі ідэйна-мастацкімі якасцямі і непаўторнымі нацыянальнымі адметнасцямі.

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў
1.67 р.

Колас Якуб. Другое чытанне для дзяцей беларусаў

Маючы практычны педагагічны вопыт, Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) добра разумеў ролю роднай мовы ў навучанні дзяцей. Таму невыпадкова першай кнігай будучага народнага пісьменніка стала "Другое чытанне для дзяцей беларусаў".

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка
1.26 р.

Ліпскі Уладзімір. Прыгоды Нуліка

Новая прыгодніцкая аповесць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – кніга для юных чытачоў, іх бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў, усіх тых, хто рыхтуе нашых дзяцей у вялікі свет жыцця.

Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу
1.48 р.

Ліпскі Уладзімір. Янкаў вянок: Дзецям пра Янку Купалу

Кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Ліпскага – гэта, практычна, першы ёмісты і аб'ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць. Праца Уладзіміра Ліпскага – жывая навука Купалавай мудрасці, бязмежнай любові да нашай мілай Беларусі.

Ліса і мужык
1.36 р.

Ліса і мужык

Беларуская народная казка / Для дашкольнага ўзросту; мастак А. Каравай-Лойка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 18 с.: іл. – (Казка за казкай).

Лынькоў Міхась. Міколка-паравоз
1.53 р.

Лынькоў Міхась. Міколка-паравоз

Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 366 с. – (Бібліятэка школьніка). Цвёрдая вокладка.

Мазго Ўладзімір. Прыгоды Марахода
1.89 р.

Мазго Уладзімір. Прыгоды Марахода

Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда
1.62 р.

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда

Кнігу склалі лепшыя творы, напісаныя за трыццаць гадоў творчай дзейнасці аўтара, а таксама новыя, што друкаваліся на старонках перыядычных выданняў. Вясёлыя і займальныя, дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні, загадкі будуць цікавыя і карысныя не толькі школьнікам, але і бацькам і настаўнікам.

Малішэўскі, Спрынчан. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў
1.17 р.

Малішэўскі Яраш, Спрынчан Аксана. Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў

Упершыню кнігу пра беларускія народныя інструменты стварылі ў выглядзе энцыклапедыі. Арыгінальная форма падавання кожнага інструмента дапаможа дзецям з цікавасцю і жаданнем увайсці ў свет беларускай музыкі. Аўтары — музыка, гісторык, калекцыянер музычных інструментаў Яраш Малішэўскі і пісьменніца Аксана Спрынчан — у кожным з 32 інструментаў пабачылі своеасаблівую душу і часцінку той краіны, для якой яны сталі блізкімі.

Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца
0.93 р.

Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца

Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Беразенская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вясёлых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей. Частуйцеся і вы, чытайце на здароўе.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
0.58 р.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы

На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі...

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі
2.63 р.

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі

Гэтая кніжка – вясёлы ды арыгінальны дадатак да азбук і буквароў. У ёй падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі. Як той казаў, з рога ўсяго многа – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.

Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў
0.78 р.

Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў

Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у "Прыгодах Бульбобаў" вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё. Аповесць "Як на нашы імяніны..." займальна распавядае пра ўзаемаадносіны дзяцей.

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля
0.82 р.

Місько Павел. Эрпіды на планеце Зямля

У Беларусь на касмічным караблі прыляцелі два робаты-разведчыкі. Яны завуцца Эрпідамі. Эрпід – Электронны робат-паліглот ізаляванага дзеяння. Адзін з іх атрымаў заданне даведацца, што ўяўляюць з сябе людзі на Зямлі, якія ў іх звычкі і норавы, а другі – вывучыць жывёльны і раслінны свет таго краю, куды іх адправілі. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй фантастычнай і вясёлай аповесці.

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі
2.45 р.

Мовы ўсяго жывога. Сербскія народныя казкі

Зборнік складаюць самыя цікавыя казкі сербскага народа, якім уласцівая непаўторная займальнасць. Яны даюць магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі ўмовамі жыцця братняга народа, яго традыцыямі і нацыянальным характарам.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука О
0.82 р.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg

Несмяротнаму помніку прыгожага пісьменства – "Слову аб палку Ігаравым" больш за 800 гадоў. Праз пакаленні захоўвалася яно ў людской памяці, шматразова перапісвалася, ажно пакуль не было ўпершыню выдадзена ў 1800 годзе. Дадзенае старажытнаруска-беларуска-англійскае выданне праілюстравана Паўлам Татарнікавым.

Скарбы роднай прыроды. Бабраня на Бузянцы
0.83 р.

Скарбы роднай прыроды. Бабраня на Бузянцы

Бярэзінскі біясферны запаведнік – эталон прыроднага асяроддзя для ўсёй Еўропы. Пра яго насельнікаў – вялікіх і маленькіх, пра разнастайны раслінны свет, пра галоўных насельнікаў баброў, дзякуючы якім і быў створаны запаведнік, – расказваецца ў нарысе Святланы Гук (Дзядзінкінай).

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня
2.13 р.

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня

Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.

Улашчанка Леанід. Хто галоўны
1.18 р.

Улашчанка Леанід. Хто галоўны

Вядучы акцёр Тэатра юнага гледача Леанід Улашчанка напісаў вельмі цікавую кнігу казак для дзяцей, якім прысвяціў усё жыццё. Аўтар па-новаму асэнсоўвае старыя жыццёвыя ісціны. "Не будзь ганарліўцам", – вучаць казкі "Чаму плача Бярозка" і "Ганарысты Шар". "Дапамагай сябру", – чытаем між радкоў "Як Верабейка сябра шукаў". "Будзь удзячны", – гаворыцца ў "Яблыньцы".

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1
12.90 р.

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1

У зборнік увайшлі папулярныя казкі многіх народаў Еўропы. Яны асуджаюць зло, прагнасць, жорсткасць і ўслаўляюць смеласць, кемлівасць, дабрыню, працалюбства.

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 2
12.90 р.

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 2

У зборнік увайшлі папулярныя казкі многіх народаў Еўропы. Яны асуджаюць зло, прагнасць, жорсткасць і ўслаўляюць смеласць, кемлівасць, дабрыню, працалюбства.

Цыркун Кастусь. Над намі – неба
1.58 р.

Цыркун Кастусь. Над намі – неба

У кнізе не толькі падаюцца міфы і легенды пра нябесныя аб'екты, а і сабраныя беларускія паданні пра зоркі і планеты, прыведзеныя іх беларускія назвы. Змяшчаецца інфармацыя, з дапамогай якой лёгка адшукаць сузор'і, зоркі, планеты на начным небе. Такая кніга выходзіць упершыню ў Беларусі.

Чарняўскі Мікола. Сонечны кошык
2.30 р.

Чарняўскі Мікола. Сонечны кошык

Чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі – героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак.

Чумакоў Леанід. Насякомыя. Шасціногія суседзі
0.76 р.

Чумакоў Леанід. Насякомыя. Шасціногія суседзі

На нашай планеце насякомыя займаюць амаль усё навакольнае асяроддзе. Яны сустракаюцца на сушы і ў вадзе, на халодным арктычным лёдзе і ў гарачых пустынях. І паўсюль яны прыстасаваліся да складаных умоў жыцця.

Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў
0.76 р.

Чумакоў Леанід. Ракі. Малюскі. П’яўкі. Таямнічыя жыхары вадаёмаў

Жыццё жывёлін у вадзе даволі цяжкае. І праходзіць яно ў вялікай барацьбе. Па-першае, у барацьбе за ежу. Адны здабываюць яе, фільтруючы ваду. Другія з'яўляюцца драпежнікамі. Ёсць сярод водных жывёлін і паразіты, што жывуць як на целе іншых, так і ўнутры яго. Пра ўсё гэта і вядзецца ў кніжцы.

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі
1.51 р.

Шчукіна Вольга. Падказкі ў казках доктара Компі

Аўтарка перадае прывітанне ўсім, хто любіць камп’ютэры і хоча пазнаёміць вас з доктарам Компі. Жыве ён у камп’ютэры. Але ў адрозненне ад тых, хто гатовы дняваць і начаваць перад маніторам, доктар Компі цэніць сапраўднае жыццё, тое, якое немагчымае без адданых сяброў, падарожжаў, гульняў і забаваў на свежым паветры, цікавых сутрэчаў і кнігаў...

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS