Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.
Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба - тая самая, што жыве на балоце, - скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Кніга Анатоля Бензерука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” прысвечаная вялікай Грунвальдскай бітве. 15 ліпеня 1410 года Вялікі князь Вітаўт і кароль Уладзіслаў Ягайла перамаглі, бо вялі ваяроў у бой за Айчыну і мелі побач верных абаронцаў. А горды магістр Юнгінген згубіў пад Грунвальдам жыццё і добрую славу, не маючы поруч надзейных сяброў.
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах.
Васіль Быкаў - імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна - апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці "Альпійская балада" і "Пакахай мяне, салдацік", у якіх закранаецца тэма вайны.
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія.
Дзясяты том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957 — 1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
Прэзэнтацыі кнігі з удзелам аўтара ў Менску і Берасьці! Падрабязная інфармацыя ТУТ.
Пасьля самазабойства брата аўтар пачынае сапраўднае расьследаваньне і — разам з тым — дасьледаваньне. Каб зразумець, што штурхнула брата сыйсці з жыцьця, аўтар пачынае ўзгадваць яго гісторыю — кім быў брат, як ён жыў, чаму знаёмыя звалі яго "каала" і як гэтая мянушка паўплывала на яго жыцьцё.
Жыцьцяпіс Сынухэ, лекара фараона Эхнатона і Нэфэртыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім / Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 628 с. — (Літаратурная скарбонка).
Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.
Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора "Замак пабудаваны з крапівы" – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне або захапленне, але не абыякавасць.
Кніга апавяданняў "Шэптам" Віталя Воранава, інспіраваная паганскай традыцыяй, народнай медыцынай і шаптунствам беларускага Палесся і Падляшша.
Зборнік 18 тэкстаў заснаваны на матар’ялах сабраных падчас экспедыцыі па рэгіёне беларуска-польскага памежжа.
Кніга выйшла па-беларуску і ў перакладзе Манікі Уранэк на польскую мову.
Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну.
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей.
Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў гэтай кнігі застаюцца заўсёды сам-насам з неабходнасцю свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення.
У кнігу Віктара Гардзея «3 мінулага не вяртаюцца...» увайшлі тры аповесці — «Дом з блакітнымі аканіцамі», «Жыта ганьбу не заслоніць», «Па Сеньку і шапка». У першай з іх на складаным лесе сялянскай сям’і ўзняты праблемы сучаснасці, глыбока даследаваны даўнія падзеі. 3 гэтага ж шэрагу і наступныя творы кнігі.
У кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максiма Гарэцкага, цікавага і непаўторнага пісьменніка, якога параўноўваюць з Рэмаркам, друкуюцца дзве аповесці, напоўненыя глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай.
Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў.
У сакавіку 1940 года дваццаціаднагадовы паляк, былы студэнт Варшаўскай Палітэхнікі Густаў Герлінг-Грудзінскі, актывіст і суарганізатар падпольнай незалежніцкай групы, на шляху з Львова ў Літву быў арыштаваны НКВД як «германскі шпіён» і атрымаў пяць гадоў канцлагера. У студзені 1942 пасля аб'явы сухой галадоўкі яму ўдалося дамагчыся амністыі (паводле Дамовы Сікорскага - Майскага) і выйсці на волю.
Паміж гэтым - голад, зьнясільваючая праца, мароз і людзі-зьвяры. Пра гэта, то бок пра два гады жыцця ў савецкім канцлагеры пад Архангельскам ён і напісаў кнігу «Іншы сьвет: савецкія зацемкі».
Добрая фэя Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму...
У творчасьці Багуміла Грабала, аднаго з найлепшых чэскіх пісьменьнікаў, дзіўным чынам спалучаюцца яскравы гумар, красамоўства, аснову якога складае гарадзкі жаргон, глыбокія філязофскія разважаньні і пачуцьцё радаснага, у чымсьці нават дзіцячага захапленьня сьветам, што надае ягонае прозе асаблівы шарм.