Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Мастацкая проза

Кудравец Анатоль. Зязюля пракукуе заўтра...
5.99 р.

Кудравец Анатоль. Зязюля пракукуе заўтра...

У кнігу выдатнага майстра беларускай прозы Анатоля Кудраўца (1936-2014) увайшлі выбраныя апавяданні і аповесць, якія раскрываюць змястоўнае багацце, стылістычную каларыстыку і грамадзянскую актуальнасць яго прозы.

Купала Янка. Творы і публіцыстыка
6.49 р.

Купала Янка. Творы і публіцыстыка

У кнігу серыі «Народная бібліятэка»ўвайшлі п’есы, найбольш значныя публіцыстычныя артыкулы і выбраныя лісты класіка беларускай літаратуры, першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Ластоўскі Вацлаў. Лабірынты. Выбраныя творы
6.99 р.

Ластоўскі Вацлаў. Лабірынты. Выбраныя творы

Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім, які стаў адным з самых яркіх дзеячаў беларускага нашаніўскага Адраджэння. Пісьменніка хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся "Лабірынты". Што гэта - дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха
1.83 р.

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха

Сусветна вядомая аповесць знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002) расказвае аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі – надзвычайнай і дзівоснай дзяўчынкі, чыя мама – анёл, а тата – негрыцянскі кароль. На беларускую мову перакладзена ўпершыню.

Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае
4.99 р.

Лойка Алег. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Алег Лойка – вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу "Як агонь, як вада...". Герой яго кнігі "Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае" – славуты першадрукар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю.

Лукашук Аляксандар. Зкімбы-зымбы
4.99 р.

Лукашук Аляксандар. Зкімбы-зымбы

У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска
7.49 р.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска

«Biтa Белая Крэска» — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы i мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяучынкі Віты, якая малюе крэсы на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Biтa ведае — намаляваць пешаходны пераход!

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд
7.49 р.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд

«Віта Белая Крэска і Эйвінд» — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.

Лучынка
26.99 р.

Лучынка

Казачнае ўвасабленне жывога агню школкі-вучэльні "Лучынка" асвеціць далейшы шлях усім, хто далучыцца да вывучэння і болыш глыбокага ўспрымання роднай мовы праз слова, словазлучэнне, сказ і тэкст. Чытачы пазнаёмяцца з моўным этыкетам, культурай мовы і паводзін на аснове творчага падыходу да літаратурнага матэрыялу, што спрыяе болыш глыбокаму засваенню класічных і сучасных твораў беларускіх пісьменнікаў.

Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка
24.99 р.

Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка

Сусветны бэстсэлер! Пачатак падарожжа ў неверагодную краіну "Нарнію"!

"Хронікі Нарніі" — дзіцячы фэнтэзі-цыкл Клайва Стэйплза Льюіса, у які ўваходзіць 7 кніг. У іх распавядаецца пра прыгоды дзяцей у Нарніі — чароўнай краіне, дзе ёсць магія і ідзе вечнае змаганне дабра і зла.

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў
7.99 р.

Люшэр Ёнас. Вясна барбараў

Беларускае выданне эўрапейскага бэстсэлеру — цяпер гэты твор трэба чытаць па-беларуску!

Ад гэтай кнігі цяжка адарвацца. Яна зачароўвае сваім напачатку нясьпешным, а потым усё шыбчэйшым ды шыбчэйшым рытмам аповеду, што вядзецца пад шоргат жвіру пад нагамі. Два чалавекі памалу шпацыруюць у прасторы, абмежаванай жоўтым мурам, згадваньне якога шторазу кантрапунктам прарываецца ў мінуўшчыну ды зноў вяртае да таго, што дзеецца тут і цяпер.

Мазго Уладзімір. Адвечныя скарбы Радзімы
4.99 р.

Мазго Уладзімір. Адвечныя скарбы Радзімы

Аўтар запрашае юных чытачоў адкрыць для сябе таямніцы старажытнага Бярэсця, зірнуць на акаляючы свет праз байніцы Сынкавіцкай царквы-крэпасці, наведаць сталіцу шапавалаў — Дрыбін, прайсціся па Ганненскім кірмашы ў Зэльве, які раней быў другім па памеры кірмашом Старога Свету пасля Лейпцыгскага...

На дарозе з мінулых стагоддзяў паўстануць постаці Францыска Скарыны і Сымона Буднага, Рагнеды і Сафіі Слуцкай... А гэта значыць, што без мінулага няма будуча-га. Таму трэба шанаваць і захоўваць нашу адвечную спадчыну.

Максімюк Ян. Словы ў голым полі
4.99 р.

Максімюк Ян. Словы ў голым полі

У кнігу “Словы ў голым полі” увайшлі літаратурна-крытычныя эсэ і ўспаміны.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці
4.49 р.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча

Гэтая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча — першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча, адрасаваная юным чытачам. З ёю будзе цікава пазнаёміцца таксама старшакласнікам, студэнтам, бацькам, настаўнікам — усім, хто абавязкова ўпэўніцца, што адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі — зорка М. Багдановіча.

Мележ Іван. Людзі на балоце
6.99 р.

Мележ Іван. Людзі на балоце

Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай "Палескай хроніцы" - глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка
12.99 р.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа
6.49 р.

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа

Мінск: Логвінаў, 2008. — 296 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Місько Павел. Грот афаліны
4.99 р.

Місько Павел. Грот афаліны

Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Ёсць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з'язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё – райскім. Але не для карэнных жыхароў… Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі – не толькі людзі, але і дэльфіны. Адзінаццацігадовы Янг, яго старэйшы брат Радж і іх сябры часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця
3.99 р.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця

У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякавымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.

Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя
6.99 р.

Мрый Андрэй. Запiскi Самсона Самасуя

Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман. Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла. Самсон Самасуй быццам вылузаўся з рамана і забіў свайго стваральніка: пісьменнік быў рэпрэсаваны, высланы і памёр падчас вяртання на радзіму. Над загадкаю гэтага непатапляльнага персанажа літаратуразнаўцы б`юцца дагэтуль.

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя
5.49 р.

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя

У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.

Мудроў Вінцэсь. Ператвораныя ў попел
4.99 р.

Мудроў Вінцэсь. Ператвораныя ў попел

Кнігу Вінцэся Мудрова (нар. У 1953 г. У Полацку) склалі эсэ, фантасмагорыі і ўспаміны. Практычна ўсе яны друкаваліся ў незалежніцкім пэрыядычным друку.

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўка
2.99 р.

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства. Казка-размалёўка

Казка пра хлопца Васілька, прынцэсу Дабралетку, іх незвычайныя прыгоды і сапраўднае чараўніцтва.

Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by
14.99 р.

Наталля Бучынская. Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by

На сакавітым лужку непадалёк ад вялікага горада працуе авечка Адэля. Кім? Вядома ж, авечкай! У яе абавязках — гадаваць шаўкавістую воўначку на прыгожыя швэдры, сукенкі і цёплыя валёнкі. Адэля надзвычай любіць сваю працу, але нястомна шукае сваё найвышэйшае прызначэнне. 3 гэтай нагоды бясконца трапляе ў надзвычайныя сітуацыі.

Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнэс
4.99 р.

Несцярэнка Юры. Звычайны шоу-бізнэс

Першая празаічная кніга пісьменніка і музыканта Юрыя Несцярэнкі "Звычайны шоу-бізнес", якую склалі апавяданні і навелы, уключае як аўтабіяграфічныя, так і па-мастацку змадэляваныя сюжэты. Практычна ўсе творы закранаюць тэму музыкі - рок, джаз, блюз ды іншыя альтэрнатыўныя жанры.

Новы замак. Літаратурны альманах
7.49 р.

Новы замак. Літаратурны альманах

Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без

Кніга-лаўрэат прэміі Гедройца!

Новы раман Уладзіміра Някляева, па яго ўласным прызнанні, — удзячнасць Менску і ўсім тым, хто разам з ім увайшоў у жыццё аўтара. Поруч з прыдуманымі героямі тут дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы: Кім Хадзееў, Лі Гарві Освальд, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, Барыс Луцэнка, Мікіта Хрушчоў ды іншыя. Таксама адна з дзейных асобаў — сам Менск, у чыіх дэкарацыях і развіваецца напаўдэтэктыўны сюжэт.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку
14.99 р.

Някляеў Уладзімір. Знакі прыпынку

Кніга Уладзіміра Някляева "Знакі прыпынку" — гэта біяграфія душы. Аўтар падараваў нам нават не кнігу, а самога сябе, запрасіўшы нас у свет сапраўднага паэта, сучаснага літаратара, сённяшняга беларуса.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі
6.99 р.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ − вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе.

Някляеў Уладзімір. Цэнтр Еўропы
16.99 р.

Някляеў Уладзімір. Цэнтр Еўропы

Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу. У новую кнігу ўвайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS