Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Паэзія

Марыя Мартысевіч. Амбасада
6.99 р.

Марыя Мартысевіч. Амбасада

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”. Паводле аўтаркі, рэйтынгавы серыял з такой назвай можна было б зняць у Беларусі.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе
3.75 р.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" – першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа
6.49 р.

Мінскевіч Серж. Я з Бум-Бам-Літа

Мінск: Логвінаў, 2008. — 296 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд у Лiтве
6.99 р.

Міцкевіч Адам. Пан Тадэвуш, або Апошнi наезд у Лiтве

Эпічная паэма "Пан Тадэвуш" пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812-м на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію.

Найдзёнаў Мікіта. Развітанцы
8.99 р.

Найдзёнаў Мікіта. Развітанцы

Кніга, што патрапіла ў шорт-ліст прэміі "Дэбют" ў 2016 годзе!
Першых пяць асобнікаў - з подпісамі аўтара!!!

Дэбютную кнігу Мікіты Найдзёнава складаюць вершы, напісаныя цягам апошніх трох гадоў. Гэта рамантычныя, іранічныя і танцавальныя гісторыі кахання, з якімі аўтару карціць у рэшце рэшт развітацца.

Некляев Владимир. Окно
14.99 р.

Некляев Владимир. Окно / Някляеў Уладзімір. Вакно

Владимир Некляев — большой поэт, который в самом начале пути, выбирая между языком отца, русским, и языком матери — выбрал материнский язык, белорусский. "Национальность, — напишет он в автобиографии, — это не столько кровь, сколько культура, в которой ты рожден и которой воспитан".

Новы замак. Літаратурны альманах
7.49 р.

Новы замак. Літаратурны альманах

Літаратурны альманах Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Някляеў Уладзімір. Кон
11.99 р.

Някляеў Уладзімір. Кон

Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»!Вершы двух стагоддзяў.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі
6.99 р.

Някляеў Уладзімір. Лісты да Волі

Творы, напісаныя падчас зняволення ў СІЗА КДБ − вершы і паэма "Турма". Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў выдаў новую кнігу «Лісты да Волі», у якую ўвайшлі дзясяткі вершаў, напісаных ім падчас судовага працэсу па "справе 19 снежня". Кніга таксама ўтрымлівае прадмову аўтара і апошняе слова палітыка на судовым працэсе.

Някляеў Уладзімір. Паланэз
19.99 р.

Някляеў Уладзімір. Паланэз

Паэма «Паланэз» Уладзіміра Някляева — узор беларускай лірычнай паэмы XX стагоддзя. Яна сучасная і гістарычная, рэальная і чароўная, незвычайная напружаннем дзеі і энэргіяй радка.

Някляеў Уладзімір. Паэмы
12.99 р.

Някляеў Уладзімір. Паэмы

У зборнік увайшлі ўсе найлепшыя паэмы знакамітага беларускага пісьменніка.

Палац. Літаратурны альманах
7.99 р.

Палац. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Пацюпа Юрась. Сабака
3.99 р.

Пацюпа Юрась. Сабака

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя і напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны». Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж. .. цяпер гэты зборнік можна лічыць сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае.

Плакс Дзмітры. Трыццаць тэкстаў
2.99 р.

Плакс Дзмітры. Трыццаць тэкстаў

Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў і фота мастака і пісьменніка.

"У кнізе няма штампаў. Дзмітрый Плакс не баіцца рызыкаваць, і таму ў ягонай кнізе шмат добрых знаходак, як у змесце, так і ў форме". (Андрэй Хадановіч)

Разанаў Алесь. З апокрыфа ў канон
4.99 р.

Разанаў Алесь. З апокрыфа ў канон

Гэтую кнігу Алеся Разанава складаюць гутаркі, выступленні, нататкі на палях прачытаных вершаў. Істотнае – іхны змест.

4.99 р.

Разанаў Алесь. Сума немагчымасцяў

Зномы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 122 с.

Ратуша. Літаратурны альманах
6.29 р.

Ратуша. Літаратурны альманах

Літаратурна-мастацкі альманах Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты
4.99 р.

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты

Новы зборнік Людмілы Рублеўскай - гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-"дакументы" пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную... I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.

Руіз Анхела Эспіноса. Раяль ля мора
14.49 р.

Руіз Анхела Эспіноса. Раяль ля мора

Кніга, што патрапіла ў шорт-ліст прэміі "Дэбют" ў 2016 годзе!

Анхела Эспіноса Руіз нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) у 1993 годзе. Яна студэнтка апошнага курса славянскае філялёгіі ў Гранадзкім Унівэрсытэце. Яна любіць музыку і словы (ўсе словы на сьвеце). Таму піша паэзію.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою
7.99 р.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою

Апошнія па часе напісання вершы класіка беларускай літаратуры.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу.

Сіўчыкаў Уладзімір. Кошык Велікодны
3.99 р.

Сіўчыкаў Уладзімір. Кошык Велікодны

Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.

Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў
3.99 р.

Скорабагатаў Віктар. Званы старое казкі: вершы да вакальных цыклаў кампазітараў XIX стагоддзя

Зборнік змяшчае вершы да дванаццаді вакальных цыклаў, якія ўвайшлі ў залаты фонд сусветнай музычнай культуры. Іх аўтары - Антон Радзівіл, Людвіг ван Бэтховэн, Франд Шубэрт, Робэрт Шуман, Рыхард Вагнэр, Ёганэс Брамс і Густаў Малер.

Слінка Віктар. Арахна
4.99 р.

Слінка Віктар. Арахна

Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.

Сыс Сяржук. Стрэмка
4.99 р.

Сыс Сяржук. Стрэмка

Паэзія Сяржука Сыса, знаёмая аматарам з перыядычнага друку ды інтэрнету, упершыню сабраная пад адной вокладкай. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, далучаюць чытача да непаўторнага свету лірычных перажыванняў аўтара.

Сямашка Віктар. ReRa
3.99 р.

Сямашка Віктар. ReRa

У кнізе паэта, музыкі, радыёвядоўцы Віктара Сямашкі прадстаўлены цыкл вершаў "ReRa". Тэксты пісаліся пераважна ў другой палове 2008 г. падчас візітаў аўтара на Лагойшчыну. Рэра - гэта беларускае дыялектнае слоўца", якое абазначае неахайнага чалавека.

Сямашка Віктар. Габітацыя
5.99 р.

Сямашка Віктар. Габітацыя

У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьнем сакральнага зьместу кожнай дэталі.

Уладзімір Караткевіч : вядомы і невядомы
9.99 р.

Уладзімір Караткевіч : вядомы і невядомы

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чый ўплыў на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам
7.99 р.

Хадановіч Андрэй. Разам з пылам

У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў. У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох – ад старажытнасці да сучаснасці.

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек
4.99 р.

Чубат Аляксей. Гліняны чалавек

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 78 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае
4.99 р.

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае

Зборнік склалі самыя яркія літаратурныя пародыі Міколы Шабовіча на вершы сучасных паэтаў, а таксама эпіграмы і прысвячэнні.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS