Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Паэзія

Макарэвіч Кацярына. Соль і неспакой
3.99 р.

Макарэвіч Кацярына. Соль і неспакой

У кнізе сабраныя вершы, напісаныя ў 2009-2011 гг. "Соль і неспакой" - гэта спроба сказаць. Што менавіта сказаць, кожны чытач мусіць вызначыць для сябе сам.

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст
0.80 р.

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза паказваюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.

Мацвеенка Уладзімір. Займальны родны алфавіт
4.99 р.

Мацвеенка Уладзімір. Займальны родны алфавіт

Творы Уладзіміра Мацвеенкі заўсёды вылучаюцца арыгінальнасцю форм падачы матэрыялу. Не стала выключэннем і кніга "Займальны родны алфавіт". Праз вершы, загадкі і скорагаворкі юныя чытачы змогуць здзейсніць захапляючае падарожжа ў цудоўную краіну Алфавіт ад А да Я, дзе на кожнай "літарнай" станцыі іх чакае шмат незвычайных адкрыццяў.

Мацяш Ніна. У прыгаршчах ветру
4.49 р.

Мацяш Ніна. У прыгаршчах ветру

Кніга ў асноўным складаецца з творчага набытку паэтэсы апошняга часу. Гэта – даволі вялікі цыкл яе ўласных вершаў, напісаных у ХХІ стагоддзі, а таксама перакладаў на беларускую мову паэтаў французскай плеяды, твораў лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі арыгінальнай польскай паэткі Віславы Шымборскай і лепшых набыткаў знанай украінскай паэтэсы Ліны Кастэнкі, ды разгорнутых эсэ пра гэтых паэтаў.

Мілаш Чэслаў. Выратаванне
4.99 р.

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга "Выратаванне" – найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911 – 2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, – ад публікацый 1930 - х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

0.80 р.

Мінкін Алег. Пэнаты

Паэзія. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 146 с. — (Галерэя "Б").

Міншчына літаратурная
23.99 р.

Міншчына літаратурная

У зборнік увайшлі змястоўная проза, паэзія, публіцыстыка — творы членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Аўтары розных узростаў і прафесій ухваляюць маці-Радзіму, яскрава пішуць пра адметныя мясціны сталічнай вобласці, пра добрых і мудрых землякоў. Свае радкі яны прысвячаюць спадчыне, ратнаму подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гераічным і працоўным традыцыям, таму, што хвалюе, што трэба зрабіць, каб і далей квітнела родная Беларусь.

Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць
4.49 р.

Мушынская Таццяна. Вожыкі ў футбол гуляюць

Змешчаныя ў кнізе вершы, апавяданні і казкі адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пораў года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.

Мушынская Таццяна. Хто у лесе самы смелы?
12.99 р.

Мушынская Таццяна. Хто ў лесе самы смелы?

Вершы, змешчаныя ў зборніку "Хто ў лесе самы смелы?" вядомай паэтэсы і празаіка Таццяны Мушынскай, адлюстроўваюць дзіцячыя гульні і захапленні, пейзажныя замалёўкі розных пор года, карціны лесу, поля, вясковага агарода і саду. Творы прасякнуты радасцю, гумарам і трапнымі назіраннямі. Маляўнічыя ілюстрацыі вядомай мастачкі Галіны Хінкі-Янушкевіч ствараюць яркі, прывабны вобраз навакольнага свету.

Найвышэйшая песня Саламонава
5.49 р.

Найвышэйшая песня Саламонава

"Найвышэйшая песня Саламонава" – адна з частак Бібліі. У ёй распавядаецца пра каханне, апяваецца трапяткое пачуццё, якое натхняе людзей, робіць іх мужнымі і высакароднымі. Беларускі пераклад Васіль Сёмуха. Народны мастак Беларусі Арлен Кашкурэвіч стварыў адметную гісторыю кахання ў малюнках.

0.81 р.

Нілава Таццяна. Готыка тонкіх падманаў

Вершы. Мінск: – Галіяфы, 2008. – 88 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
23.99 р.

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969 – 2009 гадоў.

Пазнякоў Міхась. У родным краі
0.89 р.

Пазнякоў Міхась. У родным краі

Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скорагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню.

Парчук Надзея. Венерын чаравічак
5.59 р.

Парчук Надзея. Венерын чаравічак

У гэтым паэтычным зборніку сабраны прыгожыя вершы, незвычайныя казкі, цікавыя загадкі, лічылкі берасцейскай паэткі Надзеі Парчук.

По Эдгар. Маска чырвонае смерці
5.98 р.

По Эдгар. Маска чырвонае смерці

У зборнік Эдгара По "Маска Чырвонае Смерці" ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні ("арабескі"), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць "бацьку дэтэктыву" зусім з іншага, іранічнага, боку. У кнігу таксама ўвайшлі вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – "Паэтычны прынцып" і "Філасофія кампазіцыі". Абсалютная большасць змешчаных у зборніку Перакладаў друкуецца ўпершыню.

Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі
4.98 р.

Пятровіч Барыс. Жыць не страшна: фрэскі

У кнігу ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах.

Пятровіч Дзмітрый. Адзіноты пажоўклыя дні
5.39 р.

Пятровіч Дзмітрый. Адзіноты пажоўклыя дні

Новая кніга паэзіі лаўрэата Рэспубліканскай літаратурнай прэмі "Залаты Купідон" Дзмітрыя Пятровіча "Адзіноты пажоўклыя дні" працягвае распачатую ў першым зборніку"Белая квецень кахання" даверлівую размову з чытачом пра вечныя чалавечыя каштоўнасці — Радзіму, Маці, Дабрыню, Пяшчоту.

Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною
0.62 р.

Разанаў Алесь. Воплескі даланёю адною

Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава.

0.80 р.

Разанаў Алесь. Дождж: возера ў акупунктуры

Пункціры. – Мінск: Логвінаў, 2007. — 162 с.

Разанаў Алесь. З Вяліміра Хлебнікава
0.62 р.

Разанаў Алесь. З Вяліміра Хлебнікава

Кніга – білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і "з", здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.

Разанаў Алесь. І потым нанава пачаць
2.99 р.

Разанаў Алесь. І потым нанава пачаць

Квантэма, злёса, верш… – творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі – у яго вышыню.

0.80 р.

Разанаў Алесь. Каб мелі шчасце ўваскрасаць і лётаць

Паэмы. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 168 с.

2.99 р.

Разанаў Алесь. Пчала пачала паломнічаць

Вершаказы. – Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. – 132 с.

Расстраляная літаратура
1.90 р.

Расстраляная літаратура

Гэта — своеасаблівая анталогія беларускай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя, у якой сабраныя найбольш значныя творы 66 пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады ў 1920–1950-я гады.

Савасцюк Вольга. Палахлівы матылёк
4.49 р.

Савасцюк Вольга. Палахлівы матылёк

Тэматыка вершаў, казак і апавяданняў, што складаюць дзіцячую кніжку, – разнастайная. Тут творы і пра незвычайныя прыгоды хатніх жывёл, і пра клопаты і забавы лясных жыхароў, і пра нябачныя раней паводзіны ўласных рэчаў і падарункаў, і пра цікавыя назіранні і з'явы, якія адбываюцца ў прыродзе і ў адносінах паміж дарослымі і дзецьмі.

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран
4.39 р.

Савасцюк Вольга. Юлін рэстаран

У кнігу ўвайшлі вершы, загадкі і казкі. Вы прачытаеце, як адпачывае ў бабулі ў вёсцы дзяўчынка Юля. Яна вырасла ў вялікім горадзе і прыехала на канікулы сюды ўпершыню. Напачатку дзяўчынцы стала сумна, але потым Юля знайшла для сябе цікавы занятак — яна адкрыла рэстаран для птушак і жывёл, якія жылі на падворку. Аднак не ўсё атрымалася так, як планавала дзяўчынка. I тады на дапамогу прыйшла бабуля...

Кніга таксама раскажа аб ласунках, якія так любяць дзеці. Але, каб пазнаць той ці іншы, трэба ўважліва лрачытаць загадкі і разгадаць іх.

Сапач Тацяна. Няхай не пакіне нас Восень / Sapač Taciana. Do not abandon us
0.69 р.

Сапач Тацяна. Няхай не пакіне нас Восень / Sapač Taciana. Do not abandon us, Autumn

Вершы "ветранай жанчыны" (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. / Poems by a 'flippant girl' (U. Arlou), Taciana Sapač bring to a close the golden 20th century of Belarussian poety.

Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе...
0.89 р.

Сівец Таццяна. Таму, хто знойдзе...

Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.

0.48 р.

Сом Лера. Каралева прыйдзе ноччу: вершы пра каханьне

Лера Сом нарадзілася 12.08.1966 у Полацку. Пісьменьніца, журналістка, бард. Скончыла Віцебскі мастацка-графічны факультэт і філфак БДУ. Выдала кніжкі паэзіі "Блюз Каралеўскае Кухні", "Адзінокая зорка", "Там, на небе", "Свабода Слова Зіма". Жыве і працуе ў Полацку.

0.48 р.

Сом Лера. Свабода Слова Зіма

Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2005. — 130 с.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS