Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась, Viber / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Паэзія

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве
1.86 р.

Караткевіч Уладзімір. На Беларусі Бог жыве

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа Уладзіміра Караткевіча (1930-1984) увайшлі паэтычныя творы, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры. Яны вызначаюцца рамантычнай узнёсласцю і грамадзянскай страснасцю, нечаканай вобразнасцю і глыбінёй зместу.

Крынічка
0.93 р.

Крынічка

Чытанка: для дашк. і мал. шк. узросту / Укл. Р. М. Міронава; маст. Т. П. Беразенская. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 167 с. : іл.

Зборнік складаюць праграмныя вершы і апавяданні М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, В. Віткі, У. Караткевіча і многіх іншых пісьменнікаў. Гэта кніга прызначана для дзяцей шасці-сямі гадоў.

Лукша Валянцін. Адзіны ў свеце край
0.59 р.

Лукша Валянцін. Адзіны ў свеце край

Гэта не проста паэтычны зборнік, а яскравы калейдаскоп нашага жыцця, якое паўстае перад маленькім чытачом ва ўсёй разнастайнасці. Аўтар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, з цеплынёй гаворыць пра прыгажосць і непаўторнасць роднага краю, пра жывёл і птушак, пра школьныя здарэнні і цікавыя сітуацыі, у якія трапляюць юныя героі.

Мазго Ўладзімір. Прыгоды Марахода
1.89 р.

Мазго Уладзімір. Прыгоды Марахода

Вы не ведаеце, чаму сарокі носяць навіны на хвасце?.. А чаму кошкі не любяць хітрых мышак?.. А навошта афрыканскі папугай заляцеў у беларускі гай?.. Вы не сустракалі ката марахода, не чулі пра яго дзівосныя прыгоды?.. Ну тады гэтая кніга менавіта для вас. Юныя чытачы знойдуць тут прыгодніцкія казкі, вясёлыя вершы, дасціпныя загадкі, скорагаворкі, пацешкі. Кніга будзе вельмі карыснай вучням, бацькам і настаўнікам.

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда
1.62 р.

Мазго Уладзімір. Цуда-вуда

Кнігу склалі лепшыя творы, напісаныя за трыццаць гадоў творчай дзейнасці аўтара, а таксама новыя, што друкаваліся на старонках перыядычных выданняў. Вясёлыя і займальныя, дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні, загадкі будуць цікавыя і карысныя не толькі школьнікам, але і бацькам і настаўнікам.

Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца
0.93 р.

Маляўка Мікола. Марфутка-імянінніца

Для самых маленькіх дзяцей мастакі Таццяна Беразенская і Наталля Каламейцава стварылі серыю яркіх, прыгожых і вельмі вясёлых малюнкаў, а паэт Мікола Маляўка да кожнай карцінкі напісаў вершы. Вось і выйшла кніжка пра тое, як кошка Марфутка святкавала свае імяніны, запрашала і частавала гасцей. Частуйцеся і вы, чытайце на здароўе.

Мама – сонейка маё…
1.69 р.

Мама – сонейка маё…

Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці назы- ваюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы
0.58 р.

Марук Уладзімір. Чыж вярнуўся з-за мяжы

На адной з вуліц Нясвіжа жыве Чыж. Так, знакаміты сярод птаства лятун-падарожнік. Гэта ён, адважыўшыся, абляцеў увесь белы свет. З эскімосамі трапіў на Паўночны полюс, а з пінгвінамі – на Паўднёвы; з амерыканскімі індзейцамі паляваў на аленя; заглядаў у лупатыя вочы лемура на Мадагаскары; мчаўся навыперадкі са страусам у Аўстраліі...

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі
2.63 р.

Мацвеенка Уладзімір. Староначкі з моўнай скарбоначкі

Гэтая кніжка – вясёлы ды арыгінальны дадатак да азбук і буквароў. У ёй падаюцца амаль што ўсе формы і жанры дзіцячай паэзіі: вершы, песні, смяшынкі, каламбуры, скорагаворкі, чыстагаворкі, перакруткі, а таксама рознага кшталту загадкі. Як той казаў, з рога ўсяго многа – на ўсякі густ, і для навукі, і для забавы.

Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць...
2.79 р.

Незабыўныя галасы. Я хацеў вам сказаць...

Кніга выбраных твораў пяці паэтаў. Лёсы іх шмат у чым падобныя сваёй трагічнасцю, але іхнія паэтычныя галасы вельмі розныя. Вершы А. Сыса, В. Стрыжака, І. Рубіна, В. Гадулькі і М. Купрэева сёння праходзяць выпрабаванне часам, але, думаецца, многія творы гэтай кнігі назаўсёды застануцца ў залатым фондзе паэзіі XX стагоддзя.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука О
0.82 р.

Песня аб паходзе Ігара / Слово о полку Игореве, Игоря, сына Святославля, внука Ольгова / The Lay Of The Warfare Waged by Igor, Son Of Svyatoslav, Grandson Of Oleg

Несмяротнаму помніку прыгожага пісьменства – "Слову аб палку Ігаравым" больш за 800 гадоў. Праз пакаленні захоўвалася яно ў людской памяці, шматразова перапісвалася, ажно пакуль не было ўпершыню выдадзена ў 1800 годзе. Дадзенае старажытнаруска-беларуска-англійскае выданне праілюстравана Паўлам Татарнікавым.

Чарняўскі Мікола. Сонечны кошык
2.30 р.

Чарняўскі Мікола. Сонечны кошык

Чытачы сустрэнуцца з вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі – героямі гумарыстычных вершаў; спазнаюць радасць хараства, што дораць нам сустрэчы з роднай прыродай; пабываюць у дзівосным свеце казак.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS