Імя Францішка Багушэвіча (1840 – 1900) – з самых дарагіх нашаму народу. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, ён ярка выявіў свой талент перадусім у паэзіі. У кнізе яго вершы змешчаныя як лацінкаю (факсімільнае выданне з арыгіналу), так і кірыліцаю.
Унікальнае рэпрынтнае выданне першае кнігі Рыгора Барадуліна!
"Маладзік над стэпам" – першая кніга Рыгора Барадуліна. У 1959 годзе, калі яна выйшла, аўтару было ўсяго 24 гады, ён якраз скончыў філфак БДУ. Цяперашняе перавыданне – праз паўстагоддзя – прымеркаванае да 75-годдзя Рыгора Барадуліна.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года – помнік юрыдычнай думкі і прававой культуры перыяду Адраджэння. Гэтае выданне дае магчымасць чытачу пазнаёміцца з выдатным помнікам на сучаснай беларускай мове.