Прыемна канстатаваць факт, што ў Беларусі шмат "лепшых" гуртоў, якія выдаюць свае "лепшыя" альбомы. Вось такі лепшы гурт "Без Білета" выдаў свой лепшы летні альбом "Афрыка".
"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali".
IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам.