Бардаўская і аўтарская

Fratrez. Ora
9.99 р.

Fratrez. Ora

Музыка Fratrez уключае ў сябе разнастайнасць рытмаў, музычных формаў і адценняў, вакальную імправізацыю, спевы на "мёртвых" мовах і дыялектах. На пачатковым этапе галоўным накірункам творчасці гурта з’яўляўся эксперыментальны сінтэз музыкі і тэатра. Са з’яўленнем праграмы "Ora" гурт перайшоў да новага гучання.

Lavon Volski. Psychasamatyka
16.99 р.

Lavon Volski. Psychasamatyka / Вольскі Лявон. Псыхасаматыка

Новы альбом Лявона Вольскага Psychasamatyka на 2-х CD!

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя
7.99 р.

Stary Olsa. Santa Maria / Стары Ольса. Санта Марыя

Новы альбом культавага гурту сярэднявечнай музыкі!

Паводле заснавальніка і лідара гурту "Стары Ольса" Змітра Сасноўскага за пяць гадоў, пакуль музыкі не збіраліся ў студыі і не даводзілі справу да запісу новага матэрыялу, у іх назапасілася вельмі шмат цікавага. Што ж, варта паслухаць!

Trukhanovič Siaržuk. Šliah da mora. (Трухановіч Сяржук. Шлях да мора)
4.99 р.

Trukhanovič Siaržuk. Šliah da mora. (Трухановіч Сяржук. Шлях да мора)

Сольны інструмэнтальны альбом гітарыста-віртуоза гуртоў "КРАМА" і "Палац" Сержука Трухановіча. Для шанавальнікаў сапраўднай музыкі!

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Музычнае віншаванне ад Мілавіцы
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Музычнае віншаванне ад Мілавіцы

Мы не перастаем захапляцца хараством жаночай душы і яе чароўным святлом. Яно грэе і дае жыццё. Вам, нашыя дарагія, мы прысвячаем гэты музычны альбом.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Ваячак
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Ваячак

Толькі на Prastora.by — усе асобнікі альбома "Ваячак" з фірмовым аўтографам Зьмітра Вайцюшкевіча!

Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. У дыск увайшлі 12 трэкаў, над якімі музыка працаваў цягам шасці гадоў.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Варанок
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Варанок

Ідэя запісаць альбом пад умоўнай назвай "Беларускі шансон" належыць паэту Генадзю Бураўкіну, які напісаў амаль усю "лірыку" для гэтага праекта. Таксама да суаўтараў далучыўся Уладзімір Някляеў, і Зьмітру Вайцюшкевічу з кампаніяй музыкаў з WZ-orkiestra заставалася толькі адпаведна аздобіць гэта ўсё музычна.

Акуліч Вольга і праект Werasen. Трохкутнік
4.99 р.

Акуліч Вольга і праект Werasen. Трохкутнік

14 трэкаў + відэакліп "Шлях" / Агульны час аўдыё 40:45. Працягласць відэа 02:31. © Вольга Акуліч і праект Werasen (Верасень), 2010. (р) Вігма, 2010.

Беланогая Таццяна. Матылёк
9.49 р.

Беланогая Таццяна. Матылёк (вершы Яўгеніі Янішчыц)

Альбом "Матылёк" — плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць "палескай ластаўкай". Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі "Будзьма беларусамі!", ужо ў продажы!

Беларускі раманс "Шыпшына"
6.49 р.

Беларускі раманс "Шыпшына"

19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры – Ларысы Геніюш, Якуба Коласа, Алеся Гаруна, Наталлі Арсенневай, Канстанцыі Буйло і іншых. Таццяна Грыневіч-Матафонава – вакал, гітара. Вольга Кашэвіч – фартэпіяна.

Вайцюшкевіч Зміцер. Наша песня
14.99 р.

Вайцюшкевіч Зміцер. Наша песня

Зміцер Вайцюшкевіч, адзін з галоўных прадстаўнікоў сучаснай беларускай нацыянальнай песні, выдаў новы студыйны альбом, які так і называецца — "Наша песня". Дыскаграфія Змітра Вайцюшкевіча і яго WZ-orkiestra папоўнілася яшчэ адным цудоўным кампакт-дыскам з песнямі на вершы беларускіх (і ня толькі) паэтаў. Трэба слухаць!

Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў
15.99 р.

Вясельныя песні і найгрышы вёскі Лявонпаль і яе наваколляў

Кружэлка складаецца з вясельных песень і найгрышаў, якія былі запісаныя ў экспедыцыях беларускім паэтам і краязнаўцам Сяргеям Панізнікам у 1968-1969 гадах у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці (вёскі Лявонпаль, Бабышкі, Даўгінава). Гэтыя песні спявалі больш за паўстагоддзя таму, з імі святкавалі вяселлі, іх перадавалі з вуснаў у вусны.

Дзіцячы альбом (на двух дысках)
8.99 р.

Дзіцячы альбом (2CD)

Паўтары гадзіны гучаньня на двух дысках + тэксты, ноты і караоке на некаторыя песьні!

У 2010 годзе выйшаў дыск "Дзіцячы альбом. Частка першая", на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. І вось доўгачаканая добрая навіна: завершаная праца над другою часткаю "Дзіцячага альбому"! Прадстаўляем вашай увазе выніковае выданьне, складзенае з абедзьвюх частак і зробленае ў фармаце падвойнага CD.

Камоцкі Алесь. MP3
9.99 р.

Камоцкі Алесь. MP3

MP3-складанка з усімі альбомамі Алеся Камоцкага.

Камоцкі Алесь. Час
9.99 р.

Камоцкі Алесь. Час

Канцэрты з сябрамі
Запіс 15.05.2012 і 10.04.2013

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)
6.49 р.

Камоцкі Алесь. З бацькоўскай кружэлкі (2 CD)

9 трэкаў / Агульны час 32:42. © Алесь Камоцкі, 2008. (p) BelTonMedia, 2008. Альбом складаецца з папулярных за савецкім часам песень, пераствораных і выкананых па-беларуску Алесем і ягонымі музыкамі.

Камоцкі Алесь. Дах
3.99 р.

Камоцкі Алесь. Дах

9 трэкаў / Агульны час 26:47. © & (p) Алесь Камоцкі, 2006 (p) Beltonmedia, 2008.

Камоцкі Алесь. 9
4.99 р.

Камоцкі Алесь. 9

9 трэкаў + відэакліп "Шукай мяне" / Агульны час аўдыё 33:06. Працягласць відэа 02:59. © Алесь Камоцкі, 2009. (р) СООО "Вигмагрупп", 2009.

Мельнікаў Андрэй. Зубы на далоні
4.99 р.

Мельнікаў Андрэй. Зубы на далоні

Зуба-драбільна-на-асфальтавы альбом легендарнага беларускага барда, сталага удзельніка шматлікіх фэстаў бардаўскай песні.

Пасьпеўкі
2.99 р.

Пасьпеўкі

Супольная праца слыннага беларускага паэта Сержука Сокалава-Воюша і спявачкі Тацяны Грыневіч-Матафонавай. Многія з песень Воюш выконваў на шматлікіх канцэртах і кватэрніках. Тут ёсць і дзіцячыя песні ў выкананні Адася Матафонава. І пранізлівыя спевы Таццяны Грыневіч-Матафонавай на вершы Пушкіна і Цютчава, кранальнае выкананне паланэза «Развітанне з Радзімай». Сам Сокалаў-Воюш выконвае некалькі песень на вершы Аляксея Суркова, Расула Гамзатава і інш.

Унукоўская Алеся. Не разбіцца
2.99 р.

Унукоўская Алеся. Не разбіцца

Шосты нумарны альбом Алесі Унукоўскай, якая піша музыку, вершы і выконвае свае песьні на беларускай, расейскай і італьянскай мовах. Шмат яе песень сьпяваюць у пратэстанцкіх і каталіцкіх цэрквах, некаторыя зь іх сталі сапраўды народнымі. Новы – ужо шосты – альбом сьпявачкі называецца «Не разьбіцца» і цалкам складаецца з твораў на роднай матчынай.

Recha. Pierajnačyć
7.99 р.

Recha. Pierajnačyć

Гэта першы студыйны альбом гурта, у яго ўвайшлі песні, напісаныя ў 2010–2014 гг. Кружэлка змяшчае 13 эстрадных твораў выкананых у рок ды шансон стылістыцы. Агульны настрой альбома лірыка-карчомны. Альбом “Pierajnačyć” падводзіць рысу пад маладосцю Recha, шчырыя ды іранічныя, журботныя і вясёлыя песні ствараюць летапіс дзесяцігадовага жыцця музыкаў і слухачоў.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Чара
8.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Чара

Ужо досыць даўно ўсе чакаюць ад Вайцюшкевіча чагосьці асаблівага і, магчыма, акурат на гэтым альбоме ён падышоў да гэтага найбліжэй. "Чара" – канцэптуальны і даволі эстэцкі дыск, напоўнены ціхімі музычнымі п'есамі, пад якія Зьміцер напаўсьпявае-напаўчытае пранізьлівыя вершы пра ўсёпаглынальнае каханьне. Вялікае, адчайнае, і, як вядома дарослым, далёка не заўжды шчасьлівае.

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь. Віно дажджоў
1.00 р.

Барадулін Рыгор, Камоцкі Алесь. Віно дажджоў

13 трэкаў / Агульны час гучаньня 36:06. © Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, 2002. (р) АМАП, 2009.

Бартосік Зьміцер. Дарога на Вільню
2.99 р.

Бартосік Зьміцер. Дарога на Вільню

12 трэкаў / Агульны час гучаньня 45:41. © Максім Капран, Зьміцер Бартосік, 2008. (р) БМАgroup, 2008.

Беланогая Тацяна. Ніткі
2.49 р.

Беланогая Тацяна. Ніткі

14 трэкаў / Агульны час гучаньня 38:52. © Тацяна Беланогая, 2010. (р) Вігма, 2010.

Жылка Уладзімер, Камоцкі Алесь. Як усё ў жыцьці...
1.00 р.

Жылка Уладзімер, Камоцкі Алесь. Як усё ў жыцьці...

Альбом склалі песьні на вершы Ўладзімера Жылкі. 12 трэкаў / Агульны час гучаньня 29:50. © Алесь Камоцкі, 1998. (р) АМАП, 2009.

З Новым годам! (складанка зімовых вершаў і песень)
6.49 р.

З Новым годам! (складанка зімовых вершаў і песень)

Cвяточная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень. Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Аляксей Крукоўскі – вакал. Вольга Кашэвіч – фартэпіяна. Чытае вершы Юрась Жыгамонт.

Камоцкі Алесь. Першы сшытак
1.00 р.

Камоцкі Алесь. Першы сшытак

20 трэкаў / Агульны час гучаньня 37:31. © Алесь Камоцкі, 1986. (р) АМАП, 2009.

Камоцкі Алесь. Дом
1.00 р.

Камоцкі Алесь. Дом

16 трэкаў / Агульны час гучаньня 33:25. © Алесь Камоцкі, 2003. (р) АМАП, 2009.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS