Альбом складаецца з дзевяці баладаў, аздобленых невялікімі інструмэнтальнымі творамі. Словы народныя, таму і тэматыка песьняў традыцыйная – расповеды пра жаночы лёс, пра казачных зьмеяў, пра жыцьцё "маладога казачка".
Наўрад ці хтось з нас бачыў анёлкаў, а таму мы ўяўляем іх па-свойму – так, як падказвае нам фантазія: яны могуць быць вялікімі і малымі, сур'ёзнымі і прастадушнымі, задуменнымі і вясёлымі, словам – рознымі.
Дэбютны дыск ад аднаго з самых цікавых фолк-праектаў апошніх год. "Джамбібум" робіць стаўку на натуральнасьць гучаньня ды наўмысна абыходзіць увагаю здабыткі іншых прадстаўнікоў беларускага фолк-мадэрну.
Гісторыя кожнага народу ведае авеяныя героікай і рамантызмам часы, якія назаўсёды застаюцца крыніцаю натхненьня для пісьменьнікаў, мастакоў, кампазытараў...
"Тузін Гітоў" цяпер – гэта 50 000 наведнікаў парталу і 80 000 спампоўваньняў песень кожны месяц, радыёвэрсія гіт-параду на хвалях радыё "Рацыя" і суцэльнае сьвята якаснай беларускай музыкі. Дыск – гэта своеасаблівае абагульненьне зробленага беларускімі музыкамі за гэты год.