Беларуская навука

Літаратура пераходнага перыяду
4.99 р.

Літаратура пераходнага перыяду

У кнізе тэарэтычна асэнсоўваецца феномен пераходнага перыяду ў сучасным літаратурным працэсе, эпоха кардынальных змен у жыцці беларускага соцыюма, выяўляюцца глыбінныя зрухі ў мастацкім мысленні і вызначаецца напрамак развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры.

Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем
14.99 р.

Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем

Освещаются важнейшие аспекты культуры: материальной (традиции питания, особенности застройки и построек, костюма), социальной (семейные и общественные отношения), духовной (конфессиональные процессы, праздники, обряды, обычаи, современный театр), этнической истории, демографических и миграционных процессов Восточного Полесья. Впервые вводятся в научный оборот материалы полевых этнографических исследований, архивные источники.

Арнаменты Падняпроўя
1.91 р.

Арнаменты Падняпроўя

Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовай працы Веткаўскага музея народнай творчасці па тэме “Семантыка традыцыйнага арнамента”, змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых доследаў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.

Беларускі арфаграфічны слоўнік
7.99 р.

Беларускі арфаграфічны слоўнік

Слоўнік мае нарматыўны характар і разлічаны на вучняў сярэдніх школ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў, абітурыентаў, настаўнікаў беларускай мовы, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто карыстаецца пісьмовай беларускай мовай.

Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...
14.99 р.

Беларускія Александрыя, Троя, Трышчан...

Перакладная белетрыстыка Беларусі XV—XVII стст. / укладанне, расчытанне, пераклад з старабеларускай, прадмова, камент. Алеся Бразгунова. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 736 с. [8]с.: іл. – (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура). Цв. вокл.

2.50 р.

Беларусы: Сучасныя энтакультурныя працэсы

Г. І. Каспяровіч [і інш.]; рэдкал.: А. І. Лакотка [і інш.]; Нац. акад. Навук Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 607 с.: іл. Цв. вокл.

Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации (XV—XVI века) / Library of the Radzi
6.99 р.

Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации (XV—XVI века) / Library of the Radziwills’ of Nesvizh Ordynation(XV—XVI centuries)

Содержит первое полное описание изданий XV-XVI вв. из книжных собраний Несвижской ординации князей Радзивиллов, хранящихся в фонде Центральной научной библиотеки НАН Беларуси.

Для работников библиотек и музеев, книговедов, историков, филологов, а также всех, кто интересуется книжной культурой и духовным наследием прошлого.

2.28 р.

Бутэвіч Анатоль. Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах. – Мінск, Беларуская навука, 2008. — 127 с., [16 с.] іл.

5.01 р.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце

Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5—6 лютага 2008 г.) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 295 с.

Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. М. Некрашэвіча
0.63 р.

Выбраныя навуковыя працы акадэміка С. М. Некрашэвіча

У зборнік адабраныя навуковыя працы віцэ-прэзідэнта НАН Беларусі, першага дырэктара Інстытута мовазнаўства акадэміка С. М. Некрашэвіча, якія адлюстроўваюць асноўныя праблемы, што стаялі перад нашым мовазнаўствам у 20-я – пачатку 30-х гадоў ХХ ст. Большасць з іх доўгі час была маладаступная чытачу.

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 р.

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя
2.03 р.

Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя

Граматычна-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне аднайменных часцінаў мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных формаў. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы ўтрымліваецца ў слоўнікавым артыкуле, які змяшчае адпаведна формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеняў параўнання прыслоўя.

Гурскі Антон. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян
0.74 р.

Гурскі Антон. Пазаабрадавая лірыка ўсходніх славян

У кнізе ўпершыню ў параўнальным аспекце даследуецца любоўная і сямейная лірыка беларускага, украінскага і рускага народаў. Прасочваюцца вельмі сходныя і нават ідэнтычныя тыпалагічныя, семантычныя і семіятычныя характарыстыкі паэтычных твораў. Асабліва выразна выступае блізкасць вуснамоўных песенных культур беларусаў і ўкраінцаў, як па сюжэтах, так і па мастацка-вобразных паэтычных прыёмах і сродках.

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры
5.30 р.

Доўнар-Запольскі Мітрафан. Дзяржаўная гаспадарка Вялікага княства Літоўскага пры Ягелонах

Падрыхт. да друку : А. І. Груша, Р. А. Аляхновіч; камент. : А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс ; увод. арт. : Д. У. Караў, А. У. Унучак, А. І. Груша; камент. А. І. Груша, Ш. І. Бекцінееў, Л. Каралюс. — Мінск : Беларуская навука, 2009. — 759 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). Цвёрдая вокладка.

0.93 р.

Іканапіс Заходняга Палесся XVI—XIX стст.

В. Ф. Шматаў [і інш.]; навук. рэд. В. Ф. Шматаў; НАН Беларусі, Ін-т мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы. – 2-е выданне. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 349 с. Цв. вокл.

Калачова Ірына. Энтакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэ
4.99 р.

Калачова Ірына. Энтакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэці XX – пачатку XXІ ст.

Мінск: Беларуская навука, 2009. – 266 с., [4] арк. каляр. іл.

Каўрус Алесь, Круталевіч Міхась. Стараславянская мова
1.06 р.

Каўрус Алесь, Круталевіч Міхась. Стараславянская мова

У кнізе выкладзены адзі з самых цяжкіх лінгвістычных курсаў. Складаецца з уводзін (кароткі гістарычны нарыс) і чатырох раздзелаў: лексіка і словаўтварэнне, фанетыка, марфалогія і сінтаксіс. У канцы змешчаны тэксты з найбольш вядомых помнікаў стараславянскага пісьменства і слоўнік.

1.57 р.

Колас Якуб. Збор твораў. У 20 т. Т. 6

Апавяданні (1925—1951), раннія празаічныя творы (1900—1906), пераклады (1907) / рэд. Тома С. А. Андраюк, Т. С. Голуб; падрыхт. тэкстаў і камент. К. А. Казыра, В. У. Карачун, А. І. Шамякінай; Нац. Акад. Навук Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 574 с. Цв. вокл.

1.74 р.

Колас Якуб. Збор твораў. У 20 т. Т. 7

Рэд. Тома Т. С. Голуб; падрыхт. Тэкстаў і камент. Т. С. Голуб [і інш.]; Нац. Акад. Навук Беларусі, ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа іЯ. Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 502 с.

1.35 р.

Колас Якуб. Збор твораў. У 20 т. Т. 8

Паэма “Новая Зямля” / Рэд. тома М. І. Мушынскі; падрыхт. тэкстаў і камент. Э. А. Золавай; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ імя Я. Коласа і Я . Я. Купала. – Мінск: Беларуская навука, 2009. – 374 с.

Лапцёнак (Лавар) Ірына. Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індыві
6.49 р.

Лапцёнак (Лавар) Ірына. Паэт-перакладчык Язэп Семяжон: адметнасць творчай індывідуальнасці

У кнізе ўпершыню разглядаецца шматгранная творчая дзейнасць аднаго з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага мастацкага перакладу XX ст. Язэпа Семяжона. На аснове музейных і архіўных матэрыялаў і аўтакаментарыяў праводзіцца аналіз яго творчай індывідуальнасці шляхам вывучэння значнай колькасці твораў, многія з якіх сталі прыкметнай з’явай не толькі ў айчыннай, але і ў славянскай перакладной літаратуры.

Лобачевская Ольга, Зимина Зинаида. Белорусский народный костюм: крой, вышивка
29.90 р.

Лобачевская Ольга, Зимина Зинаида. Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы

Книга знакомит с традиционными приемами украшения белорусского народного костюма вышивкой, декоративными соединительными и краевыми швами, сборками. Она будет интересна и полезна тем, кто захочет узнать о народных традициях вышивания на Беларуси, своими руками создать национальный костюм по старинной технологии.

Народны тэатр
0.65 р.

Народны тэатр

НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Уклад. І камент. М. А. Каладзінскага; Уступ. Арт. А. С. Фядосіка; Рэд. Выд. А. С. Фядосік, А. В. Сабалеўскі. – 2-е выданне, выпраўленае і дапрацаванае. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 554 с. – (Беларуская народная творчасць). Цв. вокл.

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю
6.49 р.

Ненадавец Аляксей. Выявы міфалагічнага выраю

У кнізе аналізуюцца часта сустракаемыя ў беларускай дэманалогіі персанажы: ведзьма, Баба-Яга, нячысцік (чорт). Падкрэсліваецца, што дэманалагічны рад нашай міфалогіі з’яўляецца адным з самых багатых у свеце. Прыводзяцца шматлікія прыклады, зафіксаваныя фалькларыстамі, этнографамі, міфолагамі падчас фальклорных экспедыцый, а таксама знойдзеныя ў розных зборніках вуснапаэтычнай творчасці.

Ракава Любоў. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст.
1.69 р.

Ракава Любоў. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст.

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфіі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам, структурай і сацыяльным статусам сям’і і г. д.

Сардаров А. С. Путетворение : история и культура белорусских дорог
7.49 р.

Сардаров А. С. Путетворение : история и культура белорусских дорог

«Путетворение» — слово Симеона Полоцкого. Творить путь — значит строить дорогу от человека к человеку, от человека к Богу, но это также значит создавать реальные пути на земле для транспортных сообщений.

Сельская гаспадарка : тэматычны слоўнік
6.99 р.

Сельская гаспадарка : тэматычны слоўнік

Слоўнік уключае выбраныя з розных крыніц рэгіянальныя беларускія народныя назвы, якія звязаны з сельскай гаспадаркай, а таксама са спадарожнымі традыцыйнай сялянскай працы заняткамі. Уваходзяць у яго і словы, якія абазначаюць розныя паняцці народнай астраноміі і метэаралагічных з’яў.

0.67 р.

Слоўнік асабовых уласных імён

Уклад. М. Р. Суднік; навук. рэд. А. А. Лукашанец. – 2-е выд., выпр. і дапр. – Мінск: Беларуская навука, 2005. – 176 с.

Траццяк Сяргей. Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі
3.49 р.

Траццяк Сяргей. Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі

Кніга прысвечана важнай праблеме – паказу месца і ролі Брэсцкага міру 1918 г. у гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, і ў першую чаргу яго ўплыву на развіццё працэсаў дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS