Юніпак

Катэхізіс
6.99 р.

Катэхізіс

Нясьвіскі “Катэхізіс” 1562 г. – выдатны помнік беларускай Рэфармацыі XVI стагодзьдзя. Гэтае выданьне ўтрымлівае адаптаваны тэкст “Катэхізіса” і яго пераклад на сучасную беларускую мову. Адрасуецца навукоўцам, аспірантам,студэнтам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай.

Рукаль Алег. На службе князя Радзівіла
7.99 р.

Рукаль Алег. На службе князя Радзівіла

Аповесьць “На службе князя Радзівіла” прысьвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагодзьдзя. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і ваяводы віленскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага, найвышэйшага гетмана літоўскага князя Мікалая Радзівіла Рудога і іншыя.

Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае
6.99 р.

Харэўскі Сяргей. ПраМоўленае

У новай кнізе вядомага гісторыка мастацтва, культуроляга і мастака Сяргея Харэўскага сабраныя эсэ, радыйныя скрыпты і лекцыі розных гадоў, аб'яднаныя агульнай для іх своеасаблівай мэтодыкай раскрыцьця тэмы, якую, бадай, можна вызначыць як «параўнальнае мастацтвазнаўства».

Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца
6.99 р.

Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца

Дзіцём і маладзёнам перажыў Сэбасьцьян Хафнэр першую сусьветную вайну, галопавую інфляцыю 1923 году, радыкалізацыю палітычных, партыяў і паўставаньне нацыянал-сацыялізму. У 1938 ён эміграваў у Англію, бо пачуваў сябе "на дуэлі" з Трэцім Райхам, хоць і ня быў перасьледаваны з палітычных альбо расавых матываў. Зь яго спадчыны ўзятыя гэтыя ўспаміны пра першыя тры дзесяцігодзьдзі жыцьця, успаміны, якія ён перанёс на паперу ўжо ў 1939 годзе.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек
11.99 р.

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек

Толькі на Prastora.by! Асобнікі з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS