Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх штодня з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-856-42-01 Міхась; Viber / Telegram / WhatsApp: +375-29-632-91-29 Вераніка.
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook, уКантакце або Інстаграм.

 

 

 

Мастацкая Літаратура

Мароз Уладзімір. За брамай забытых мелодый
4.99 р.

Мароз Уладзімір. За брамай забытых мелодый

З кнігі Уладзіміра Мароза, які шмат гадоў аддаў беларускаму дакументальнаму кіно, паўстаюць постаці беларускай мінуўшчыны - Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Льва Сапегі, Афанасія Філіповіча, Саламеі Русецкай, Івана Насовіча, Напалеона Орды, Міколы Равенскага ды іншых, а таксама нашых суайчыннікаў - Міколы Ермаловіча, Уладзіміра Конана.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці
4.49 р.

Марціновіч Алесь. Свяці, зорка, свяці: Дзецям пра Максіма Багдановіча

Гэтая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча — першая мастацкая біяграфія класіка нацыянальнай літаратуры Максіма Багдановіча, адрасаваная юным чытачам. З ёю будзе цікава пазнаёміцца таксама старшакласнікам, студэнтам, бацькам, настаўнікам — усім, хто абавязкова ўпэўніцца, што адна з самых яркіх зорак на паэтычным небасхіле Беларусі — зорка М. Багдановіча.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка
12.99 р.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.

Місько Павел. Грот афаліны
4.99 р.

Місько Павел. Грот афаліны

Дзесьці ў акіяне раскінуліся астравы і атолы архіпелага, празванага Вясёлым. Ёсць там нават востраў Рай. Для багачоў, якія з'язджаюцца сюды з усіх куткоў свету і хочуць пазабавіцца, архіпелаг сапраўды здаецца вясёлым, а жыццё – райскім. Але не для карэнных жыхароў… Падзеі адбываюцца на зямлі і пад зямлёй, на вадзе і пад вадой. Героі – не толькі людзі, але і дэльфіны. Адзінаццацігадовы Янг, яго старэйшы брат Радж і іх сябры часта трапляюць у вельмі небяспечныя сітуацыі.

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя
5.49 р.

Мрый Андрэй. Запіскі Самсона Самасуя

У сваім найбольш вядомым рамане Мрый паказаў тыповага выскачку "Самасуя, што з мяшчанскіх нізоў прабіраецца да вяршыняў савецкай улады". Твор уражвае дзіўным гумарам і застаецца запатрабаваным і ў наш час, што сведчыць пра яго надзвычайную актуальнасць.

Рублеўская Людміла. Ночы на Плябанскіх млынах
7.69 р.

Рублеўская Людміла. Ночы на Плябанскіх млынах

Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.

Сачанка Барыс. Выбранае
3.48 р.

Сачанка Барыс. Выбранае

Кнігу знакамітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа Барыса Сачанкі (1936 – 1995) склалі аповесці "Апошнія і першыя", "Родны кут", выбранае з рамана ў навелах "Чужое неба", а таксама апавяданні розных гадоў.

Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта
5.99 р.

Спрынчан Аксана. Таташ Яраш, мамана Аксана і дачэта Альжбэта

«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не менш цікавая і вясёлая.

Сучасная беларуская п’еса
4.99 р.

Сучасная беларуская п’еса

У кнігу ўвайшлі драматычныя творы беларускіх пісьменнікаў П. Васючэнкі, А. Дзялендзіка, А. Дударава, Г. Марчука, Л. Рублеўскай, У. Сауліча, А. Федарэнкі.

Ткачоў Васіль. Так і жывём, брат
12.99 р.

Ткачоў Васіль. Так і жывём, брат

У кнігу Васіля Ткачова "Так і жывём, брат" увайшлі лепшыя апавяданні і аповесці. Пераважная большасць твораў — пра людзей, якіх у народзе называюць дзівакамі, аднак без іх, лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё.

Федарэнка Андрэй. Ланцуг
7.49 р.

Федарэнка Андрэй. Ланцуг

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі.

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае
4.99 р.

Шабовіч Мікола. Хор болей не спявае

Зборнік склалі самыя яркія літаратурныя пародыі Міколы Шабовіча на вершы сучасных паэтаў, а таксама эпіграмы і прысвячэнні.

Азбукоўнік і лічылка
24.99 р.

Азбукоўнік і лічылка

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на класічных творах беларускай літаратуры і творах сучасных аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

Багдановіч Максім. Я хацеў бы спаткацца з Вамі...
0.81 р.

Багдановіч Максім. Я хацеў бы спаткацца з Вамі...

У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам.

Баравікова Раіса. Ты не слухай Мішку, коцік!
6.99 р.

Баравікова Раіса. Ты не слухай Мішку, коцік!

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Раісы Баравіковай і мастачкі Мілы Шыдлоўскай будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.

Барадулін Рыгор. Сябрына
6.99 р.

Барадулін Рыгор. Сябрына

Вельмі файна ілюстраваная і зручнага фармату дзіцячая кніжка – вершы дзядзькі Рыгора выдатна аздобіла мастачка Мая Пракаповіч. Адна з найлепшых кніжак для дзяцей, выдадзеных апошнім часам! Новая серыя кніг “Нашым дзеткам” адрасуецца самым маленькім.

Бубен Уладзіслаў. Марцін і кацяня
1.99 р.

Бубен Уладзіслаў. Марцін і кацяня

Кнігу "Марцін і кацяня" псіхолаг, выкладчык лінгвістычнага ўніверсітэта Уладзіслаў Бубен і мастачка Марыля Крывальцэвіч стваралі для самых маленькіх. "Кнігі для дзяцей да трох гадоў павінны ўтрымліваць невялікую колькасць інфармацыі, праз якую дзіця можа засвоіць і ўсвядоміць каштоўнасці грамадства і правілы паводзінаў у соцыуме. Ілюстрацыі павінны быць кантраснымі, яркімі, выявы – зразумелымі дзіцяці", – падкрэсліваюць аўтары і дораць маленькім чытачам сваю ўласную гісторыю пра добрага хлопчыка і кацяня.

Вераніцын Канстанцін. Тарас на Парнасе
0.82 р.

Вераніцын Канстанцін. Тарас на Парнасе

Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Юрыя Пацюпы, прадм. Язэпа Янушкевіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 79 с.

Упершыню чытач мае мажлівасць атрымаць асобную кнігу Канстанціна Вераніцына, пісьменніка, якога мы ўсе разам больш як 150 гадоў адкрываем пакрысе.

Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету
19.99 р.

Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету

"Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету" — унікальная кніга, якая ўпершыню лучыць вершы пра жывёл і энцыклапедычны прынцып падачы матэрыялу. У адрозненне ад класічнай энцыклапедыі "Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету", апрача пазнавальнай функцыі, выконвае таксама эстэтычную, творчую, выхаваўчую, патрыятычную, экспрэсіяністычную і забаўляльную функцыі.

Вісландэр Юя. Мама Му прыбірае
14.99 р.

Вісландэр Юя. Мама Му прыбірае

- Я назбірала кветак і працерла пыл на падваконні. Не ўсе каровы могуць гэта рабіць.
- Рабіць што? - запытаўся Крумкач.
- Прыбірацца ў кароўніку, - спакойна патлумачыла яму мама My.
- Прыбірацца?! - абурыўся Крумкач. - Ушчыкніце мяне за пёркі! Ты крыху паматляла хвастом. I гэта па-твойму прыбірацца?

Вісландэр Юя. Мама Му чытае
11.49 р.

Вісландэр Юя. Мама Му чытае

Каровы не БУДУЦЬ чытать кнігі! Каровы будуць сядзець у кароўніку!!! Кар! Крумкач поюхнуўся на зямлю. – І чаму ты не можаш займацца больш звычайнымі справамі? – уздыхнуў ён. – Катацца на ровары ці караскацца па дрэвах ці яшчэ чым. – А мне так спадабалася чытаць, Крумкач, – патлумачыла Мама Му. – Калі навучышся чытаць, можна даведацца пра што заўгодна!

Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваі
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Звяры ў трамваі

Гэтая кніга цудоўны падарунак дзецям і бацькам. Яе напісала вядомая пісьменніца Ніна Галіноўская. Вершы, поўныя весялосці і гарэзлівага гумара, падораць шмат радасці чытачам.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца
5.99 р.

Галіноўская Ніна. Леў смяецца

Чарговая кніга з серыі "Нашым дзеткам" паэткі Ніны Галіноўскай і мастачкі Марыі Станкевіч будзе цудоўным падарункам як малым, так і іх бацькам, паколькі адпавядае крытэрам добрага выдання для самай складанай, па сутнасці, групы чытачоў.

Гарэцкі Максім. Дзве душы
5.99 р.

Гарэцкі Максім. Дзве душы

Заможны памешчык Абдзіраловіч, аўдавелы пасля трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка карміліцы. А тая, жадаючы лепшай долі свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва – Ігнат і Васіль – праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну.

Гілевіч Ніл. Родныя дзеці
5.99 р.

Гілевіч Ніл. Родныя дзеці

У кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшоў раман у вершах “Родныя дзеці” – адзін з самых папулярных паэтычных твораў, сацыяльна маштабны, па-філасофску заглыблены, лірычна-пяшчотны.

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі
2.68 р.

Гніламёдаў Уладзімір. Уліс з Прускі

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком – як новы Уліс – ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.

Дзе Купала начавала
11.99 р.

Дзе Купала начавала

Беларускія народныя песні, калыханкі, прыказкі і прымаўкі ў шыкоўным аздабленні карцін таленавітай беларускай мастачкі Ганны Сілівончык — цудоўнае выданне для сямейнага чытання і падарунак усім, хто любіць прыгожае.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт
4.99 р.

Дудараў Аляксей. Князь Вітаўт

У кнігу ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

Творы вызначаюцца высокай духоўнасцю, псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і дакладнасцю мовы.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны.
2.59 р.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны. Успамін пра забыты палёт

"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.

Зэкаў Анатоль. Не казкі пра Сашку
6.19 р.

Зэкаў Анатоль. Не казкі пра Сашку

«Не казкі пра Сашку» — гэта мініяцюры з жыцця рэальнай дзяўчынкі, у якіх няма нічога выдуманага.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS