Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Выдавец Янушкевіч А.

Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады
8.39 р.

Блінец Андрэй. Клецкія бітвы: 1506 і 1706 гады

У кнізе гісторыка Андрэя Блінца распавядаецца пра дзве ваенныя падзеі, якія аб’ядноўвае адно месца здарэння. Пад Клецкам у 1506 і 1706 гг. адбыліся бітвы, якія значна паўплывалі на гістарычнае развіццё Беларусі. Разгром крымскіх татар войскам Вялікага Княства Літоўскага ў жніўні 1506 г. з’яўляецца адной з найбольш славутых перамог у айчыннай гісторыі. Бітва паміж шведскімі і расійска-ўкраінскімі злучэннямі вясною 1706 г. стала кульмінацыяй баявых дзеянняў у Наваградскім ваяводстве падчас Вялікай Паўночнай вайны.

У дадатках змешчаны шэраг малавядомых дакументаў XVI і XVIII стст., некаторыя з якіх друкуюцца ўпершыню.

Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка
21.99 р.

Волкаў Мікола. Артылерыя Нясвіжскага замка

Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам гісторыі вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць адкрыць для сябе новую старонку гісторыі Нясвіжскага замка і славутага роду Радзівілаў.

Трафімчык, Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
15.99 р.

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.

Шаланда, Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага
18.99 р.

Шаланда Аляксей. Таямнічы свет беларускіх гербаў: шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага

Новая праца вядомага беларускага геральдыста Аляксея Шаланды прапануе здзейсніць захапляльнае падарожжа ў таямнічы свет беларускай шляхецкай геральдыкі эпохі Вялікага княства Літоўскага.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
10.99 р.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS