Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў да стагодзьдзя газэты “Наша Ніва” / Укл. і рэд. А. Хадановіч; Прадм. Г. Кісьліцына. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 180 с.
Кніга належыць ня толькі пяру ды клявіятуры вядомага гарадзенскага журналіста, але і хвасту, вусам і кіпцюрам ягонага ката. Здалёк пазнавальны на вуліцах уласьнік пышных вусоў і шавялюры, быццам стары хіпан, дыназаўр неіснуючых папяровых выданьняў. Чалавек з густам. Эстэт – падкрэсьлена піша тарашкевіцай. Яго апавяданьні, быццам паштоўкі, запомненыя краявіды, тэлеграмы: з Горадні, Грунвальду, Адрыятыкі, Усходняй Нямеччыны...