Апокрыф-правакацыя. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 142 с.
"Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў.
У кніжцы надрукаваныя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці — паводле ўзросту і эстэтычных поглядаў. Фактычна, перад чытачом вымалёўваецца своеасаблівы культурны ландшафт.
Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.
Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора "Замак пабудаваны з крапівы" – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне або захапленне, але не абыякавасць.
Вершы, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 76 с. – (Другi фронт мастацтваў).
Праз творы сваёй новай кнігі "Багі і Героі" Усевалад Гарачка расказвае ў гратэскава-іранічнай форме пра таго "Залатога Цяльца", якога столькі гадоў запар стваралі нашыя пісьменнікі, мастакі ды іншыя "творчыя асобы".
Знакаміты казачны твор клясыка нямецкай літаратуры Вільгельма Гаўфа (1802-1827) – і прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містычнай гісторыі...
Казкі Сяргея Календы блізкія да чароўных, хаця ў іх няма пафасных цмокаў, самотных прынцаў ды непрадказальных феяў, няма чароўных прадметаў ад барады да лямпы. Аднак тут ёсць матывы ўвядзення, матывы пошукаў іншага сусвету і падарожжа ў яго, тут ёсць ініцыяцыі, без якіх немагчыма чароўная казка. Галоўнае – героі ды адносіны паміж імі.