Кнігазбор

Булгарын Фадзей. Выбранае
5'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Булгарын Фадзей. Выбранае

Укл., прадм., камэнт. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с. (8) с.: іл. — (Беларускі кнігазбор; Сер. ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі).

Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы
28'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Бураўкін Генадзь. Выбраныя творы

У кнігу выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Генадзя Бураўкіна (нар. 1936) увайшлі яго найлепшыя вершы, паэмы і песні, а таксама эсэ і публіцыстычныя выступленні 1955 – 2000 гадоў.

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы
28'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Гарэцкі Максім. Выбраныя творы

Кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893 – 1938) склалі найлепшыя ягоныя апавяданні, аповесці, драматычныя, дакументальна-мастацкія і публіцыстычныя творы. Асобныя з іх друкуюцца ўпершыню.

Гілевіч Ніл. Выбраныя творы
29'500 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Гілевіч Ніл. Выбраныя творы

Кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (нар. 1931) склалі найбольш значныя творы розных жанраў – вершы, паэмы, раман у вершах "Родныя дзеці", празаічная аповесць "Перажыўшы вайну", эсэ пра славутых дзеячаў літаратуры, публіцыстыка.

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра
15'000 р.
0

Іпатава Вольга. Знак Вялікага магістра

Новая кніга Вольгі Іпатавай распавядае пра знакавыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці – эпоху князя Вітаўта. У аснове прыгодніцкага сюжэту – узнёслыя пачуцці і ліхвярскія падманы, светлае каханне і жорсткія здрады...

Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата
14'600 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Казакоў Валерый. Халоп Яснавяльможнага дэмакрата

Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты...

Казакоў Валерый. Цень гобліна
14'600 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Казакоў Валерый. Цень гобліна

Мастацкая праўда, грамадзянская мужнасць, метафарычнасць і душэўнасць запамінальна адрозніваюць мастакоўскі стыль. Раман "Цень гобліна" многім нагадае гучныя прозвішчы крамлёўскай рэчаіснасці. Аднак трэба памятаць, што перад намі – мастацкія тэксты...

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
15'000 р.
0

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Кобец Рыгор. Выбраныя творы
28'000 р.
0

Кобец Рыгор. Выбраныя творы

У кнігу ўвайшлі кінасцэнарыі Р. Кобеца, якія ў Беларусі ніколі не друкаваліся, хоць і леглі ў аснову знакамітых фільмаў ("Двойчы народжаны", "Шукальнікі шчасця" і інш.), а таксама лісты з ссылкі, артыкулы, успаміны, ліставанне з роднымі, сябрамі, успаміны сучаснікаў.

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця
17'400 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Місько Павел. Прыгавораны да жыцця

У новую кнігу прозы Паўла Місько ўвайшлі творы, якія былі напісаныя ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гг. і адлюстроўвалі псіхалогію чалавека на пераломе гісторыі. Рэальнае ў іх пераплятаецца з фантастычным, а фантастычнае – з антыутопіяй. Аповесці, дзеянне якіх адбываецца на абшарах ад чарнобыльскай вёскі да далёкіх планет, не пакінуць абыякаввымі аматараў вострых адчуванняў, а таксама тых, хто знудзіўся па дабраякаснай прозе.

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы
27'700 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Някляеў Уладзімір. Выбраныя творы

Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969 – 2009 гадоў.

Пакахай мяне, калі ласка...
15'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пакахай мяне, калі ласка...

Новую кнігу "Бібліятэчкі Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменьніка" склалі сучасныя жаночыя апавяданні. Большасьць твораў цягам апошніх гадоў друкавалася ў часопісе "Дзеяслоў", большасьць аўтарак – нядаўнія студэнткі і школьніцы, якія ня маюць пакуль сваёй першай кнігі...

Расстраляная літаратура
29'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Расстраляная літаратура

Творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады / Уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі; Прадм. А. Сідарэвіча; Камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. — Мінск: Кнігазбор, 2008. — 696 с. + [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

16'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Станкевіч Адам. Выбранае

Уклад., прадм., камент. У. Конана. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2008. — 360, [8] с.: іл. — (“Беларускі кнігазбор”: Серыя ІІ. Гісторыка-літаратурныя помнікі). Цв. вокл.

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа
16'400 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Цвірка Кастусь. Воўчая выспа

Раскулачанаму Ігнасю Караленю ўдалося ўцячы з Сібіры дадому, дзе засталася яго жонка Хрысціна з двума хлопчыкамі-блізняткамі. Тут ён даведваецца, што аднаго з яго маленькіх сыноў украў і знёс у лес воўк...

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS