Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
Вершы вылучаюцца сацыяльна-філасофскім зместам, прасякнуты пачуццём любові да роднай Беларусі і глыбокім роздумам над яе гістарычным мінулым і будучыняй.
Акрамя вершаў у кнігу ўвайшлі эсэ "Дарогамі Максіма Багдановіча", дзе аўтар раскрывае як даследчык многія старонкі творчага і жыццёвага шляху М. Багдановіча.
Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край.
Сярод герояў кнігі – жабяня Квыш-Квыш, лянівая Чарапаха, Выдра-Выдраніца і шмат іншых. Амаль у кожным апавяданні, казцы, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама падаецца шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.
Гэтая кніга – адна з найлюбімейшых у Швецыі. Аўтары з неверагоднай увагай і павагай да асобы Малога расказваюць пра свет яго захапленняў, мараў, прыдумак і гульняў. З гледзішча дарослых гэта ўсё можа падавацца дробяззю. Але Мама Малога так не лічыць. Ва ўсім для Малога яна найлепшы дарадца і сябра.
Кніга складаецца з дванаццаці раздзелаў, разнастайных па змесце, якія здолелі аб'яднаць 250 гадоў беларускай гісторыі. Аповеды пра Урсын Нямцэвічаў, жыццёвыя калізіі прадстаўнікоў гэтага слыннага роду з'яўляюцца адлюстраваннем цэлай эпохі, што дазваляе глыбей пазнаёміцца са сваёй гістарычнай спадчынай, якая выклікае не проста звычайную чытацкую цікавасць, але і становіцца сапраўднай культурнай каштоўнасцю.
Зборнік склалі аўтабіяграфіі пяцідзесяці чатырох творцаў слова, якія распавядаюць пра мясціны, дзе нарадзіліся, выхоўваліся і вучыліся; пра жыццёвыя і працоўныя дарогі, на якіх сустрэлася багата добрых людзей і сяброў; пра літаратурныя сцежкі і шляхі, якія прывялі іх да зорных вяршыняў.
Не знойдзецца, бадай, на Беларусі такой ракі, рачулкі або значнага ручая, у якім водзіцца рыба, каб там не сустрэў рыбака з вудаю... Яшчэ больш захапляльным з’яўляецца паляванне.
У кніжцы расказваецца аб абодвух відах гэтага рамантычнага спорту, аб удачах і няўдачах на паляванні і рыбалцы, смешных і кур’ёзных выпадках, цікавых назіраннях. А яшчэ гэта аповед аб здаровым ладзе жыцця і яго радасцях.
Гэта кніга пра анёлкаў, пазнаёміўшыся з якімі, вы набудзеце верных сяброў і разам выправіцеся ў доўгае жыццёвае падарожжа, поўнае надзвычайных прыгод і незабыўных здарэнняў.
Аповесці і апавяданні празаіка створаны на сённяшнім няпростым і супярэчлівым жыццёвым матэрыяле, дзе рэальнае, існае спалучаецца са спрадвечным фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара – моладзь са сваімі праблемамі: пошукамі, часам цяжкімі і пакутлівымі, свайго месца ў жыцці. Пласты містычнага і рэальнага ствараюць непаўторны каларыт пісьма аўтара.
Калектыўны зборнік паэзіі "Залатое жыта" складаецца з трох кніг выбраных вершаў вядомых паэтаў Магілёўшчыны: "На паўмільярдным кіламетры" Аркадзя Куляшова (1914 – 1978), "На чуйным провадзе саломы" Аляксея Пысіна (1920 – 1981) і "Плач кнігаўкі" Анатоля Сербантовіча (1941 – 1970).
Вобразы герояў пісьменніка надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне", але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым – гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты, скоранасці і сумненняў.
Усе разам мы павінны клапаціцца аб бяспецы дзяцей, аб тым, каб яны ведалі, як трэба паводзіцца дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе. Пра гэта і расказваецца ў кнізе, якая дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін.
У новым рамане расказваецца пра распад СССР і палітычныя падзеі 1980-90-х гадоў, якія аказаліся лёсавызначальнымі для многіх савецкіх людзей, пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС і пра бязмежнае каханне ў радыяцыйнай зоне.
Выданне змяшчае каля трох тысяч навукова-папулярных эцюдаў пра паходжанне назваў беларускіх паселішчаў (айконімаў). У працэсе аналізу задзейнічана шмат назваў рэк, азёр, балот (гідронімаў), палёў, сенажацей, лясных урочышчаў (мікратапонімаў), уласных асабовых імён і прозвішчаў (антрапонімаў), сэнс якіх таксама тлумачыцца. Пры назвах падаюцца геаграфічныя, гістарычныя і этнаграфічныя звесткі, народныя легенды і паданні, старажытныя і сучасныя варыянты, вядомыя і зусім новыя навуковыя версіі.