З. Колас

Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры
13.99 р.

Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры

У гэтым выданьні, якое знаёміць чытача з малавядомымі старонкамі гісторыі беларускай літаратуры, у храналягічным парадку зьмешчана пераважная бальшыня матэрыялаў, якія можна аднесьці да літаратуразнаўчай спадчыны Антона Адамовіча (1909 – 1998).

Амб'ёрнсэн Інгвар. 23-я палата
4.99 р.

Амб'ёрнсэн Інгвар. 23-я палата

Раман «23-я палата» — першы твор нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб'ёрнсэна (нар. 1956 г.), у якім ён крытычна апісвае нарвежскую сістэму догляду псіхічна хворых.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3
4.49 р.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 3

У зборнік уключаныя драматычныя творы вядомых французскіх драматургаў, сяброў Французскай Акадэміі: "бацькі" тэатра абсурду Эжэна Ёнэско "Непадкупны забойца", літаратурнага і тэатральнага крытыка Т'еры Манье "Блюзнер" і аўтара самай касавай французскай п'есы канца 40-х – 50-х гадоў Андрэ Русэна "Хатка".

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра
4.99 р.

Бэссон Патрык. Ліст да страчанага сябра

Раман апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.

Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін
4.29 р.

Валтары Міка. Сінухе Егіпцянін

Жыцьцяпіс Сынухэ, лекара фараона Эхнатона і Нэфэртыці, за гады 1390—1335 да н. э., у пятнаццаці папірусах, напісаных ім самім / Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 628 с. — (Літаратурная скарбонка).

Вітушка Сяргей. Дзінь-дзілінь
4.99 р.

Вітушка Сяргей. Дзінь-дзілінь

Аўтар прапаноўвае свае версіі казак паводле вядомых сюжэтаў беларускага фальклору і класічнай літаратуры. Кніга падштурхоўвае чытача пафантазіраваць і прыдумаць уласныя версіі. Выданне разлічанае як на дзяцей, так і на дарослых.

Гесе Герман. Стэпавы воўк
4.79 р.

Гесэ Герман. Стэпавы воўк

Раман «Стэпавы воўк» — адзін з найбольш вядомых твораўлаўрэата Нобелеўскай прэміі (1946) Германа Гесэ.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала
7.99 р.

Ергавіч Міленка. Іншала, Мадона, іншала

«Іншала, Мадона, іншала» — зборнік апавяданняў, у якіх мяшаюцца Захад і Ўсход, учора і сёння, хрысціяне і мусульмане, Асманская і Габсбургская імперыі, старая і новая Югаславія, харваты, баснійцы, сербы, чорныя, белыя... Адзінай канстантай застаецца Боснія. Гэтая кніга налісана не словамі, а тугою і любоўю.

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха
1.83 р.

Ліндгрэн Астрыд. Піпі Доўгаяпанчоха

Сусветна вядомая аповесць знакамітай шведскай казачніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002) расказвае аб прыгодах Піпі Доўгайпанчохі – надзвычайнай і дзівоснай дзяўчынкі, чыя мама – анёл, а тата – негрыцянскі кароль. На беларускую мову перакладзена ўпершыню.

Уэльбэк Мішэль. Магчымасць выспы
5.49 р.

Уэльбэк Мішэль. Магчымасць выспы

Адзін з найбольш чытаных сучаных французскіх аўтараў Мішэль Уэльбэк спрабуе ва ўласцівай яму шчырай манеры прааналізаваць стан сучаснага грамадства, уздымаючы праблемы кахання і гвалту, маладосці і старасці, смерці і несмяротнасці.
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.

Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата
5.49 р.

Шміт Эрык-Эманюэль. Евангелле паводле Пілата

У сваёй творчасці Э.-Э. Шміт нярэдка звяртаецца да сусветных рэлігіяў, яскравым прыкладам чаму стаў раман «Евангелле паводле Пілата» (2000). Гісторыя Ешуа, які ідзе ў неймаверны заклад з самім сабой, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружанае дэтэктыўнае расследаванне.

Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы
4.99 р.

Шульц Бруна. Цынамонавыя крамы

У арыгінальнай прозе і эсэістыцы польскага пісьменьніка Бруна Шульца (1892—1945) аўтабіяграфічныя матывы і рэаліі жыцьця габрэяў даваеннай польскай Галіччыны ствараюць аснову гратэскава-фантастычных відзежаў, у якіх паэтыка сну пераплятаецца з сымболікай сьвядомасьці.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2
1.75 р.

Бібліятэка французскай драматургіі. Том 2

У зборнік уключаныя драматычныя творы славутых французскіх пісьменнікаў, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры розных гадоў Жана-Поля Сартра "Мухі", Альбэра Камю "Праведнікі" і Самюэля Бэкета "Канец Гульні".

Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
1.05 р.

Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забесьпячэньні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасьці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцьця ("Пра шчасьлівае жыцьцё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасьці").

Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke
4.99 р.

Гамбровіч Вітальд. Ferdydurke

Раман / Пер. з польск. Васіля Сёмухі. — Мінск: Калегіюм Еўропы Усходняй імя Яна Новака-Езёраньскага; Зміцер Колас, 2009.— 266 с.— (Littera scripta).

Грын Аляксандр. Пунсовыя ветразі
13.99 р.

Грын Аляксандр. Пунсовыя ветразі

Аповесць-феерыя "Пунсовыя ветразі" расейскага пісьменніка Аляксандра Грына (сапр. Грыневіч, 1880-1932) - пра непахісную веру ў цуд і усёпераможную, узвышаную мару.

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць
0.99 р.

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках

Пер. З. Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2007. — 91 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Івашкевіч Яраслаў. Панны з Вілька
0.79 р.

Івашкевіч Яраслаў. Панны з Вілька

Яраслаў Івашкевіч (1984—1980) — адзін з найбуйнейшых польскіх літаратараў ХХ ст., аўтар праявіў сябе як таленавіты празаік у сваіх шматлікіх апавяданьнях, аповесьцях, а таксама раманах і п’есах. Асобныя ягоныя творы пасьпяхова экранізаваныя знакамітымі рэжысэрамі Ежы Каваляровічам ("Маці Яна ад анёлаў", 1961), Анджэем Вайдам ("Бярэзьнік", 1971; "Панны зь Вілька", 1979).

Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно
0.79 р.

Ірванец Аляксандар. Роўна / Ровно

Пер. з укр. У. Арлова. — Мінск: Зьміцер Колас, 2007. — 176 с.

Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як н
0.99 р.

Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага клясычнага ідэалізму. Праца "Пралегомэны" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і зьяўляецца квінтэсэнцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз мэтафізыкі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.

Кур'янка Мікалай. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch
7.79 р.

Кур'янка Мікалай. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch

Больш за 50 000 словаў. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 976 с.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Лякуцюр Жан. Шарль дэ Голь
1.49 р.

Лякуцюр Жан. Шарль дэ Голь

Біяграфічная кніга “Шарль дэ Голь” знаёміць чытача з лёсам адной з найцікавейшых постацяў сусветнай палітыкі ХХ ст. Аўтар паведамляе шмат цікавых дэталяў з жыцця гэтага вельмі неадназначнага дзеяча, які ператварыў Францыю ў адну з краінаў-пераможцаў у Другой сусветнай вайне, дзейнічаючы пры гэтым насуперак не толькі афіцыйнай уладзе, але і большасці насельніцтва краіны, якое на рэферэндуме выказалася за падпісанне з Гітлерам “замірэння”, а па сутнасці — капітуляцыі.

Майрынк Густаў. Голэм
0.89 р.

Майрынк Густаў. Голэм

Паводле: Meyrink Gustav. Der Golem. Prag: Vitalis Deutscher Buchverlag, 1996 / Пер. з ням. В. Сёмуха. — Мінск: Зміцер Колас, 2006. — 290 с. — (Літаратурная скарбонка).

Мак'явэлі Нікало. Уладар
1.05 р.

Мак'явэлі Нікало. Уладар

Пер. з іт. З. Коласа. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — 134 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

"Уладар" — найбольш вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысьляра, філёзафа і літаратара эпохі Адраджэньня.

Ман Клаўс. Мэфіста
1.05 р.

Ман Клаўс. Мэфіста

Пер. зь ням. В. Сёмухі.— Менск: Выдавец З. Колас, 2006. — 389 с.— (Літаратурная скарбонка).

Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў
4.20 р.

Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік: каля 30 000 словаў

Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с.

Гэты слоўнік — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў).

Сартр Жан-Поль. Мур
0.80 р.

Сартр Жан-Поль. Мур

Зборнік аднаго з найбуйнейшых францускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Жана-Поля Сартра "Мур" зьяўляецца літаратурным адлюстраваньнем экзыстэнцыяльных ідэяў аўтара. Героі ягоных апавяданьняў спрабуюць пераламаць лініі сваіх лёсаў, абумоўленых зьнешнімі абставінамі. Наколькі ім гэта ўдаецца, меркаваць чытачу.

Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі
1.50 р.

Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі

Гэтая кніга — першая ў гісторыі Беларусі спроба сабраць пад адной вокладкай інфармацыю пра асобащ і калектывы, якія ў той ці іншай ступені засьведчылі сябе ў розных стылях і кірунках таго, што можна лічыць папулярнай музыкай.

Эразм Ратэрдамскі Дэзыдэры. Пахвала дурасці
1.20 р.

Эразм Ратэрдамскі Дэзыдэры. Пахвала дурасці

Пер. з лац. У. Шатона. — Менск: Колас, 2006. — 112 с. — (Галерэя чалавечай думкі).

Сіндыкаваць змесьціва ў RSS