У альбом увайшлі песьні на вершы Ўладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Алеся Камоцкага і Міхала Анемпадыстава. Вайцюшкевіч упэўнівае: гэта не складанка лепшага, а альбом абсалютна новых песень.
"Zагадкі Zігмунда Фрэйда" – вельмі веснавая назва. Менавіта вясною сэрца спрабуе выскачыць з цела і несціся насустрач яшчэ аднаму такому ж апантанаму сэрцу. І ва ўсім вінаваты тут спадар Фрэйд, як не круці. У ролі даследчыкаў "фрэйдызму" вырашыў выступіць беларускі гурт "Dali".
IQ48 можна дараваць усё, што недаравальнае іншым: і мовэтонаўскія цытаты з савецкіх кінафільмаў, і няроўны вакал, і не заўжды выкшталцоныя тэксты, бо яны ствараюць настрой, бачна, што іх прэ, ад таго і прэшся сам.
Ідэя альбому з'явілася ўвосень 2006. "Я недзе прачытаў пра тое, як нейкі дэпутат прапанаваў стэрылізаваць бамжоў, алкаголікаў і злосных аліментшчыкаў, – распавядае Лявон. – Адразу нарадзілася песня "Дэпутаты". Яна і дала ідэю – зрабіць гэткі брутальны трэш-шансон-праект".
На гэтым дыску сабраныя 14 лепшых, зь меркаваньняў лідэра гурту Ігара Варашкевіча, песьняў "Крамы" розных часоў. Усё сыграна, сьпета, запісана, зьведзена наноў. Адмыслова для гэтага музыкі зьнялі катэдж у Баранавічах, пазычылі добрую апаратуру і цягам месяцу выходзілі з дому толькі, каб парыбачыць.
Гэта іншая "Крамбамбуля", без прывязкі да мясцовасьцяў, але з прывязкай да дваровае рамантыкі, настальгіі 70-х гадоў… Адметнасьцю праекту было тое, што ў ім ўдзельнічалі, апрача Лявона Вольскага, яшчэ дзьве знакавыя постаці сёньняшняй беларускай музыкі — лідэры гурта "Ляпис Трубецкой" Сяргей Міхалок і лідэр "Нейро Дюбеля" Аляксандар Кулінковіч.
Гурт "Ляпіс Трубяцкі" запісаў альбом-падзею, які поўніцца правакацыямі, нечаканасьцямі ды супярэчнасьцямі. Яны паказалі смачны фак усяму шоў-бізу, цалкам паклалі на фармат ды паліткарэктнасьць ды залагодзілі беларускамоўную аўдыторыю. "Маніфэст" пададзены нават не з іроніяй, а з панкаўскай злосьцю.
Альбом выйшаў не такім маналітам, як тры ранейшыя працы, хутчэй яго можна назваць наборам новых песень "Ляпісаў". Прычым падабраных па прынцыпе супярэчлівасьці для таго, каб выклікаць у слухача розныя эмоцыі – ад дыскамфорту да прыемнай асалоды і адчуваньня лёгкасьці быцьця.