Аляксандра і Канстанцін. Аўтаномная навігацыя

Аляксандра і Канстанцін. Аўтаномная навігацыя
4.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Акустычны канцэрт. Этнамузыка XXI стагоддзя. У фармаце DVD. 11 трэкаў + дадаткі + 3 кліпы / Агульны час 53:05. © 2007 А&K (р) 2008 Westrecords

Трэк-ліст

1. Сена
2. Каліна-Купалачка
3. Юр’я
4. А дзе была вуціца
5. Святы вечор
6. Не шумі ты, гаю
7. За ліхімі маразамі
8. А ў полі вярба
9. Явар
10. Масленіца
11. Коледа-Коледзіца
+extras

Бонус: кліпы (music videos): 1. My Galileo, 2. The Money & The Mountains, 3. Stairs of Separation

+ мэню і інфармацыя пра дуэт "Аляксандра і Канстанцін" па-ангельску

Афіцыйны сайт дуэту: www.alexandrakonstantin.com

Творчасць дуэта "Аляксандра і Канстанцін" як рыба з палатна мастака Сяргея Лагачова. Фрагмент карціны можна ўбачыць на вокладцы CD-выдання альбому "Аўтаномная навігацыя" – чацвёртага нумарнога альбому творчага тандэму – і ў афармленні новага DVD. Яго назва, як кажуць самі музыкі, цалкам адпавядае іх поглядам на жыццё.
Сінтэз жывапісу і музыкі быў працягнуты на акустычным канцэрце, які паслужыў відэаматэрыялам для DVD. На сцэне побач з музыкантамі знаходзіўся малады мастак, які пераводзіў музыку ў віртуальныя вобразы на паперы.

Відэаверсія акустычнага канцэрта "Аўтаномная навігацыя" змяшчае адзінаццаць трэкаў, усе выключна па-беларуску. Стыль песень характарызуецца як этна-музыка XXI стагоддзя – сучасная музыка з глыбокімі гістарычнымі каранямі.

Дуэт "Аляксандра і Канстанцін" на гэтым канцэрце сталі ВІА-квінтэтам. Акампанавалі ім знакамітыя беларускія музыкі і ня толькі беларускія музыкі. Пры мантажаванні відэа і апрацоўцы гуку ў студыі не было перапісана аніводнае кампазіцыі. Таму на DVD адчуваецца цёплая энэргетыка жывога выканання, гэтак званага "unplugged".

У кожным альбоме дуэт змяшчаў кампазіцыі, з якімі ён перамагаў на міжнародных конкурсах – на розных мовах. Бо ў Аляксандры і Канстанціна існуе традыцыя: спяваць адну песню на мове той краіны, дзе яны выступаюць. Але DVD – выключэнне. Тут гучаць выключна беларускамоўныя песні. Хоць і ёсць на дыску патаемныя старонкі.

На акустычным канцэрце раскрылася і тайна дуэта. Канстанцін, якога лічылі ці то мужам, ці то братам Аляксандры, зрабіў каханай прапанову рукі і сэрца. Святкаванне засталося за кадрам. Аляксандра і Канстанцін асабістае жыццё не афішуюць. Як і не раскрываюць усіх сакрэтаў пра творчыя планы.

Выдатная музычная праца, шыкоўна аздобленая і з густам пададзеная. Небанальны падарунак знаёмым замежнікам.

(паводле tvr.by)

Фрагмэнт канцэрту можна праслухаць ніжэй.


Раім таксама паглядзець:
Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009
4.99 р.

Аляксандра і Канстанцін. Ключы залатыя. Лепшае 2001-2009

19 трэкаў / Агульны час гучаньня 01:00:22. © Аляксандра і Канстанцін, 2009. (р) ООО "Глориа Медиа", СООО "Вигмагрупп", 2009.

Вайцюшкевіч Зьміцер. Караоке: Спявай васільковы край!
14.99 р.

WZ-Orkiestra & Вайцюшкевіч Зьміцер. Караоке: Спявай васільковы край!

Караоке у фармаце DVD. 36 трэкаў / Агульны час гучання 02:09:15. © Андрэй Піўкін, 2009. (p) Новая Музычная Кампанія, 2009.

Гэты дыск распачаў збор беларускай песеннай караоке-скарбонкі, у яго ўвайшлі фальклёр і творы на вершы вядомых беларускіх паэтаў, напісаныя адным з найпапулярнейшых нашых артыстаў – Зьмітром Вайцюшкевічам.

Троіца. Зімачка
7.99 р.

Троіца. Зімачка

Шостая плытка ў дыскаграфіі этна-трыо Троіца, якая атрымала безьліч ухвальных рэцэнзіяў і станоўчых водгукаў, што вылілася ў 5 узнагародаў ад парталу experty.by і адну Рок-карону. Экспэрты бадай адзінадушна назвалі "Зімачку" найлепшым альбомам 2011 году.