Апакаліпсіс / Apocalypto

Апакаліпсіс
6.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Гістарычная драма, 134 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Apocalypto. Гук: мая DDS 5.1. Паднадпісы: беларускія, беларускія для людзей з пашкоджаным слыхам, ангельскія, ангельскія для людзей з пашкоджаным слыхам, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Ідылічнае існаваньне чалавека жортска абарванае варожаю вонкаваю сілаю, і ён змушаны прыняць падарожжа ў бязьлітасны сьвет, дзе пануюць гвалт з страхам, і дзе на яго чакае жахлівы канец. Праз волю року й магутную сілу каханьня да свае жанчыны й сям’і яму выпадае магчымасьць зрабіць адчайную спробу ўцячы дамоў, па-свойму ўратаваўшы ўласны лад жыцьця...

Дадаткі: стварэньне "APOCALYPTO" – відэабонус "Becoming Mayan", альтэрнатыўная гукавая дарожка з камэнтарамі аўтараў фільму – Мэла Ґібсана й Фархада Сафіньі (DDS 2.0), субтытулаваны трэйлер да фільму "Тлум", анонсы новых фільмаў ад DJP™ ды інш.

Падчас прагляду відэабонусу найлепей у наладах свайго DVD-прайгравача (PowerDVD, WinDVD або інш.) паставіць першаю дарожкаю субтытулаў (Primary Subtitle) беларускія кірылічныя (Byelorussian 1), а другою (Secondary Subtitle) – любую зь дзьвюх астатніх (English альбо Byelorussian 2).


Раім таксама паглядзець:
Лісты з Іўа Дзімы
2.40 р.

Лісты з Іўа Дзімы

Гістарычная ваенная драма, 141 хвіліна. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Letters from Iwo Jima. Гук: японскі DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Тлум
2.40 р.

Тлум

Драма/трылер, 143 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Babel. Гук: арыгінальны DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Крымінальнае чытво
3.99 р.

Крымінальнае чытво

Крымінальны трылер, драма, 148 хвілінаў. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Pulp Fiction. Мова: беларуская DDS 2.0, ангельская DDS 2.0. (p) "Беларускі Гальфстрым".

Нябачны бок
4.99 р.

Нябачны бок

Біяграфічная спартовая драма. Гісторыя Лі Эн Туі і яе сям'і, што ўзяліся дапамагаць беспрытульнаму чорнаму хлапцу. Здавалася б немагчымае спалучэнне – заможная белая сям’я і амаль непісьменны негр-сірата. Гэтая сустрэча цалкам змяніла іх жыццё… Кранальная сямейная гісторыя, доказ таго, што любоў і пяшчота могуць зрабіць неверагодныя цуды.

Камэнтары

цудоўны фільм

Фільм цудоўны, але не для слабанервных. Хто глядзеў Аватар, здзівіцца, што мова плямёнаў Майя з Апакаліпсу насамрэч вельмі нагадвае мову Наві. Падаецца мне што пан Кэмеран мову спі.., дакладней, кхм... "пазычыў" з гэтага фільма.

мова Мая

ну так, а можа проста неяк дамовіліся з Мэлам Гібсанам - і той дазволіў іншаму мэтру выкарыстаць... бо, што не кажэце, а выдумаць цэлую мову - хай сабе і для вельмі вялікабюджэтнага фільма - задача зусім няпростая :)