![]() |
2.40 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Гістарычная ваенная драма, 141 хвіліна. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Letters from Iwo Jima. Гук: японскі DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.
Выспа Іўа Дзіма знаходзіцца на шляху амэрыканскіх вайсковых сілаў да галоўных выспаў Японіі. Таму Імпэратарская Армія штомоцы б’ецца за гэты кавалак зямлі, каб не дазволіць амэрыканцам скарыстацца выспаю як пляцдармам для нападу на Бацькаўшчыну. Генэрал Тадамічы Курыбаяшы прызначаны камандаваць абаронаю выспы. З 22 000 жаўнераў супраць магутнага амэрыканскага войска ён распачынае падрыхтоўку да немінучага нападу. Сярод маладзейшых жаўнераў юнак Сайґо, зьбяднелы пекар, якога прызвалі ў войска, разам з сваімі сябрамі адчайдушна імкнецца выжыць. Абарона Іўа Дзімы пратрывала 40 дзён.
Дадаткова: шматроўневае мэню, расповед пра стварэньне фільму – відэабонус "Чырвонае Сонца, Чорны Пясок", анонсы наступных фільмаў ад DJP™, прывітанкі ад "Крамбамбулі", "N.R.M.", Віктара Шалкевіча, "Сашы й Сірожы", адмысловы субтытулаваны трэйлер "300 спартанчукоў", "DJP™ – гэта".
Падчас прагляду відэабонусу найлепей у наладах свайго DVD-прайгравача (PowerDVD, WinDVD або інш.) паставіць першаю дарожкаю субтытулаў (Primary Subtitle) беларускія кірылічныя (Byelorussian 1), а другою (Secondary Subtitle) – любую зь дзьвюх астатніх (English альбо Byelorussian 2).