![]() |
4.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 140x190 мм
|
Рамантычная калядная камэдыя, 129 хвілінаў. DVD. Арыгінальная назва: Love Actually. Мова: беларуская. (p) "Беларускі Гальфстрым".
Нашае жыцьцё прасякнутае любоўю. Гэтае сьветлае пачуцьцё трымае разам мільярды людзей. Стасункі паміж бацькамі й дзецьмі, шчырае неперадузятае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленьне і непераможная шлюбная вернасьць...
Новы брытанскі прэм'ер Дэйвід закохваецца ў сваю чароўную сакратарку Наталі. Яго старэйшая сястра Карэн у гэты час усё больш пераконваецца, што яе муж Гары вядзе раман убаку. Пісьменьнік Джэмі, аднойчы вярнуўшыся дадому, застае сваю каханую зь іншым мужчынам. Спрабуючы схавацца ад праблемаў і злых думак, ён едзе ў Францыю і знаходзіць сваё сапраўднае каханьне ў возеры... Стары рокер напрыканцы жыцьця ўсьведамляе, што ніколі нікога не любіў, апроч свайго тоўстага мэнэджэра.
Гэтыя і яшчэ паўтузіна гісторыяў пра пэрсанажаў усіх узростаў і сацыяльных пластоў, каторыя закохваюцца і расстаюцца, фліртуюць і сумняюцца, але з аднолькавай напорыстасьцю імкнуцца да аднаго – знайсці сваё сапраўднае каханьне...
Падрабязьней пра фільм "Любоў насамрэч" тут.