Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Патрыёт

Патрыёт (Гістарычны баявік)
5.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Гістарычны баявік. Фармат PAL, DVD. Працягласьць – 165 хвілінаў, мовы: беларуская, ангельская.

Рэжысёр: Роланд Эмерых.

Мэл Гібсан і Хіт Лэджэр у эпічнай стужцы Роланда Эмерыха «Патрыёт». 1776 год. Распачынаецца вайна за незалежнасць ЗША. Бацька 7 дзяцей Бэнджамін Марцін (Мэл Гібсан) імкнецца застацца ў баку ад яе. Але халаднакроўнае забойства ягонага сына брытанскімі войскамі ўсё змяняе: ён робіцца кіраўніком атраду партызанскага рушэння і змагаецца за свабоду бацькаўшчыны.

«Я доўга баяўся, што мне прыйдзецца адказаць за грахі, і я не стрываю цяжару...»

У ролях: Мэл Гібсан, Хіт Лэджэр, Адам Болдуін.
Кампазітар: Джон Уільямс.
На беларускую мову ролі агучвалі: Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.

Знакамітая гісторыя змагання амерыканскага народа за незалежнасць цяпер і па-беларуску!


Раім таксама паглядзець:
Каб скончыць войны
4.99 р.

Каб скончыць войны

Ваенная драма. Гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях. Падчас Другой Сусветнай вайны шатландскі батальён трапляе ў палон да японцаў. Спрабуючы выжыць ў нечалавечых умовах, кожны з іх змяняецца — хтосьці рыхтуе помсту, а для іншых палон робіцца падставай задумацца пра сэнс існавання і змяніць сваё жыццё назаўсёды.

Нябачны бок
4.99 р.

Нябачны бок

Біяграфічная спартовая драма. Гісторыя Лі Эн Туі і яе сям'і, што ўзяліся дапамагаць беспрытульнаму чорнаму хлапцу. Здавалася б немагчымае спалучэнне – заможная белая сям’я і амаль непісьменны негр-сірата. Гэтая сустрэча цалкам змяніла іх жыццё… Кранальная сямейная гісторыя, доказ таго, што любоў і пяшчота могуць зрабіць неверагодныя цуды.

Неверагодны містэр Фокс
5.99 р.

Неверагодны містэр Фокс

Мультыплікацыйная камедыя. Поўная прыгодаў гісторыя хітрага ліса і ягонай сям'і, што трапілі ў небяспеку. Злосныя фермеры палююць на іх, але ўсё будзе добра, бо яны адна сям'я! Вытанчаны гумар, цудоўная анімацыя, захапляльны сцэнар і выдатная музыка – усё гэта "Неверагодны містэр Фокс".