Тлум

Тлум
2.40 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Драма/трылер, 143 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Babel. Гук: арыгінальны DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Падчас падарожжа супругаў Рычарда (Брэд Піт – "Байцоўскі клюб", "Троя", "11, 12, 13 сяброў Оўшэна") і Сьюзан (Кэйт Бляншэт – "Валадар Пярсьцёнкаў", "Авіятар") па Марока адбываецца нечаканы інцыдэнт, які дае пачатак цэламу ланцужку непрадказальных і неверагодным чынам зьнітаваных падзеяў на трох кантынэнтах...

Фільм уганараваны "Оскарам", прэміяваны "Залатой Пальмавай Галінкаю" за лепшую рэжысуру на апошнім Канскім фэстывалі, а таксама ўзнагародаю "Залаты Глёбус" як лепшы фільм. Вытворчасьць "ЭНОНІМЭС-КАНТЭНТ" пры ўдзеле "ЗЭТА-ФІЛМ" і "СЭНТРАЛ-ФІЛМЗ". Рэжысэр Алехандро Ганзалес Іньярыту. Аўтар сцэнару Ґільерма Арыяґа. Прадусэры – Джон Кілік і Стыў Ґолін. Кампазытар Ґустава Сантаалала. Мастак Брыджыт Брох.

Падчас прагляду відэабонусу найлепей у наладах свайго DVD-прайгравача (PowerDVD, WinDVD або інш.) паставіць першаю дарожкаю субтытулаў (Primary Subtitle) беларускія кірылічныя (Byelorussian 1), а другою (Secondary Subtitle) – любую зь дзьвюх астатніх (English альбо Byelorussian 2).


Раім таксама паглядзець:
Лісты з Іўа Дзімы
2.40 р.

Лісты з Іўа Дзімы

Гістарычная ваенная драма, 141 хвіліна. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Letters from Iwo Jima. Гук: японскі DDS 5.1. Субтытулы: беларускія (кірыліца, лацінка), ангельскія, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.

Крымінальнае чытво
3.99 р.

Крымінальнае чытво

Крымінальны трылер, драма, 148 хвілінаў. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Pulp Fiction. Мова: беларуская DDS 2.0, ангельская DDS 2.0. (p) "Беларускі Гальфстрым".

Апакаліпсіс
6.99 р.

Апакаліпсіс / Apocalypto

Гістарычная драма, 134 хвіліны. Фармат PAL, DVD. Арыгінальная назва: Apocalypto. Гук: мая DDS 5.1. Паднадпісы: беларускія, беларускія для людзей з пашкоджаным слыхам, ангельскія, ангельскія для людзей з пашкоджаным слыхам, расейскія. Бонусы перакладзеныя субтытуламі. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2008.