![]() |
6.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Аўтары сцэнару і рэжысёры: Валерый Мазынскі, Дар'юш Шада-Бажышкоўскі. Фармат PAL, DVD. Працягласць: 01:27:23. Мова: беларуская.
Дзеянне знакамітай п'есы Янкі Купалы адбываецца ў Менску пасля рэвалюцыі 1917 г., калі ў Беларусі надзвычай хутка мянялася ўлада: бальшавікі, немцы, палякі, зноў бальшавікі. Навучыўся самааддана прыстасоўвацца да кожнай "палітычнай сітуацыі" галоўны герой твору – "тутэйшы" Мікіта Зносак (Павел Харланчук). Ён бярэ курсы ў гэра Спічыні (Алег Гарбуз) то нямецкай, то польскай мовы, бясконца бавіць вечары за танцамі з "высакароднымі" пані і панамі, спрабуе паводзіцца так, каб было "і нашым і вашым".
Маральны антыпод Зноска – Янка Здольнік (Анатоль Кот). Шчыры патрыёт, адданы беларус, пазбаўлены пыхлівасці, з сумам назірае за паводзінамі Зноска і праз гэта не адчувае аптымізму за лёс Бацькаўшчыны. Ён чужы сярод "тутэйшых".
У ролях: Павел Харланчук, Анатоль Кот, Алег Гарбуз, Аўгіння Жуковіч, Валер Шушкевіч, Алена Іваннікава, Вольга Стахвюк, Дзяніс Тарасенка, Мікалай Рабычын, Тацяна Папова, Уладзімір Кішкурна, Францішак Вячорка.
Янка Купала (Іван Луцэвіч, 1882 – 1942) – народны паэт Беларусі, класік беларускай літаратуры, публіцыст, драматург. Бацькі належалі да дробнай шляхты. Перад Першаю сусветнаю вайною жыў у Вільні, вучыўся ў Пецярбурзе, а ў 1915 г. – у Маскве. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. заспелі яго ў Смаленску, з 1919 г. на стала пасяліўся ў Менску. За саветамі займаў пасады ў Міністэрстве асветы, у літаратурных рэдакцыях. У 1930 г. зрабіў спробу самагубства, пазней пад ціскам мусіў падпісаць ліст, у якім адрокся ад нацыянальных ідэалаў. У 1941 г., з пачаткам нямецка-савецкай вайны, эвакуяваўся ў цэнтральную Расею, жыў пад Казанню. Загінуў у Маскве пры нявысветленых акалічнасцях.