Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Вясельныя клопаты + Развод па-амэрыканску + Сваты

Вясельныя клопаты + Развод па-амэрыканску + Сваты
6.49 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм



Тры "вясельныя" камэдыі на адным DVD. Фармат PAL, DVD. Працягласьць: "Вясельныя клопаты" – 01:39:11; "Развод па-амэрыканску" – 01:35:26; "Сваты" – 01:33:39. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Вясельныя клопаты / Wedding Planner
Рэжысэр Эдам Шэнкмэн (Adam Shankman). ЗША, Нямеччына.

Мэры Ф’ёрэ працуе арганізатаркаю вясельляў. Яна вельмі амбітная, цягавітая, ведае, як трэба дзейнічаць, каб зрабіць зь любога вясельля сапраўднае відовішча. Але неспадзеўкі Мэры знаёміцца з адным лекарам і закохваецца ў яго, пасьля чаго ейнае жыцьцё цалкам мяняецца. Рэч у тым, што яе новае каханьне – гэта жаніх на самым важным для яе вясельлі, якое яна мусіць зарганізаваць максымальна добра, каб дасягнуць кар'ерных вяршыняў. Ці ажэніць яна хлопца зь ягонаю старою сяброўкаю з каледжу?.. Ці можа сама пойдзе зь ім пад вянец?.. Калі ў справу ўмешваецца каханьне, спрагназаваць штосьці папросту немагчыма...

У ролях: Джэніфэр Лопэс (Jennifer Lopez), Мэт'ю МакКонагэй (Matthew McConaughey),
Брыджэт Ўілсан (Bridgette Wilson).

Развод па-амэрыканску / Serving Sara
Рэжысэр Рэджыналд Гадлін (Reginald Hudlin). ЗША.

У судовага кур’ера Джо Тайлера нялёгкая праца: ён дастаўляе позвы ў суд. Вядома, далёка ня кожны прагне сустрэцца з прадстаўнікамі закону, таму Джо часам вымушаны адсочваць месца знаходжаньня сваіх «ахвяраў». Ягоны бос Рэй дае Джо чарговае заданьне: даставіць позву з дакумэнтамі на разжэнства нейкае Сары Мур, муж якое, паводле заканадаўства Тэхасу, пасьля разжэнства атрымае ўсю маёмасьць. Нягледзячы на перашкоды, Джо ўдаецца сустрэцца з Сараю. У выніку тая даведваецца, што, калі судовы працэс будзе перанесены ў Нью-Ёрк, то яна, ужо паводле тамтэйшых законаў, зможа пакінуць за сабою палову супольнае маёмасьці. Сара прапаноўвае Джо за мільён даляраў перайграць сытуацыю і даставіць ейнаму мужу Ґордану іншую позву, гэтым разам ужо ад свайго імя. Сара і Джо стараюцца пазьбягаць Ґордана і ягоных людзей, а той, у сваю чаргу, унікае сутрэчы з Сараю й Джо. Усё вырашаюць апошнія гадзіны перад судом...

У ролях: Элізабэт Гэрлі (Elizabeth Hurley), Мэт’ю Пэры (Matthew Perry),
Брус Кэмпбэл (Bruce Campbell), Эмі Эдамз (Amy Adams).

Сваты / The In-Laws
Рэжысэр Эндру Флэмінґ (Andrew Fleming). Нямеччына, ЗША.

Стыў i Джэры будуць сватамі. Аднак пасьля першага спатканьня дзьвюх сем'яў бачна, што маладым ня зорыць сямейная ідылія. Джэры, бацька маладое, – пасьпяховы лекар. Стыў, бацька маладога, – адважны і рашучы афіцэр ЦВУ (CIA). Выглядае, праз тое, што бацькі настолькі розныя, шчасьце маладых аказваецца пад пагрозаю. Але неўзабаве акалічнасьці ўцягваюць абодвух будучых сватоў у міжнародную афэру, зьвязаную з кантрабандаю зброі. Як даць рады злачынцам, ды яшчэ й зладзіць незабыўнае вясельле дзецям?.. Для двух сур'ёзных мужчынаў няма нічога немагчымага!..

У ролях: Майкл Дуґлас (Michael Douglas), Альбэрт Брукс (Albert Brooks), Майкл Боднар (Michael Bodnar).


Раім таксама паглядзець:
Адзін дома
3.99 р.

Адзін дома

Васьмігодовы Кэвін Макалістэр зьнянацку застаўся дома адзін. Сям'я Кэвіна паехала на вакацыі ды забылася ўзяць яго. Але Кэвін не бянтэжыцца і рыхтуецца сьвяткаваць Каляды. Тым часам два няўмелыя злодзеі спрабуюць абрабаваць дом МакКалістэраў, Кэвін сустракае іх мноствам неверагодных пастак!

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон
6.99 р.

Вадаспады Грызьлі + Кропачка і Антон

Два фільмы на адным DVD. Для сямейнага прагляду. Працягласьць: "Вадаспады Грызьлі" – 01:31:16, "Кропачка і Антон" – 01:57:13. Мова: беларуская. (p) ТЗ "Дзіўноты й памароцтвы", 2009.

Любоў насамрэч
4.99 р.

Любоў насамрэч

Рамантычная калядная камэдыя, 129 хвілінаў. DVD. Арыгінальная назва: Love Actually. Мова: беларуская. (p) "Беларускі Гальфстрым".