![]() |
3.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 135x190 мм
|
Мультымэдыйны DVD. Утрымлівае аўдыё-, фота- і відэафайлы, а таксама тэкставую інфармацыю.
"Жывы DVD" — гэта канцэнтрацыя эксклюзіўнага аўдыё, відэа, фота ды тэкстаў песень беларускага хіп-хоп артыста Vinsent'a.
Vinsent — адзін з найяскравейшых прадстаўнікоў айчыннае музычнае сцэны. Сваім непаўторным стылем артыст пасьпеў сабраць шматлікую армію прыхільнікаў. Актуальная тэматыка песень, тэксты блізкія да паэзіі, неверагодная энэргетыка на канцэртах — гэта тое, чым захапляе Vinsent.
Пасьля ўдалага дэбюту з альбомам "Пачатак" Vinsent выступіў у шматлікіх беларускіх гарадох. Толькі айчыннай сцэнай Vinsent не абмежаваўся, а адзначыўся таксама яскравымі выступамі на шматтысячных фэстах пад адкрытым небам у Польшчы, Украіне ды Літве.
Ёсьць у арсенале й выбітныя рэжысэрскія відэапрацы. Так, дапрыкладу, кліп на песьню "Восеньскі вальс" атрымаў узнагароды за лепшае віжэа па вэрсіі прэміяў "Кліп-марафон" і "Street Awards".
Зараз Vinsent выступае разам з жывым бэндам, што робіць музыку артыста больш драйвавай и энэргічнай. Таму нельга сказаць, што гэта стандартны рэп, гэта ўжо красовэр, то бок, сумесь стыляў: гіп-гопу, року, джазу й фанку.