Як замовіць на Prastora.by

Як замовіць

Вы можаце зрабіць замову па тэлефоне, і тавары будуць дастаўленыя вам (або вы забераце іх самастойна) звычайным парадкам.

Тым ня менш, адміністрацыя сайту Prastora.by просіць вас прайсьці нескладаную працэдуру рэгістрацыі. Так вы атрымаеце ўсе перавагі зарэгістраванага карыстальніка – у тым ліку магчымасьць удзельнічаць у акцыях і атрымліваць прызы і падарункі ад інтэрнэт-крамы Prastora.by.

Далей мы падамо інструкцыю для зарэгістраваных карыстальнікаў:

 

1. Увайдзіце на сайт пад сваімі лагінам і паролем.

 

2. Дадайце патрэбныя тавары ў кошык, націснуўшы адзін раз на кнопку "У кошык" на старонцы з апісаньнем тавару.

 

2.1. Каб паглядзець іншыя тавары, у кошыку трэба націснуць "Вярнуцца да пакупак" або проста перайсьці на любую іншую старонку на сайце Prastora.by. Каб аформіць замову, націсьніце "Прагледзець кошык" або "Аформіць замову" ў правай частцы сайта.

 

3. Праверце колькасьць тавараў у кошыку. Калі вы жадаеце зьмяніць колькасьць замоўленых тавараў, памяняйце лічбы ў полі "Колькасьць" на патрэбныя і націсьніце на кнопку "Абнавіць кошык". Калі ўсё лічбы слушныя і колькасьць замоўленых тавараў адпавядае вашаму жаданьню, націсьніце на кнопку "Аформіць замову".

 

4. На старонцы "Аформіць замову" ўвядзіце адрас для дастаўкі. У спосабах дастаўкі і аплаты вам запрапануюць:

а) атрымаць тавар поштаю (па ўсёй Беларусі);

 

б) атрымаць тавар з кур'ерскаю дастаўкаю (па Менску і ваколіцах);

 

в) самастойна забраць замову з крамы Prastora.by (папярэдне абавязкова стэлефанаваўшыся з намі, каб узгадніць час).

 

Абраўшы зручны для вас варыянт, націсьніце на кнопку "Прагледзець і пацьвердзіць дадзеныя".

 

5. На старонцы "Прагледзець і пацьвердзіць дадзеныя" вы яшчэ раз убачыце ўсю інфармацыю пра сваю замову – сьпіс тавараў, іх колькасьць, адрас для дасылкі або кур'ерскай дастаўкі і г. д. Калі вы жадаеце нешта зьмяніць або скарэктаваць, націсьніце на кнопку "Назад" і зрабеце патрэбныя зьмены. Калі ўся інфармацыя пададзеная слушна, націсьніце "Даслаць замову".

 

6. Далей вы пабачыце паведамленьне з нумарам свае замовы, пад якім яна трапіць да нас. Гэта азначае, што замова пасьпяхова аформленая! Разам з тым вам прыйдзе паведамленьне на e-mail, які вы падалі пры рэгістрацыі.

 

7. Нашыя супрацоўнікі ўкамплектуюць вашую замову і дашлюць на пазначаны вамі адрас або перададуць вам пры сустрэчы, калі вы пажадалі забраць тавар самастойна ці абралі варыянт кур'ерскае дастаўкі.

 

8. Па адсылцы вашае замовы з Prastora.by вы атрымаеце паведамленьне на e-mail, у якім будзе ўказаны час адпраўленьня і ўнікальны нумар пасылкі ў фармаце BVхххххххххBY – па ім на сайце Белпошты можна будзе адсачыць яе шлях.

 

9. Калі Вы абралі варыянт паштовае дасылкі, то на працягу 1-3 дзён з моманту адпраўленьня вашае замовы з Prastora.by вы зможаце аплаціць і атрымаць замову на сваім паштовым аддзяленьні. Пра тое, што на пошце вас чакае пасылка, вам павінны пакласьці ў паштовую скрыню паведамленьне супрацоўнікі вашага паштовага аддзяленьня. Калі зь нейкіх прычынаў такое паведамленьне вам не прыйшло, калі ласка, па ўнікальным нумары пасылкі самастойна праверце яе на сайце Белпошты або скантактуйцеся з намі.

 

Тое, што мусіць ведаць кожны, хто хоча аплаціць сваю замову праз сайт безнаяўным спосабам пры дапамозе банкаўскай плацёжнай карткі:

1) Кошт дастаўкі залежыць ад вагі, памераў і абранага віду дастаўкі Вашае замовы згодна з тарыфамі РУП "БЕЛПОШТА";

2) Вяртаньне грашовых сродкаў ажыцьцяўляецца на тую картку, зь якой была праведзена аплата;

3) Таксама нагадвам, што друкаваныя выданьні належнай якасьці абмену і вяртаньню не падлягаюць (Выняткі з ПЕРЕЧЕНЯ НЕПРОДОВОЛЬСТВЕННЫХ ТОВАРОВ НАДЛЕЖАЩЕГО КАЧЕСТВА,НЕ ПОДЛЕЖАЩИХ ОБМЕНУ И ВОЗВРАТУ (утвержденный постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 14.06.2002 № 778 (в ред. постановления от 14.01.2009 № 26);

4) Сыстэма электронных плацяжоў WEBPAY™ - гэта зручны сродак разьлікаў за тавары і паслугі ў сетцы Інтэрнэт. Гэта магчымасьць правесьці аплату Вашае замовы выкарыстоўваючы плястыкавую картку VISA або MasterCard. Бясьпечны сэрвэр WEBPAY усталёўвае шыфраванае злучэньне па абароненым пратаколе TLS і канфідэнцыйна прымае ад кліента дадзеныя яго плястыкавай банкаўскай карткі (нумар карткі, імя карыстальніка, тэрмін сканчэньня дзеяньня і кантрольны нумар банкаўскай карткі CVC/CVC2).

Калі замову трэба даслаць за межы Беларусі, калі ласка, напішыце e-mail на адрас prastora@prastora.by, у якім укажыце дакладны адрас для дасылкі. Мы зьвяжамся з вамі для ўзгадненьня дэталяў.

Калі ў вас засталіся пытаньні што да афармленьня замовы, калі ласка, задавайце іх нам праз форму зваротнай сувязі або па наступных тэлефонах:

+375-44-762-78-80 Velcom
+375-25-618-85-35 life:)

З павагаю,
каманда Prastora.by