![]() |
0.00 р.
Вага: 130 г
Памеры: 125x140 мм
|
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 2:56:40. Чытае аўтар. (p) Студыя HUKAPIS, 2015. – Серыя "Голас паэта".
Дыск змяшчае запісы вершаў Генадзя Бураўкіна розных гадоў, а таксама паэмаў "Хатынскі снег", "Узнясенне".
Чытае аўтар.
Што зрабіць, каб атрымаць адну з кружэлак, якія выйшлі абмежаваным накладам, У ПАДАРУНАК, можна даведацца па гэтай спасылцы.
Генадзь Бураўкін нарадзіўся ў 1936 г. у вёсцы Тродавічы (раней - Шуляціна) Расонскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1959). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара тыднёвіка "Літаратура і мастацтва", карэспандэнтам газеты "Правда", галоўным рэдактарам часопіса "Маладосць", узначальваў Дзяржаўны камітэт Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1978-1990). Быў пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1990-1994). Старшыняваў у Таварыстве беларускай мовы імя Ф. Скарыны, быў сустаршынём Усебеларускага кангрэса "За незалежнасць!' (2000). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар больш як дваццаці кніг паэзіі ("Пяшчота", "Гняздо для птушкі радасці", "Лісты да запатрабавання", "Нагаварыцца з зоркамі" ды інш.). Выйшлі "Быбраныя творы ў 2 тамах" (1986) і "Выбранае" ў серыі "Беларускі кнігазбор" (2009). Памёр у 2014 г. у Мінску.