![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы", увайшлі апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" і "Роднае карэнне". Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі.
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання: 6 гадзіна 58 хвілінаў. Чытае Валер Мазынскі. © & (p) BelTonMedia, 2011.
ЗМЕСТ
Літоўскі хутарок. Апавяданне
Роднае карэнне. Апавяданне
Рускі. Апавяданне
Дзве душы. Аповесць
Агульны час гучання – 6 гадзінаў 58 хвілінаў
Чытае: Валер Мазынскі
Запіс, гукавое і музычнае афармленне: Алесь Калоша
Дызайн: Сяргей Ждановіч
Максім ГАРЭЦКІ – адзін з тых літаратараў, якія... свядома выбіралі свой цяжкі, цярністы шлях самаадданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго.
Дзмітрый Бугаёў
Доўгі час творчасць Максіма Гарэцкага была схаваная ад чытача. Творы "буржуазнага нацыяналіста і контррэвалюцыянера" камуністычны рэжым упарта спрабаваў выкрасліць з духоўных набыткаў нашае нацыі.
Сёння спадчына пісьменніка трывала займае пачэснае месца ў залатым фондзе беларускай класічнай літаратуры. І не толькі як дасканалы ўзор прыгожага пісьменства, скарб філасофскае думкі, што існуе па-за прасторай і часам. Напісаныя амаль стагоддзе таму, кнігі Максіма Гарэцкага актуальныя дасёння, яны пякуча-балючыя для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя. Таму што пытанняў, якія ў сваіх творах акрэсліў самы слынны з роду Гарэцкіх, дакладней, тых пытанняў, якія ён выцягнуў на свет Божы "з самых глыбіняў беларускае душы", дагэтуль так і не развязалі мы, яго спадкаемцы.
"Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Ці ж не падобныя гэтыя думкі галоўнага героя аповесці "Дзве душы" да думак многіх з нас? І гэтаксама стогне, баліць сёння сэрца ад падману, разлому, ад нашае душэўнае раздвоенасці...
Адолеем дваістасць душы – і ўваскрэснуць, ажывуць самыя светлыя мары аб нашай Бацькаўшчыне. Будзе лад у нашай душы – то знікнуць у нябыце пачвары няпэўнасці, сярмяжнай пакорлівасці, якія часам усіх нас згрызаюць. Вызначым цвёрда сваё месца на гэтай зямлі – і тады ўжо бадай ніколі "не аддамо святыні псам".
У аўдыёкнігу, апроч аповесці "Дзве душы", увайшлі апавяданні "Літоўскі хутарок", "Рускі" і "Роднае карэнне". Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысёр Валер Мазынскі. Кніга мае багатае гукавое і музычнае (С. Рахманінаў, І. Гайдн ды інш.) афармленне.
Дыск упакаваны ў кардонны digi-pack.
Праслухаць фрагмент аўдыёкнігі "Дзве душы" можна ніжэй (урывак апавядання "Літоўскі хутарок").
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.