![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 20:18:21. Чытае Андрэй Каляда. (p) "BelTonMedia".
Гэта – яго кніга жыцця. Мікола Ермаловіч вярнуў нам нашу сапраўдную гісторыю, знявечаную, абылганую, адабраную ад нас лжэвучонымі і палітыканамі. Аўтар працаваў над ёй да апошніх сваіх дзён, паспеўшы ўнесці ў яе ўсе неабходныя праўкі і дапаўненні. Слухач упершыню мае магчымасць у поўным выглядзе пазнаёміцца з праўдзівай гісторыяй беларускай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага.
Мікола Ермаловіч (29 красавіка 1921, в. Малыя Навасёлкі на Койданаўшчыне (цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) – 5 сакавіка 2000, Мінск; Псеўданімы: Сымон Беларус, М. Ермолов, Я. Мікалаеў, Мікола Наваселец, М. Ярмолаў) – вядомы беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960 – 1980-х. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Падрабязней пра Міколу Ермаловіча – тут.
ЗМЕСТ
Устапнае слова
НОВАГАРОДСКІ ПЕРЫЯД (1246 – 1316)
Гісторыя Пытання
Ці толькі раздробленасць і слабасць?
Старажытная Літва – гістарычная вобласць Беларусі
Літоўскія набегі і славянская каланізацыя
Для каго была большая пагроза?
Што ж заваяваў Міндоўг?
Палітыка Войшалка і другое заваяванне Літвы
Час Трайдзеня
Заняпад Наваградка і новае ўзвышэнне Полацка
ВІЛЕНСКІ ПЕРЫЯД (1316 – 1385)
Вільня
Якога яны роду?
Хто ён, Гедымін?
Дзе мірна, а дзе пад прымусам
Аднаўленне полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада
Першыя супярэчнасці з Масквой
Узаемаадносіны з Рыгай і Ордэнам
Пра што пасведчыў летапіс пад 1326 г.
І хрысціянства, і язычніцтва
У духу полацкіх традыцый
Саюз з Польшчай, яго плюсы і мінусы
Барацьба з Лівоніяй
Сыны Гедыміна і іх удзелы
Віцебскія клопаты Альгерда
Альгерд становіцца на чале дзяржавы
Пскоўскія і наўгародскія справы Альгерда
З поўначы на ўсход
Адносіны з Масквой
З усходу на поўдзень
Асоба Альгерда
Ягайла і Андрэй Полацкі
Ягайла і Кейстут
Ягайла і Вітаўт
КРЭЎСКІ ПЕРЫЯД (1385 – 1569)
Крэўская унія
Зноў паўстае Андрэй Полацкі
Хрышчэнне язычнікаў
Вітаўт пачынае барацьбу і перамагае ў змаганні з удзельнымі князямі
Падначаленне Смаленска і Ноўгарада
Паход на татараў
Зноў смаленскія і наўгародскія справы
Грунвальдская бітва: яе прычыны і вынікі
У апошнія гады жыцця
Свідрыгайла і Жыгімонт: іх антаганізм і падабенства
Доўгі і няроўны час Казіміра (1440 – 1492)
Нешчаслівы час Аляксандра
Кароль і Вялікі князь новы, праблемы ранейшыя
Страта Смаленска
Аршанская бітва і пасля яе
Зноў напады і прымірэнні
Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ
Лівонская вайна
Люблінская унія: яе падрыхтоўка, правядзенне і вынікі
ПЕРЫЯД РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569 – 1795)
Час бескаралеўя
Працяг і заканчэнне Лівонскай вайны
Наступ каталіцтва, падрыхтоўка і правядзенне Берасцейскай царкоўнай уніі
Казацкі атрад С. Налівайкі на Беларусі
І голад, і паўстанне
Пашырэнне і ўмацаванне царкоўнай уніі
Ілжэдзімітрый і вайна Польшчы з Расеяй
Казацкія атрады Б. Хмяльніцкага на Беларусі
Пачатак "патопу"
Хто ж ён, Паклонскі?
Яшчэ адна унія
Вайна зноў руска-польская
Апошняя трэць 17 стагоддзя
Паўночная вайна
Па шляху далейшага заняпаду
Барская канфедэрацыя і першы падзел Рэчы Паспалітай
Чатырохгадовы сойм і другі падзел Рэчы Паспалітай
Паўстанне 1794 і трэці падзел Рэчы Паспалітай
Уступнае слова
Вядома, загаловак гэтай кнігі ня можа ня выклікаць пэўнага здзіўлення ў слухачоў. І сапраўды, дзяржава беларуская, а назву мае літоўскую. Тым больш што ў гістарычнай навуцы ўмацавалася сцверджанне, што Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) было літоўскай дзяржавай у сучасным значэнні гэтага слова, што яго ўтварэнне пачалося з заваявання літоўскім князем Міндоўгам у сярэдзіне ХІІІ ст. шэрагу беларускіх земляў, і ў першую чаргу так званай Чорнай Русі з гарадамі Наваградкам, Ваўкавыскам, Слонімам, Гародняй і інш. Здавалася б, што такое рэдкае ў навуцы адзінадушша трымаецца на бясспрэчных гістарычных сведчаннях. Але яшчэ ў свой час было зазначана, што "у верагодных крыніцах не дайшло да нас ніякіх звестак аб пакарэнні Літвой гэтага ўчастка". З таго часу прайшло звыш 100 гадоў, але ў даследчыкаў не з'явілася ніводнае крыніцы, якая б пацвярджала літоўскае заваяванне якой-небудзь беларускай зямлі.
Нават У. Пашута ў сваёй вялізнай працы аб утварэнні Літоўскай дзяржавы, дзе можна было б чакаць дэталёвага разгляду гэтага гістарычнага факта, гаворыць аб ім як бы мімаходзь: "У Чорнай Русі, якой Міндоўг авалодаў у 40-х гадах ХІІІ ст., выкарыстаўшы для рускай зямлі вынікі мангольскага нашэсця, княжыў яго сын Войшалк". І ўсё ж... гэты даследчык, кніга якога садзейнічала яшчэ большаму ўмацаванню ў нашай гістарыяграфіі сцверджання аб літоўскім заваяванні Беларусі, відаць, ня быў упэўненым у правільнасці гэтага і іншых сваіх тэзісаў, звязаных з утварэннем і далейшай гісторыяй ВКЛ, калі палічыў патрэбным адзначыць: "Далейшыя поспехі нашай навукі, магчыма, прывядуць да перагляду прапанаваных тут аргументаў і вывадаў. Чым хутчэй гэта адбудзецца, тым лепш". Так, перагляд патрэбны. Сучасная гістарычная навука ня можа мірыцца з бяздоказнымі сцверджаннямі, таму пытанне аб утварэнні ВКЛ і яго далейшай гісторыі павінна быць прыведзена ў адпаведнасць з гістарычнымі сведчаннямі.
Мікола Ермаловіч
Пра Міколу Ермаловіча можна пачытаць у кнзізе А. Мяснікова "Сто асоб беларускай гісторыі" і ў кнізе У. Арлова "Імёны Свабоды".
Праслухаць уступнае слова да аўдыёкнігі "Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае" можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.