![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Аўдыёкніга ў фармаце mp3. Агульны час гучання 02:32:43. Чытае Ігар Кузьмініч. © Ігар Кузьмініч, 2010. (p) "BelTonMedia", 2010.
ЗМЕСТ
1. Пра мядзведзікаў, якія не слухалі свайго тату
2. Пра тое, як узнік сусвет
3. Пра яйка і пра тое, як з яго нарадзілася жыццё
4. Пра тое, як узнік першы чалавек
5. Пра волатаў і пра нашае імя
6. Пра тое, хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом
7. Пра тое, як узнік беларускі сцяг
8. Пра вялікую перамогу Белага рыцара
9. Пра хлопчыка і Белага рыцара
10. Пра тое, як Белы рыцар сонейка наша вызваліў
11. Пра прадпрымальніка Пятра, пра Казу і пра Каляды
12. Пра добрага камарыка і яго чароўную дудачку
13. Пра спадара Павучка, які ўладкаваў свет
14. Пра Вусеня, пра яго талент і пра тое, як мары спраўджваюцца
15. Пра тое, як мамарыбка выратавала сваіх дзетак
16. Пра матчыну любоў і пра тое, ад чаго робяцца Бабай Ягой
17. Пра Белую чаплю, якая не мае сяброў
18. Пра Гультая і пра тое, што Гультай можа прыждаць
19. Пра тое, як зебра атрымала палоскі
20. Пра маленькую мышку, якая вялікага слана перамагла
Ігар Кузьмініч мае 38 год, бацька двух сыноў, для якіх і пачаў складаць казкі. Нарадзіўся, вучыўся і стала жыве ў Горадні. Скончыў юрыдычны факультэт, працуе намеснікам дэкана юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Выкладае агульную тэорыю права, кіруе Інавацыйным цэнтрам юрыдычнай адукацыі. Сябар Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ". Сталы аўтар інтэрнэт-радыё www.tstyl.fm
Падрабязней пра аўдыёкнігу "Казкі жыцця Мікіткі і Данілкá" тут.
Праслухаць фрагменты казак "Пра тое, хто такі Белы рыцар на белым кані з белым мячом" (1) і "Пра тое, як Белы рыцар сонейка наша вызваліў" (2) можна ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.