![]() |
6.49 р.
Вага: 110 г
Памеры: 140x125 мм
|
Аўдыёкніга у фармаце mp3. Агульны час гучаньня 17:34:29. Пераклад з ангельскай Сяргей Шупа, чытае Валер Будзевіч. © & (p) BelTonMedia, 2007.
Джордж Оруэл — ангельскі пісьменьнік і публіцыст вядомы сваімі антыфашыстоўскімі й антыкамуністычнымі перакананьнямі.
У сатыры раману "Фэрма" Оруэл паказаў перараджэньне бальшавіцкіх прынцыпаў і праграмаў падчас і пасьля рэвалюцыі 1917 году. Жывёлы фэрмы "Мэнар" арганізуюць бунт пад споклічамі роўнасьці й справядлівасьці, выганяюць гаспадара-эксплюататара і бяруць гаспадарку ў свае рукі. Сьвіньні бяруць на сябе адказнасьць за кіраваньне фэрмай. Фэрмай цяпер кіруюць жывёлы, але іх парадкі ці нечым адрозьніваюцца ад людзкіх?
Раман "1984" — працягвае тэму "Фэрмы". Оруэл выявіў будучую сусьветную супольнасьць як татальны герархічны лад, пранізаны страхам і нянавісьцю. Менавіта ў гэтым рамане ўпершыню прагучала знакамітае выслоўе "Вялікі брат глядзіць на цябе", а таксама наватворы "дзьвюхдумства" альбо "думзлачынства".
Фрагмэнт раману"1984" можна праслухаць ніжэй.
Выглядае, нібы вы ня маеце ўсталяванага Adobe Flash Player'у. Усталюйце яго зараз.