![]() |
449.00 р.
Вага: 12000 г
Памеры: 71x200 сантымэтраў
|
Адмысловая мадэль з нацыянальным арнаментам!
"Беларуская Раскладанка" — унікальная мэблевая навінка, сапраўдны беларускі фатэль-трансформер! Акрамя таго, што "Беларуская Раскладанка" — гэта ўніверсальны фатэль, які мае 5 ступеняў раскладання, дык яна яшчэ і можа быць зручным ложкам, шэзлонгам, банкеткаю або проста матрацам!
"Беларуская Раскладанка" настолькі беларуская і настолькі раскладанка, што дазваляе лёгка мадэляваць прастору пад вашыя патрэбы, ствараючы вакол сябе ўтульнасць і камфорт.
· стылёвая дэталь сучаснага інтэр'еру
· утульнае месца для рамантычнага вечару
· улюбёная пляцоўка для гульняў і баўлення часу вашаму дзіцяці
· зручнае крэсла для відэа гульняў і прагляду любімых фільмаў
· камфортны шэзлонг на свежым паветры
2 варыянты паралону рознай цвёрдасці
5-ступеневы механізм раскладання
надзейны металёвы каркас
складзены стан: 710 х 1060 х 700 (ШхГхВ)
раскладзены стан: 710 х 2460 х 150 (ШхГхВ)
спальнае месца: 2000 х 710 (ДхШ)
Вага 12 кг.
Беларуская Раскладанка — унікальны інавацыйны прадукт. Пяць у адным: фатэль, шэзлонг, банкетка, спальнае месца, матрац. Пры вытворчасці выкарыстоўваецца 15-ці сантыметровы анатамічны паралон. Беларуская Раскладанка адмыслова ня мае ножак. Устойлівая за кошт ўмацавання лямцом у месцах актыўных нагрузак. А да ўсяго яшчэ і літаральна за пару рухаў лёгка трансфармуецца ў паўнавартаснае спальнае месца!
Беларускую Раскладанку можна выкарыстоўваць: найперш ва ўласнай хаце! А таксама — у гульнявых зонах, на лецішчы, гаўбцы, тэрасе, як дадатковае спальнае месца ў гасцініцах, у кінатэатрах, у канферэнц-залах і SPA-салонах, падчас медытацыяў і заняткаў ёгаю, у офісных прасторах, у пакоях адпачынку, кальянных, нават падчас адпачынку на прыродзе, — і шмат дзе яшчэ!
Беларуская Раскладанка — годны адказ на мэблевае пытанне!