![]() |
5.99 р.
Вага: 110 г
Памеры: 125x140 мм
|
Частка 2: для сярэдняй школы. Змест другой часткі мультымедыйнага дапаможніка "Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы" прадвызначаны галоўнай тэндэнцыяй сучаснай адукацыі, калі метады пасіўнага навучання адсоўваюцца на другі план, а прыярытэт надаецца актыўным і інтэрактыўным прыёмам ды падыходам.
Такім чынам, у "Гадуем беларусаў-2" укладальнікі зрабілі акцэнт на метады і сродкі дэмакратычнага ўзаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі (насуперак звыкламу аўтакратнаму "настаўленню") – менавіта такі падыход, на нашую думку, найлепш далучае навучэнцаў да новых ведаў, навыкаў, уменняў і каштоўнасцяў.
Раздзелы на дыску:
Метадычная скарбонка
Пазакласная праца
Навучанне дэмакратыі
Школьнае самакіраванне
Аўдыёкнігі
Музыка
Відэа
Выяўленчае мастацтва
Вядомыя беларусы свету
Дзякуючы працы больш чым ста аўтараў, у дыск увайшлі канспекты праграмных урокаў і пазакласных заняткаў, п'есы для школьнага тэатра і сцэнары святаў, тэксты для чытання і песні з нотамі, фанаграмы, караоке, дыяфільмы, кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага… У дапамогу беларускаму выхавальніку, настаўніку, адукатару быў прапанаваны ўвесь дыяпазон навучальных сродкаў: ад традыцыйных тэкставых і графічных – да сучасных аўдыёвізуальных і мультымедыйных.