![]() |
4.99 р.
Вага: 250 г
Памеры: 110x150 мм
|
Культавы музыка Лявон Вольскі цешыць усіх нас яшчэ адною праяваю свайго шматграннага таленту — выступіўшы як мастак, аўтар 28 іранічных паштовак да самых розных сьвятаў!
Камплект паштовак “Ад Лявона”!
Колькасьць: 28 штук.
Памер 150х110 мм.
Вага 250 г.
Мужныя паштоўкі да 23 лютага і пяшчотныя да 8 сакавіка ёсць сёння паўсюдна. А як быць тым, хто да гэтых святаў ставіцца з іроніяй і гумарам? Іх не абыдзе ўвагай кампанія "Будзьма беларусамі!". Разам з музыкам і мастаком Лявонам Вольскім яны падрыхтавалі вясёлыя паштоўкі, якія змогуць упрыгожыць добрым жартам гэтыя "святы пены для галення, духоў і цукерак".
"Першае свята — дзень пены для галення і ласьёну пасля яго, адэкалону "Саша", "Рускі лес", шкарпэтак і іншых мужчынскіх дробязяў, — кажа Лявон Вольскі, — Джэнтльмены маюць права перабраць з ужываннем мужных мацаваных напояў. Дык а як па-іншаму? Яны ж нас мацуюць! Робяць з нас сапраўдных абаронцаў.
Другое свята — дзень кветак, шампанскага, парфумы і цукерак. Мужчыны маюць права неабмежаванага ўжывання мацаваных напояў пры наяўнасці падарунка жанчыне, якая сустрэне яго ў фінале. Жанчыны ў гэты дзень маюць права на ўсё".
1 студзеня – Новы год
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў
4 сакавіка – Дзень міліцыі
8 сакавіка – Дзень жанчын
1 мая – Свята працы
5 мая – Дзень друку
3-я субота мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту
28 мая – Дзень пагранічніка
1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей
3-я нядзеля чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў
Апошняя субота чэрвеня – Дзень вынаходніка і рацыяналізатара
Апошняя нядзеля ліпеня – Дзень работнікаў гандлю
2 жніўня – Дзень дэсантнікаў і сілаў спецыяльных аперацый
1-я нядзеля жніўня – Дзень чыгуначніка
2-я нядзеля жніўня – Дзень будаўніка
Апошняя нядзеля жніўня – Дзень шахцёра
1 верасня – Дзень ведаў
15 верасня – Дзень бібілятэк
20 верасня – Дзень мытніка
1-я нядзеля кастрычніка – Дзень настаўніка
6 кастрычніка – Дзень архівіста
2-я нядзеля кастрычніка – Дзень работнікаў культуры
14 кастрычніка – Дзень маці
15 кастрычніка – Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці
Апошняя нядзеля кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
1-я нядзеля лістапада – Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі
3-я нядзеля лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
1-я субота снежня – Дзень страхавых работнікаў