![]() |
15.19 р.
Вага: 0 г
Памеры: 290x210 мм
|
Набор з 28 плакатаў фармату А4 з выявамі выбітных беларускіх палкаводцаў: 28 імёнаў, твараў і лёсаў, ад князёў Усяслава Чарадзея, Давыда Гарадзенскага, Вітаўта ды іншых і ажно да генерала Васіля Маргелава.
Аўтар ідэі і тэксту: Віталь Чырвінскі.
© Выдавец ІП Бахун Т. У.
Спіс персаналій фарміраваўся па некалькіх крытэрыях. Чалавек мусіў нарадзіцца ў Беларусі, мець беларускае паходжанне і ягоная ратная слава мусіла быць звязаная з Беларуссю.
Дадзеная серыя плакатаў – даніна памяці і павагі да нашых землякоў і суайчыннікаў, якія цягам тысячагоддзя праз змены дзяржаўнай прыналежнасці – Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя, Савецкі Саюз – ды шматлікія войны пранеслі гонар і славу айчыннай зброі, зрабіўшы тым самым неацэнны ўнёсак у беларускую гісторыю!
Апроч партрэта кожны плакат мае біяграфічную даведку пра дзейнасць таго ці іншага палкаводца.
Усяслаў Полацкі
Давыд Гарадзенскі
Вялікі Князь Вітаўт
Андрэй Полацкі
Канстанцін Астрожскі